Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ФСБ назвала арганізатара тэракта на Крымскім мосце

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкНадзвычайнае здарэнне на Крымскім мосце
Надзвычайнае здарэнне на Крымскім мосце - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
Падпісацца
Інцыдэнт адбыўся ў мінулую суботу, узбуджана крымінальная справа, у рамках якой ужо прайшлі затрыманні.
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Арганізатарам тэрарыстычнага акта на Крымскім мосце з’яўляецца Галоўнае ўпраўленне разведкі мінабароны Украіны, пра гэта паведамляе Цэнтр грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ Расіі.
Там удакладнілі, што ўжо затрымалі восем чалавек: пяць грамадзян Расіі, трое грамадзян Украіны і Арменіі.
ФСБ таксама апублікавала фота- і відэаматэрыялы аб тым, як украінская разведка рыхтавала выбух на Крымскім мосце.
Прыведзены фатаграфіі датычных да арганізацыі тэракта, рэнтгенаўскі здымак таго, што знаходзілася ў грузавіку, зроблены на мытнам пасту, і дакументы на пастаўку грузу.
Таксама былі паказаны кадры відэаздымкі – на іх можна ўбачыць, як інспектар ДПС павярхоўна аглядае грузавік, мімаходам зазіраючы ў яго.

Выбух на Крымскім мосце

У суботу раніцай, 8 кастрычніка, на Крымскім мосце адбылося надзвычайнае здарэнне: пасля выбуху грузавіка загарэўся цягнік з паліўнымі цыстэрнамі, які праязджаў па чыгуначнай паласе.
Як паведамілі ў ФСБ, выбуховая прылада была запакаваная ў рулоны з поліэтыленавай плёнкай на 22 палетах, агульная вага склала больш за 22 тоны. Да перапраўкі былі прыцягнуты грамадзяне Украіны, Грузіі і адзін грамадзянін Арменіі.
У выніку абрынуліся два аўтамабільныя пралёты моста. СК узбудзіў крымінальную справу, а прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў стварыць урадавую камісію па расследаванні інцыдэнту.
Бліжэй да вечара таго ж дня аўтамабільны рух, чыгуначныя пасажырскія і грузавыя перавозкі былі адноўлены. Вялікагрузы перапраўляліся на паромах.
Паводле апошніх звестак, агучаных РІА Навіны прадстаўніком экстранных службаў, ахвярамі выбуху сталі чатыры чалавекі.
Пасля здарэння ва ўсходнім Крыме быў уведзены "жоўты" узровень тэрарыстычнай небяспекі (да гэтага аналагічны ўзровень быў абвешчаны толькі ў паўночных раёнах паўвострава).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін: у выпадку працягу Кіевам тэрактаў у РФ адказ Масквы будзе жорсткі
"Гэтай вайной запраўляюць англасаксы": Лаўроў пра ўкраінскі канфлікт – відэа
Мінабароны РФ заявіла аб працягу масіраванага ўдару па Украіне
Пуцін правёў нараду з членамі Савета бяспекі - відэа
Мядзведзеў назваў адказ Расіі на тэракт на Крымскім мосце
Стужка навiн
0