Вясельныя настроі на Пакровы: "аплакванне касы" і спевы для дарослых

© Sputnik / Альфрэд МікусВяселле
Вяселле - Sputnik Беларусь, 1920, 10.10.2023
Падпісацца
Ураджай сабраны, гаспадарка рыхтуецца да зімы. І хоць дзень ўсё карацей, але вольных хвілін на вёсцы стала болей: маладыя бавяць час на вячорках-угледзенах, а старэйшыя ідуць у сваты. Як нашы продкі ладзілі вяселле да Пакроваў і якія спявалі песні – у матэрыяле Sputnik.
Можа здацца, што Дзень маці, які будуць адзначаць у Беларусі 14 кастрычніка, – зусім нядаўняе свята. Але ж сапраўды афіцыная дата мае сваю папярэдніцу, да якой на працягу многіх стагоддзяў нашы продкі ставіліся з асаблівым шанаваннем.
І справа тут не толькі ў супадзенні з вялікім рэлігійным днём – Пакровы Прасвятой Багародзіцы, – але ў імкненні зберагчы і працягнуць старажытнейшыя радавыя традыцыі мацярынства.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДа Пакроваў продкі ставіліся з асаблівым шанаваннем
Абраз Божай Маці ў вясковай хаце - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
Да Пакроваў продкі ставіліся з асаблівым шанаваннем
У народным календары было некалькі спрыяльных вясельных перыядаў, ды найбольш шчаслівым лічыўся менавіта пакроўскі час, а шлюбны саюз, заключаны непасрэдна на Пакровы, быў сведкам моцнай маладой сям’і, яе будучага росквіту і дабрабыту.
Больш таго: меркавалася, што маладуха, якую выдалі за хлопца 14 кастрычніка, знаходзіцца пад асаблівай аховай Багародзіцы. Ды і сама нявеста нярэдка асацыявалася з Божай Маці, таму што і ёй у хуткім часе давядзецца нарадзіць дзіця. І не адно!
Таксама з Багародзіцай маладую жонку атаясамлівала яшчэ і тая акалічнасць, што з вясельнай пары і асабліва на людзях жанчына ўжо не магла хадзіць з непакрытай галавой, што сведчыла аб новым – ужо сямейным – статусе.
© Sputnik / Альфрэд МікусСама нявеста нярэдка асацыявалася з Божай Маці
Вяселле-фэст 2019 - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
Сама нявеста нярэдка асацыявалася з Божай Маці
Зразумела, не ўсе сямейныя пары злучаліся на Пакровы. Традыцыйна вяселлі пачыналі спраўляць за некаторы час да гэтага свята, хаця пік вясковых шлюбаў прыходзіўся на 14 кастрычніка.
Дзесьці лічылася, што пасля гэтага дня вяселлі неабходна было адкласці да Каляд, каб не страціць заступніцтва Божай Маці. Але ж у многіх мясцовасцях вясельныя гулянкі яшчэ працягваліся – ажно да Каляднага посту, які штогод пачынаецца 28 лістапада. У пост жа вяселлі ўжо строга забараняліся, бо ў адваротным выпадку тыя маладыя, якія не паслухаліся і ажаніліся ў гэты час, маглі такім чынам зняважыць Багародзіцу і іх чакала цяжкае і складанае жыццё.
© Sputnik / Альфрэд МікусПік вясковых шлюбаў прыходзіўся на 14 кастрычніка
Вяселле-фэст 2019 - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
Пік вясковых шлюбаў прыходзіўся на 14 кастрычніка
Таму самы лепшы для жаніцьбы і канешне ж вясёлы час прыходзіўся на пакроўскія дзянькі.

