https://bel.sputnik.by/20221012/belarus-zapustsla-pratseduru-vykhadu-z-fakultatynaga-pratakola-aan-1067887553.html
Беларусь запусціла працэдуру выхаду з Факультатыўнага пратакола ААН
Беларусь запусціла працэдуру выхаду з Факультатыўнага пратакола ААН
Sputnik Беларусь
Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам міністраў Беларусі 12.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-12T15:57+0300
2022-10-12T15:57+0300
2022-10-12T16:05+0300
аан
беларусь
правы чалавека
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
савет міністраў рб
грамадства
палітыка
мзс беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104307/89/1043078970_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_29cf38c7a6f2f7331508ccc700163fc5.jpg
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Беларусь запусціла працэдуру выхаду з Факультатыўнага пратакола, які ўстанаўлівае механізм падачы скарг у Камітэце па правах чалавека ААН.У сераду ў Палаце прадстаўнікоў у першым чытанні разгледжаны і прыняты ў першым чытанні праект закона аб спыненні ўдзелу ў Факультатыўным пратаколе да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 16 снежня 1966 года.Яго ў Авальнай зале прадставіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч.Паводле яго слоў, факультатыўны пратакол устанаўлівае механізм падачы і разгляду ў Камітэце ААН па правах чалавека паведамленняў ад некаторых асоб, якія сцвярджаюць, што яны з’яўляюцца ахвярамі парушэння якіх-небудзь праў.Пры гэтым ён асабліва адзначыў, што беларускі бок прытрымліваецца таго, што "далейшы ўдзел Рэспублікі Беларусь у факультатыўным пратаколе прызнаны немэтазгодным".Аднак намеснік міністра сказаў, што Беларусь працягне заставацца ўдзельніцай міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і актыўным прыхільнікам міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях абароны праў чалавека, якое ажыццяўляецца на прынцыпах раўнапраўя і неўмяшання ва ўнутраныя справы.Абгрунтоўваючы рашэнне аб дэнансацыі дакумента, намеснік міністра адзначыў, што ўдзел у Факультатыўным пратаколе меў станоўчы ўплыў на развіццё беларускага нацыянальнага заканадаўства па праваабарончай тэматыцы.Паводле яго слоў, далучаючыся ў 1992 годзе да дакумента, беларускі бок разлічваў на непрадузяты падыход да разгляду скарг. Аднак з пачатку 2000-х гадоў узаемадзеянне рэспублікі з КПЧ у гэтай сферы стала характарызавацца нарастаючымі разыходжаннямі ў тлумачэнні мандата камітэта па разглядзе скарг грамадзян.Па словах Амбразевіча, камітэт неаднаразова адыходзіў ад тэксту дакументаў, пашыраючы свае функцыі і не запытваючы меркаванні краін. Акрамя таго, камітэт з гадамі "стаў пазіцыянаваць сябе як міжнародны орган абароны канкрэтных аўтараў зваротаў".Такая пазіцыя, адзначыў намеснік міністра, гэта па сутнасці ўмяшанне ў дзейнасць нацыянальнай праваахоўнай сістэмы, і ў Мінску яе расцэньваюць як "мэту аказання палітычнага націску на нацыянальныя судовыя сістэмы".Амбразевіч таксама асабліва падкрэсліў, што цяперашняя геапалітычная сітуацыя робіць уклад у прадузятасць працы камітэта ў дачыненні да скарг ад беларусаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104307/89/1043078970_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_565773c97513ae1f6a922d82068a75cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аан, беларусь, правы чалавека, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, савет міністраў рб, грамадства, палітыка, мзс беларусі
аан, беларусь, правы чалавека, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, савет міністраў рб, грамадства, палітыка, мзс беларусі
Беларусь запусціла працэдуру выхаду з Факультатыўнага пратакола ААН
15:57 12.10.2022 (абноўлена: 16:05 12.10.2022) Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам міністраў Беларусі
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Беларусь запусціла працэдуру выхаду з Факультатыўнага пратакола, які ўстанаўлівае механізм падачы скарг у Камітэце па правах чалавека ААН.
У сераду ў Палаце прадстаўнікоў у першым чытанні разгледжаны і прыняты ў першым чытанні праект закона аб спыненні ўдзелу ў Факультатыўным пратаколе да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 16 снежня 1966 года.
Яго ў Авальнай зале прадставіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч.
Паводле яго слоў, факультатыўны пратакол устанаўлівае механізм падачы і разгляду ў Камітэце ААН па правах чалавека паведамленняў ад некаторых асоб, якія сцвярджаюць, што яны з’яўляюцца ахвярамі парушэння якіх-небудзь праў.
"Беларусь неаднаразова інфармавала камітэт па правах чалавека (КПЧ ААН) аб непрымальнасці яго дзеянняў у частцы пашыранага тлумачэння сваіх паўнамоцтваў", - заявіў Амбразевіч.
Пры гэтым ён асабліва адзначыў, што беларускі бок прытрымліваецца таго, што "далейшы ўдзел Рэспублікі Беларусь у факультатыўным пратаколе прызнаны немэтазгодным".
Аднак намеснік міністра сказаў, што Беларусь працягне заставацца ўдзельніцай міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і актыўным прыхільнікам міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях абароны праў чалавека, якое ажыццяўляецца на прынцыпах раўнапраўя і неўмяшання ва ўнутраныя справы.
Абгрунтоўваючы рашэнне аб дэнансацыі дакумента, намеснік міністра адзначыў, што ўдзел у Факультатыўным пратаколе меў станоўчы ўплыў на развіццё беларускага нацыянальнага заканадаўства па праваабарончай тэматыцы.
Паводле яго слоў, далучаючыся ў 1992 годзе да дакумента, беларускі бок разлічваў на непрадузяты падыход да разгляду скарг. Аднак з пачатку 2000-х гадоў узаемадзеянне рэспублікі з КПЧ у гэтай сферы стала характарызавацца нарастаючымі разыходжаннямі ў тлумачэнні мандата камітэта па разглядзе скарг грамадзян.
Па словах Амбразевіча, камітэт неаднаразова адыходзіў ад тэксту дакументаў, пашыраючы свае функцыі і не запытваючы меркаванні краін. Акрамя таго, камітэт з гадамі "стаў пазіцыянаваць сябе як міжнародны орган абароны канкрэтных аўтараў зваротаў".
Такая пазіцыя, адзначыў намеснік міністра, гэта па сутнасці ўмяшанне ў дзейнасць нацыянальнай праваахоўнай сістэмы, і ў Мінску яе расцэньваюць як "мэту аказання палітычнага націску на нацыянальныя судовыя сістэмы".
Амбразевіч таксама асабліва падкрэсліў, што цяперашняя геапалітычная сітуацыя робіць уклад у прадузятасць працы камітэта ў дачыненні да скарг ад беларусаў.
Паводле яго слоў, за апошнія гады колькасць прынятых скарг ад беларусаў вырасла, яго ў камітэце паставілі "на паток", а пішуцца яны "пад капірку" ад імя трэціх асоб некалькімі "беларускімі грамадзянамі, якія атрымліваюць грантавую падтрымку з-за меж краіны".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь