https://bel.sputnik.by/20220928/nadzvychaynae-zdarenne-na-panochnym-patoku-zakharava-adkazala-eks-kranku-mzs-polshchy-1067315234.html
Надзвычайнае здарэнне на "Паўночным патоку": Захарава адказала экс-кіраўніку МЗС Польшчы
Надзвычайнае здарэнне на "Паўночным патоку": Захарава адказала экс-кіраўніку МЗС Польшчы
Sputnik Беларусь
Былы польскі міністр Радаслаў Сікорскі раней выказаў падзяку Вашынгтону за пашкоджанне газаправодаў. 28.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-28T09:42+0300
2022-09-28T09:42+0300
2022-09-28T09:42+0300
"паўночны паток - 2"
паўночны паток
марыя захарава
мзс рф
польшча
здарэнні
зша
еўрасаюз
у свеце
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/07/1066576632_0:0:3197:1799_1920x0_80_0_0_9b334249c9c17a7144a448542b2fe27b.jpg
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Ці можна лічыць афіцыйнай заявай аб тэракце падзяку за пашкоджанне газаправода "Паўночны паток" ад былога міністра замежных спраў Польшчы, еўрадэпутата Радаслава Сікорскага ў адрас ЗША, такое пытанне задала афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.Раней экс-кіраўнік польскага МЗС у сваіх сацсетках выказаўся наконт пашкоджання "Паўночнага патоку"."Дробязь, а прыемна," - напісаў ён у Twitter пад здымкам з месца аварыі і падзякаваў Вашынгтону, не ўдакладніўшы пры гэтым, што маецца на ўвазе. Пазней Сікорскі ў сваім профілі працытаваў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які раней пагражаў знішчыць газаправод "Паўночны паток - 2".Уцечкі на "Паўночным патоку"Уцечкі на газаправодах "Паўночны паток" і "Паўночны паток - 2" выявілі ў панядзелак. Адна з іх – на "Паўночнам патоку - 2", запоўненым тэхнічным газам, - адбылася каля дацкага вострава Борнхальм, яшчэ дзве здарыліся на "Паўночным патоку".Геалагічная служба Даніі паведаміла, што ў той жа час, калі здарыліся ўцечкі з ветак газаправодаў "Паўночны паток", былі зарэгістраваны два штуршкі ў Балтыйскім моры, "больш падобныя на выбухі, чым на тыя, што фіксуюцца пры землятрусах".Кіраўнік МЗС Швецыі Анн Ліндэ заявіла, што інцыдэнты з уцечкай газу адбыліся з прычыны "выбухаў", верагодна, "выкліканых сабатажам"."Мы працягваем збіраць інфармацыю і не выключаем ніякай прычыны, дзеючай асобы або матыву", - напісала міністр у сацсетцы.З-за інцыдэнту адбылося зніжэнне ціску ў газаправодах.ЗША папярэджваліРаней улады ЗША папярэджвалі Германію аб магчымых атаках на газаправоды "Паўночны паток" і "Паўночны паток - 2", пра гэта паведаміла нямецкае выданне Spiegel са спасылкай на свае крыніцы.Прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П’ер у сваю чаргу заявіла, што Вашынгтон не мае намеру "спекуляваць" аб прычынах уцечак на газаправодах і гатоў аказаць садзейнічанне краінам Еўропы.Афіцыйны прадстаўнік амерыканскага Міністэрства абароны Пэт Райдэр заявіў, што на дадзены момант не валодае інфармацыяй, якую мог бы агучыць."Відавочна, што мы працягнем пільны маніторынг", – сказаў ён.Адказ на парушэннеКіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен прыгразіла адказам на "наўмыснае парушэнне" еўрапейскай энергетычнай інфраструктуры. Пры гэтым яна не ўдакладніла, хто мог быць вінаватым у інцыдэнце.Яна таксама заявіла, што неабходна правесці расследаванне надзвычайнага здарэння і атрымаць "поўную яснасць аб падзеях і прычынах".Што гавораць у КрамліУ Крамлі пракаменціравалі тое, што адбылося. Пра тое, што Масква надзвычай занепакоена інфармацыяй аб падзенні ціску і разбурэннях на нітках "Паўночных патокаў", заявіў у аўторак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Ён назваў гэтую сітуацыю беспрэцэдэнтнай і заявіў, што яна патрабуе хуткага разбору.Пры гэтым Пяскоў таксама не выключыў, што падзенне ціску ў трубаправодзе магло стаць вынікам якога-небудзь наўмыснага дзеяння.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
польшча
зша
еўрасаюз
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/07/1066576632_225:0:2956:2048_1920x0_80_0_0_4c0e6eb3bbc70a407bcf5ecfe68a0cac.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"паўночны паток - 2", паўночны паток, марыя захарава, мзс рф, польшча, здарэнні, зша, еўрасаюз, у свеце, расія, палітыка
"паўночны паток - 2", паўночны паток, марыя захарава, мзс рф, польшча, здарэнні, зша, еўрасаюз, у свеце, расія, палітыка
Надзвычайнае здарэнне на "Паўночным патоку": Захарава адказала экс-кіраўніку МЗС Польшчы
Былы польскі міністр Радаслаў Сікорскі раней выказаў падзяку Вашынгтону за пашкоджанне газаправодаў.
