Што азначае надзвычайнае здарэнне на "Паўночных патоках" для Беларусі
10:57 02.10.2022 (абноўлена: 14:07 23.02.2023)
© Sputnik / Григорий СысоевУчастак магістральнага газаправода "Паўночны паток" у нямецкім горадзе Любмін
© Sputnik / Григорий Сысоев
Падпісацца
Прапампоўка газу была мінімальнай для падтрымання ціску ў трубах. Тым не менш, вывад са строю "патокаў" – прычына ўспомніць аб газаправодзе "Ямал – Еўропа", які пакуль не задзейнічаны і праходзіць па тэрыторыі Беларусі. Ці пачнуць зараз па ім пампаваць газ?
Sputnik Беларусь звярнуўся па каментарый з гэтай нагоды да расійскага эксперта Барыса Марцінкевіча.
Спецыяліст адзначыў, што пытанне прапампоўвання па "Ямал – Еўропа" звязана з іншымі фактарамі. Многае залежыць ад паводзін кампаніі EuRoPol GAZ. Гэта ўладальнік польскага ўчастка газаправода, у дачыненні да яго "Газпром" увёў контрсанкцыі ў маі 2022 года. Фактычна палякам забаранілі пампаваць газ з боку Расіі.
Але варыянты выкарыстання "Ямала" ёсць, яны былі прапанаваны ў сакавіку 2021 года Аляксандрам Лукашэнкам на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным і кіраўніком "Газпрома" Аляксеем Мілерам.
"Газпром" можа зарабіць у Беларусі
Можна пампаваць газ для перапрацоўкі на "Гродна Азот" і Беларускім газаперапрацоўчым заводзе, які адносіцца да дзяржкампаніі "Беларуснафта".
"Гэтыя пляцоўкі цалкам даюць магчымасць выкарыстоўваць пэўны аб’ём газу ўжо цяпер. Школа для падрыхтоўкі спецыялістаў ёсць. Усё ёсць. Вельмі спадзяюся, што аб гэтых перагаворах успомняць цяпер, калі сітуацыя стала яшчэ больш напружанай", - адзначыў эксперт.
Перагаворы аб пашырэнні перапрацоўкі газу, як лічыць Марцінкевіч, усё роўна трэба будзе весці, калі другі энергаблок БелАЭС выйдзе на поўную магутнасць.
"Попыт на газ у Беларусі знізіцца на 4-5 мільярдаў кубоў ў год. А ўся наземная інфраструктура па-ранейшаму застанецца. Адпаведна, або "Газпром" не выкарыстоўвае гэту інфраструктуру, недаатрымліваючы прыбытак, або распрацоўвае праект, які дазволіць прыбытак нарасціць".
Надзвычайнае здарэнне на "Паўночных патоках"
Кампанія-аператар "Паўночнага патоку" – Nord Stream AG – у аўторак 27 верасня паведаміла аб інцыдэнце. Былі пашкоджаны тры ніткі марскіх газаправодаў. Размова ідзе аб "Паўночным патоку" і "Паўночным патоку - 2". Яны пралягаюць па дне Балтыйскага мора з Расіі ў Германію.
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што пашкоджанне нітак "Паўночных патокаў" не ў інтарэсах РФ, паколькі краіна пазбавілася маршрутаў пастаўкі газу ў Еўропу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Кіраўнік СЗР Нарышкін назваў выбухі на "Паўночных патоках" міжнародным тэрактам
Аператар "Турэцкага патоку" датэрмінова пазбавіўся ліцэнзіі з-за санкцый ЕС
Інцыдэнты з "Паўночным патокам" патрабуюць неадкладнага разбору – Пяскоў
Чацвёртую ўцечку на "Паўночных патоках" знайшла берагавая ахова Швецыі
Надзвычайнае здарэнне на "Паўночным патоку": Захарава адказала экс-кіраўніку МЗС Польшчы