Пяскоў: на новыя рэгіёны будзе распаўсюджвацца дагавор аб Саюзнай дзяржаве
12:20 30.09.2022 (абноўлена: 12:59 30.09.2022)
© Sputnik / Сергей Гунеев
/ Падпісацца
Аб падрабязнасцях праведзенага рэферэндуму прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праінфармаваў беларускага калегу.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Данецкая і Луганская народныя рэспублікі, як і Запарожская і Херсонская вобласці стануць суверэннай тэрыторыяй Расіі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Ён адзначыў, што на іх будзе распаўсюджвацца дагавор аб Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі.
"Зразумела. Яны стануць неад’емнай часткай і суверэннай тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі", – удакладніў Пяскоў.
Ён дадаў, што сёння прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыме ўдзел у падпісанні чатырох дагавораў аб прыняцці ў склад РФ новых суб’ектаў. На цырымоніі будуць прысутнічаць кіраўнікі ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
"Будзе зварот, выступленне прэзідэнта РФ – яшчэ раз паўтараю, аб’ёмнае выступленне – і затым будзе цырымонія падпісання дакументаў. У цырымоніі падпісання дакументаў прымуць удзел кіраўнік ДНР Дзяніс Пушылін, кіраўнік ЛНР Леанід Пасечнік, кіраўнік Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі, кіраўнік Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда", - сказаў Пяскоў.
Лукашэнка падрабязна інфармаваны
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ паведаміў, што Пуцін падрабязна інфармаваў свайго беларускага калегу Аляксандра Лукашэнку аб праведзеных рэферэндумах.
"Прэзідэнт Расіі падрабязна інфармаваў (Лукашэнку – Sputnik) аб тым, як праходзілі рэферэндумы, аб настроях на гэтых тэрыторыях", – сказаў Пяскоў.
Рэферэндум і яго вынікі
З ініцыятывай неадкладна правесці рэферэндумы ў рэспубліках Данбаса, Запарожскай і Херсонскай абласцей звярнулася грамадскасць.
Прадстаўнікі рэспублік і абласцей заявілі, што ўваходжанне ў склад Расійскай Федэрацыі засцеражэ іх тэрыторыі і адновіць гістарычную справядлівасць. На іх думку, гэтае рашэнне востра неабходна ва ўмовах бесперапынных актаў тэрору з боку нацыяналістычнай улады Украіны і членаў НАТА, якія пастаўляюць зброю для забойства мірнага насельніцтва.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваю чаргу заявіў, што Расія падтрымае рашэнне, якое прымуць жыхары Данбаса, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Рэферэндумы прайшлі 23-27 верасня.
Жыхары Данбаса, Херсонскай і Запарожскай абласцей абсалютнай большасцю прагаласавалі за ўваходжанне ў склад Расіі. Так, пасля апрацоўкі 100% усіх бюлетэняў за ўваходжанне ў склад РФ выказаліся:
у Херсонскай вобласці – 87,05% насельніцтва;
у Запарожскай вобласці – 93,11%;
у ДНР – 99,23%;
у ЛНР – 98,42%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін прызнаў незалежнасць Херсонскай і Запарожскай абласцей
У Крамлі падпішуць дагаворы аб уступленні ў РФ новых тэрыторый
Рэферэндум адбыўся: вызваленыя тэрыторыі вырашылі свой лёс
Выступленне Уладзіміра Пуціна аб мабілізацыі і рэферэндумах – поўная версія
Рэферэндумы ў Данбасе памяняюць вектар развіцця Расіі на гады – Мядзведзеў