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Ці можна лічыць афіцыйнай заявай аб тэракце падзяку за пашкоджанне газаправода "Паўночны паток" ад былога міністра замежных спраў Польшчы, еўрадэпутата Радаслава Сікорскага ў адрас ЗША, такое пытанне задала афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
Раней экс-кіраўнік польскага МЗС у сваіх сацсетках выказаўся наконт пашкоджання "Паўночнага патоку".
"Дробязь, а прыемна," - напісаў ён у Twitter пад здымкам з месца аварыі і падзякаваў Вашынгтону, не ўдакладніўшы пры гэтым, што маецца на ўвазе. Пазней Сікорскі ў сваім профілі працытаваў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які раней пагражаў знішчыць газаправод "Паўночны паток - 2".
"Гэта афіцыйная заява аб тэракце?" - напісала Захарава ў сваім Telegram-канале ў аўторак.
Уцечкі на "Паўночным патоку"
Уцечкі на газаправодах "Паўночны паток" і "Паўночны паток - 2" выявілі ў панядзелак. Адна з іх – на "Паўночнам патоку - 2", запоўненым тэхнічным газам, - адбылася каля дацкага вострава Борнхальм, яшчэ дзве здарыліся на "Паўночным патоку".
Геалагічная служба Даніі паведаміла, што ў той жа час, калі здарыліся ўцечкі з ветак газаправодаў "Паўночны паток", былі зарэгістраваны два штуршкі ў Балтыйскім моры, "больш падобныя на выбухі, чым на тыя, што фіксуюцца пры землятрусах".
Кіраўнік МЗС Швецыі Анн Ліндэ заявіла, што інцыдэнты з уцечкай газу адбыліся з прычыны "выбухаў", верагодна, "выкліканых сабатажам".
"Мы працягваем збіраць інфармацыю і не выключаем ніякай прычыны, дзеючай асобы або матыву", - напісала міністр у сацсетцы.
З-за інцыдэнту адбылося зніжэнне ціску ў газаправодах.
Раней улады ЗША папярэджвалі Германію аб магчымых атаках на газаправоды "Паўночны паток" і "Паўночны паток - 2", пра гэта паведаміла нямецкае выданне Spiegel са спасылкай на свае крыніцы.
Прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П’ер у сваю чаргу заявіла, што Вашынгтон не мае намеру "спекуляваць" аб прычынах уцечак на газаправодах і гатоў аказаць садзейнічанне краінам Еўропы.
Афіцыйны прадстаўнік амерыканскага Міністэрства абароны Пэт Райдэр заявіў, што на дадзены момант не валодае інфармацыяй, якую мог бы агучыць.
"Відавочна, што мы працягнем пільны маніторынг", – сказаў ён.
Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен прыгразіла адказам на "наўмыснае парушэнне" еўрапейскай энергетычнай інфраструктуры. Пры гэтым яна не ўдакладніла, хто мог быць вінаватым у інцыдэнце.
Яна таксама заявіла, што неабходна правесці расследаванне надзвычайнага здарэння і атрымаць "поўную яснасць аб падзеях і прычынах".
У Крамлі пракаменціравалі тое, што адбылося. Пра тое, што Масква надзвычай занепакоена інфармацыяй аб падзенні ціску і разбурэннях на нітках "Паўночных патокаў", заявіў у аўторак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Ён назваў гэтую сітуацыю беспрэцэдэнтнай і заявіў, што яна патрабуе хуткага разбору.
Пры гэтым Пяскоў таксама не выключыў, што падзенне ціску ў трубаправодзе магло стаць вынікам якога-небудзь наўмыснага дзеяння.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пяскоў пракаменціраваў інфармацыю аб
экспрапрыяцыі "Паўночнага патоку - 2"