РК Искандер-М на учениях в России, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920
Ядзерная зброя ў Беларусі
25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў аб тым, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, як Беларусь пасля распаду СССР выводзіла ядзерную зброю, чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка на саміце ў Астане: пра мяцяж у Беларусі і ядзерную зброю – відэа

Падпісацца
Беларускі лідар выступіў на саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) у Астане, адзначыўшы, што сітуацыя ў галіне бяспекі зараз катастрафічна пагаршаецца не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце. Фрагмент выступлення глядзіце на відэа.
Пасля развалу СССР так званы калектыўны Захад, ап’янёны сваёй перамогай, страціў кантроль, не справіўся з функцыямі глабальнага рэгулятара і гаранта стабільнасці, і зараз за гэта расплачваецца ўвесь свет.
Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў чацвер у сваім выступленні на Нарадзе па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, якая сёлета праходзіць у Астане.
Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь адной з першых у СНД адмовілася ад ядзернай зброі, але ўзамен атрымала толькі дэстабілізацыю і спробу дзяржаўнага перавароту, арганізаваную рукамі заходніх "партнёраў".

"І што мы атрымалі ўзамен? Запэўненні замест рэальных міжнародна-прававых гарантый, пустыя, нічым не падмацаваныя дэкларацыі накшталт Будапешцкага мемарандума, бясконцыя спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў спакойнай працавітай Беларусі. У 2020 годзе замежныя куратары практычна адкрыта кіравалі мяцяжом. Такі ж сцэнарый раней быў апрабаваны і ва Украіне. Да чаго ўсё прывяло, мы бачым", - выказаўся Лукашэнка.

У Саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) у Астане прымаюць удзел краіны, якія займаюць каля 90% тэрыторыі Азіі і ў якіх пражывае амаль палова насельніцтва зямнога шара. Цяпер Нарада аб'ядноўвае 27 краін, сярод якіх Расія, Азербайджан, Ірак, Іран, Казахстан, Катар, Кіргізія, Палестына, Таджыкістан, Турцыя і Узбекістан.
Таксама на саміт прыехалі дэлегацыі ад дзяржаў-назіральнікаў пры НУМДА, сярод якіх прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Раней на палях саміту кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што ў будучыні Беларусь можа разгледзець магчымасць паўнавартаснага ўдзелу ў НУМДА.
На парадку дня сустрэчы – пытанні эканамічнага супрацоўніцтва ў Азіі, падтрымання міру і стабільнасці на кантыненце, гуманітарнага ўзаемадзеяння, а таксама іншыя актуальныя тэмы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь за адмову ад ядзернай зброі атрымала дэстабілізацыю – Лукашэнка
Валодзін папярэдзіў Кіеў аб больш жорсткім адказе на тэракты
ААН прыняла рэзалюцыю, якая не прызнае рэферэндумы ў ЛНР, ДНР і дзвюх абласцях
Хрэнін ацаніў небяспеку войск НАТА на мяжы з Беларуссю
Андрэйчанка аб рэзалюцыі G7: прадузяты падыход Захаду
Стужка навiн
0