Відэа

МТЗ прэзентаваў у Маскве першы беспілотны трактар – відэа

Падпісацца
МТЗ прадставіў навінку BELARUS 112 на сваім стэндзе на "Агросалоне - 2022", які гэтымі днямі праходзіць у расійскай сталіцы. Глядзіце на відэа, што ўмее першы трактар-беспілотнік беларускай вытворчасці.
Мінскі трактарны завод на "Агросалоне - 2022" у Маскве паказаў дзве мадэлі: беспілотны BELARUS 112 і самы вялікі серыйны BELARUS 3522. Асаблівую цікавасць наведвальнікаў выклікаў прадстаўлены беспілотнік.
Узор беспілотнага трактара BELARUS размясціўся на пляцоўцы каля комплексу "Крокус Экспо", паназіраць за ім можна і ў афіцыйным telegram-канале вытворцы. Беспілотнік агрэгатаваны касілкай КРМ-9 вытворчасці "Лідаграпраммаш" і рухаецца ў агароджанай прасторы па зададзенай траекторыі.
Як расказалі раней на МТЗ, сістэма кіравання беспілотніка прадугледжвае некалькі рэжымаў – ручны, дыстанцыйны, стратэгічны і тактычны.
У дыстанцыйным рэжыме трактарам праз спецыяльна распрацаванае ПЗ з планшэта кіруе аператар, які можа знаходзіцца як у памяшканні, так і побач з беспілотнікам.
У рэжыме стратэгічнага кіравання трактару можна задаць маршрут, а ў тактычным – паставіць канкрэтную задачу (напрыклад, даставіць груз у нейкую кропку). Сістэма сама прааналізуе абстаноўку і вызначыць, як выканаць задачу.
Ва ўзоры трактара-беспілотніка, які прадстаўлены на выставе, часткова рэалізаваны функцыянал для кожнага з рэжымаў кіравання.
"Агросалон - 2022" – найбуйнейшая Міжнародная спецыялізаваная выстава сельгастэхнікі і абсталявання, якая стартавала сёння ў сталіцы РФ і працягнецца да 7 кастрычніка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Легенду беларускага аўтапрама прэзентавалі ў расійскай сталіцы
Мурманская вобласць будзе атрымліваць беларускую тэхніку
Чысты прыбытак МТЗ у першым квартале ўпаў у 100 разоў
Стужка навiн
0