Вяселле – вясёлы час

Сялянскае жыццё – няпростае. Гаспадарка ды іншыя работы адбіралі нямала сіл. Але ж, як кажуць:

"Хто умее працаваць,
Той умее і спяваць!
"

І спявалі. У час, ды і пасля працы. Але ж з сярпом ці тапаром у руках не да асаблівай весялосці. Іншая справа – калі дні набліжаліся да Пакроваў, да якіх увесь ураджай з поля павінны былі прыняць. Існавала нават прымаўка:
"Гола, як у полі пасля Пакрову".
© Sputnik / Альфрэд МікусСамы лепшы для жаніцьбы час прыходзіўся на пакроўскія дзянькі
Народны абрад Жаніцьба Цярэшкі  - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
Самы лепшы для жаніцьбы час прыходзіўся на пакроўскія дзянькі
А ўжо на Пакровы вёска гудзела! Спачатку гула на шматліках вячорках-агледзінах:

"Да прые-ха-лі
сваты на пагля-дзі-ны.
Знайшлі ў ма-ла-дой
вышывану пя-ры-ну…
"

Крыху ўтаймоўвалася на восеньскіх кірмашах ды зноў разыходзілася на сватанні-запоінах:

"Паедзім у запоіны –
запоіны заможаны.
Сваццяйка міленька,
й дзе ж на стол паложана!..
Сваццяйка міленька,
малада – заможана...
"

І адвадзіла душу на шырокіх вяселлях.

"Як ляцелі шэршні
з бо-о-ру,
Заляцелі
у камо-о-ру.

Як высадзіў шэршань
жа-а-ла,
Дык у дзеўкі сэрца
звя-а-ла…
"

© Sputnik / Альфрэд МікусВёска адвадзіла душу на шырокіх вяселлях
Вяселле-фэст 2019 - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
Вёска адвадзіла душу на шырокіх вяселлях
Але каб справа дайшла да вяселля, трэба было здзейсніць да сям’і, дзе дзяўчына на выданні, шмат заходаў і правесці пэўную колькасць абрадаў. Вось толькі некаторыя з іх.
"Агледзіны" ці "пагледзіны" заўсёды праводзілі належным чынам, бо да іх рыхтаваліся загадзя. Ад таго, як яны пройдуць, залежала ці застанецца маладая ў дзеўках да наступнага года, або ці ажэніцца хлопец на ёй гэтым разам. І "аглядаць" было што!
Прыгажосць будучай нявесткі сваты "ўглядалі" не толькі па твары ды фігуры. Звярталі ўвагу на тое, як маладуха апранута ды якія ў яе ёсць прыгожыя строі. Зразумела, меў вялікае значэнне і дзявочы пасаг, па якім меркавалі: ці з працавітай дзяўчына сям’і і як добра яна ўмее займацца гаспадаркай. Натуральна за адзін прысест вырашыць усе пытанні было, проста кажучы, немагчыма, таму сваты маглі завітаць і тры, і пяць разоў.
© Sputnik / Аляксандр ЛіпавецПрыгажосць будучай нявесткі сваты "ўглядалі"
Маладая (нявеста) 18-19 ст. - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
Прыгажосць будучай нявесткі сваты "ўглядалі"
З гэтай жа нагоды магчымы будучы цесць і свяцця рабілі адваротны візіт і ўжо "аглядалі" хату і двор жаніха, каб зразумець: ці добры і працавіты той хлопец, за якога просяць аддаць іх дачку.

"А казалі нам: малойца гультай!
Ды якій гультай?
Залату сошаньку напраўляў,
Чарну аблогу раздзіраў…
"

"Заручыны" рушылі следам, калі ўсе былі задаволены. Але ж на гэтым перадвясельныя сустрэчы не заканчваліся – ўзаемную згоду трэба было падмацаваць вясёлым застоллем, пасля якога "павяртаць коней" было ўжо позна. "Запоіны" нявесты адбываліся шумна.
© Sputnik / Альфрэд МікусУзаемную згоду падмацоўвалі вясёлым застоллем
Абрад Жаніцьба Цярэшкі  - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
Узаемную згоду падмацоўвалі вясёлым застоллем

"Злавіла маці бусла,
Што яе дачка гнюсна.

А вы, сватвы, не стойце,
Да сіву кабылу падойце.

