https://bel.sputnik.by/20221009/dolya-belarus--perastrakhovachnay-kampan-eaes-skladze-25-1067684626.html
Доля Беларусі ў перастраховачнай кампаніі ЕАЭС складзе 25%
Доля Беларусі ў перастраховачнай кампаніі ЕАЭС складзе 25%
Sputnik Беларусь
Краіны ЕАЭС ствараюць агульную перастраховачную кампанію. Беларуская доля ў статутным капітале складзе чвэрць і будзе роўная на пачатковым этапе 1,1 млрд... 09.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-09T10:57+0300
2022-10-09T10:57+0300
2022-10-09T10:57+0300
еаэс
урад беларусі
пастанова
эканоміка
фінансы
страхаванне
еўразійская перастраховачная кампанія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059582407_0:178:3000:1866_1920x0_80_0_0_e2e710ef0a16e3adf9a9e54ff76d9857.jpg
МІНСК, 9 кас – Sputnik. Урад Беларусі вызначыў, хто выдзеліць грошы ад краіны ў статутны капітал Еўразійскай перастраховачнай кампаніі. Гэта вынікае з пастановы Саўміна, якая была афіцыйна апублікавана 6 кастрычніка.Грошы ўнясуць "Белэксімгарант" (715 млн расійскіх рублёў), "Белдзяржстрах" (205 млн) і "Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя" (205 млн). Гэта першапачатковая аплата.У 2023-2024 гадах Мінфін павінен будзе прапаноўваць, хто ўнясе астатнюю частку. Поўная сума ў дакуменце не ўдакладняецца. Судзячы па заяўленым статутным капітале ў 15 млрд расійскіх рублёў, беларускі ўклад у выніку павінен быць 3,75 млрд.Пагадненне аб стварэнні Еўразійскай перастраховачнай кампаніі падрыхтавалі ў жніўні 2022 года. Краіны ЕАЭС маюць намер з дапамогай кампаніі стымуляваць узаемны і знешні гандаль, сумесныя праекты і г.д.Патэнцыяльная страхавая ёмістасць (без уліку магчымага пашырэння) – да $2 млрд. Чакаецца, што стварэнне кампаніі павялічыць аб’ём узаемнага гандлю ў ЕАЭС больш як на $6 млрд. Паўнавартасная работа праекта павінна пачацца ў 2023 годзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059582407_138:0:2862:2043_1920x0_80_0_0_6effc74b41e9debec419f5b89e2fa87f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, урад беларусі, пастанова, эканоміка, фінансы, страхаванне, еўразійская перастраховачная кампанія
еаэс, урад беларусі, пастанова, эканоміка, фінансы, страхаванне, еўразійская перастраховачная кампанія
Доля Беларусі ў перастраховачнай кампаніі ЕАЭС складзе 25%
Краіны ЕАЭС ствараюць агульную перастраховачную кампанію. Беларуская доля ў статутным капітале складзе чвэрць і будзе роўная на пачатковым этапе 1,1 млрд расійскіх рублёў (47,5 млн беларускіх рублёў у эквіваленце).
МІНСК, 9 кас – Sputnik. Урад Беларусі вызначыў, хто выдзеліць грошы ад краіны ў статутны капітал Еўразійскай перастраховачнай кампаніі. Гэта вынікае з пастановы Саўміна, якая была афіцыйна апублікавана 6 кастрычніка.
Грошы ўнясуць "Белэксімгарант" (715 млн расійскіх рублёў), "Белдзяржстрах" (205 млн) і "Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя" (205 млн). Гэта першапачатковая аплата.
У 2023-2024 гадах Мінфін павінен будзе прапаноўваць, хто ўнясе астатнюю частку. Поўная сума ў дакуменце не ўдакладняецца. Судзячы па заяўленым статутным капітале ў 15 млрд расійскіх рублёў, беларускі ўклад у выніку павінен быць 3,75 млрд.
Пагадненне аб стварэнні Еўразійскай перастраховачнай кампаніі падрыхтавалі ў жніўні 2022 года. Краіны ЕАЭС маюць намер з дапамогай кампаніі стымуляваць узаемны і знешні гандаль, сумесныя праекты і г.д.
Патэнцыяльная страхавая ёмістасць (без уліку магчымага пашырэння) – да $2 млрд. Чакаецца, што стварэнне кампаніі павялічыць аб’ём узаемнага гандлю ў ЕАЭС больш як на $6 млрд. Паўнавартасная работа праекта павінна пачацца ў 2023 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь