Расфінманіторынг унёс META ў пералік тэрарыстаў і экстрэмістаў

© Pixabay/PexelsМабільны тэлефон
Мабільны тэлефон - Sputnik Беларусь, 1920, 11.10.2022
Падпісацца
Дзейнасць Facebook і Instagram прызнана экстрэмісцкай у Расіі і цяпер гэтыя сацсеткі забаронены ў РФ.
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Расфінманіторынг занёс META (дзейнасць карпарацыі забаронена ў РФ як экстрэмісцкая) у пералік тэрарыстаў і экстрэмістаў.
"Пералік тэрарыстаў і экстрэмістаў (уключаныя). Нацыянальная частка. Арганізацыі: ... 2. META PLATFORMS INC.", - гаворыцца ў адпаведным пераліку.
Раней Sputnik паведамляў, што 21 сакавіка Цвярскі суд Масквы задаволіў іск Генеральнай пракуратуры РФ аб прызнанні Meta экстрэмісцкай арганізацыяй і па гэтым рашэнні былі заблакіраваны ў Расіі Instagram і Facebook. Месенджэр кампаніі – WhatsApp – заблакіраваны не быў.
Генеральная пракуратура паставіла пытанне аб прызнанні Meta экстрэмісцкай арганізацыяй пасля таго, як кампанія пасля пачатку спецаперацыі па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны зняла забарону на заклікі да забойства расіян.
Віцэ-прэзідэнт Meta Нік Клег у сваім каментарыі пазней тлумачыў, што пагрозы дазволілі толькі на тэрыторыі Украіны, і запэўніваў, што кампанія не прымае русафобіі.
Раскамнагляд заблакіраваў доступ да Instagram з-за дазволу заклікаў да гвалту, а Facebook яшчэ раней – з-за парушэння праў расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, сярод якіх РІА Навіны, Sputnik і RT.
Meta Platforms падала скаргу на рашэнне аб прызнанні дзейнасці кампаніі экстрэмісцкай, аднак у чэрвені Масгарсуд гэтую скаргу адхіліў, з-за чаго ў Расіі Facebook і Instagram забаронены.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Кісялёў: не згодны з тым, што мы прайграём інфармацыйную вайну
Сацсеткі Арэстовіча прызнаны экстрэмісцкімі ў Беларусі
Лукашэнка ацаніў верагоднасць блакіроўкі YouTube і замежных сацсетак
Суд забараніў у Расіі Instagram і Facebook
Ніякага экстрэмізму: Мінінфарм папярэдзіў Facebook і Instagram
Стужка навiн
0