Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мядзведзеў назваў адказ Расіі на тэракт на Крымскім мосце

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкНамеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў - Sputnik Беларусь, 1920, 10.10.2022
Падпісацца
Надзвычайнае здарэнне адбылося на Крымскім мосце раніцай у суботу, вечарам таго ж дня аўтамабільны рух, чыгуначныя пасажырскія і грузавыя перавозкі былі адноўлены.
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Інцыдэнт на Крымскім мосце – гэта тэрарыстычны акт і дыверсія, што здзейсніў кіеўскі рэжым, пра гэта заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.
Ён адзначыў, што заказчык і выканаўца тэракта – Кіеў, і сумненняў у гэтым няма, "усе даклады і высновы зроблены". І Масква адкажа на тое, што здарылася.
"Адказам Расіі на гэтае злачынства можа быць толькі прамое знішчэнне тэрарыстаў. Так, як гэта і прынята ў свеце. Менавіта гэтага чакаюць грамадзяне Расіі", - заявіў Мядзведзеў журналістцы з Данбаса Надане Фрыдрыхсан, адказы яна апублікавала ў сваім Telegram-канале.

Выбух на Крымскім мосце

У суботу раніцай, 8 кастрычніка, на Крымскім мосце адбылося здарэнне: у выніку выбуху аўтамабіля загарэўся цягнік з цыстэрнамі з палівам, які праязджаў па чыгуначнай паласе.
У выніку выбуху абрынуліся два аўтамабільныя пралёты моста. СК узбудзіў крымінальную справу, а прэзідэнт Пуцін даручыў стварыць урадавую камісію па расследаванні надзвычайнага здарэння.
Бліжэй да вечара таго ж дня аўтамабільны рух, чыгуначныя пасажырскія і грузавыя перавозкі былі адноўлены. Вялікагрузы перапраўляюцца на паромах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Кіеў узарваў амаль усе масты і замініраваў дарогі на мяжы з Беларуссю
Лаўроў выказаўся аб заяве Зяленскага аб прэвентыўным удары па РФ
Расія змагаецца не з Украінай, якая толькі інструмент – Мядзведзеў
За забойствам Дугінай стаіць украінскі ўрад – NYT
У Крамлі не пацвердзілі змену статусу СВА
Стужка навiн
0