Сіва кабыла да дойна была
Да ўсім сватам малака дала…
"

У адрозненне ад такога застольнага шуму старажытны дзявочнік, адна з назваў якога "аплакванне касы", праходзіў больш сціпла: сяброўкі маладухі не скупіліся на пачуцці нявесце, якой было боязна пакідаць бацькоўскую хату, ды адначасова выказвалі зайздрасць – самім жа невядома колькі яшчэ ў дзеўках хадзіць! З таго часу і захавалася прымаўка:
"На Пакровы раве дзеўка як карова".
© Sputnik / Альфрэд МікусСтаражытны дзявочнік, адна з назваў якога "аплакванне касы", праходзіў больш сціпла
Абрад Жаніцьба Цярэшкі - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
Старажытны дзявочнік, адна з назваў якога "аплакванне касы", праходзіў больш сціпла
Самае ж цікавае пачыналася ўжо падчас вяселля! Дарэчы, і прымаўкі, і пажаданні жаніху ды нявесце, і застольныя спевы яскрава адлюстроўвалі вясельныя настроі жаніцьбы, у якіх здымалася забарона з самага сакральнага – прадаўжэння роду. Менавіта дадзеная тэма знаходзіць свой адбітак і да гэтага часу, але ж раней беларускі вясельны фальклор быў насычаны і намёкамі на спрадвечнае злучэнне мужчынскага і жаночага, і шчыра адкрытымі радкамі пра гэта.
Так, напрыклад, захаваліся вясельныя звароты-пажаданіі да нявесты і жаніха.
© Sputnik / Альфрэд МікусМаладыя слухаюць вясельныя пажаданні
Вяселле-фэст 2019 - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
Маладыя слухаюць вясельныя пажаданні
Да маладухі, усміхаючыся, звярталіся:

"Дару бочку агуркоў
Каб не частавала чужых мужыкоў
.

Дару медзякамі,
Каб не збірала каліну з чужымі мужыкамі
.

Дару паленца,
Каб муж пацалаваў у каленца
.

Дару гарбуз,
Каб праз год нарадзіўся карапуз
".

А маладога перасцерагалі і раілі:

"Дару агурэц,
Каб у сваім дварэ стаяў жарабец
.

Дару дайніцай,
Каб не заглядаў пад чужыя спадніцы
.

Дару аловак,
Каб маладую пацалаваў у падолак
.

Дару ў кут,
Каб не ламаўся як вярбы прут
".

Пажаданні пажаданнямі, але ж галоўны сэнс працягу жыцця даводзіўся да маладых менавіта ў шматлікіх вясельных спевах, падборку якіх падрыхтаваў Sputnik.
© Sputnik / Альфрэд МікусА былі ж мы ў клеці, / у клеці, / А елі мы белы сыр, / белы сыр...
Абрад Жаніцьба Цярэшкі  - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
А былі ж мы ў клеці, / у клеці, / А елі мы белы сыр, / белы сыр...

А былі ж мы ў клеці,
у клеці,

А елі мы белы сыр,
белы сыр,

А зародзіцца первы сын,
первы сын.

А былі ж мы ў клеці,
у клеці,

А елі мы маслечка,
маслечка,

Каб была дачка Настачка,
Настачка.

© Sputnik / Алеся Шаршнёва...Не бойся, дачушка, пірага дадуць.
Свята роднай ежы ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
...Не бойся, дачушка, пірага дадуць.

А мамачка, балазе,
Паўзе чарвяк па назе.

А мамачка, баюся,
Ён жа мяне ўкусе.

А мамачка, у клець вядуць.
Не бойся, дачушка, пірага дадуць.

© Sputnik / Ларыса Мятлеўская...Да ўраніла ягадку ў караватку / І развесяліла сваю радзіначку і матку.
Гаспадыня прыбрала ў хаце - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
...Да ўраніла ягадку ў караватку / І развесяліла сваю радзіначку і матку.

Да ў пятніцу клён-дзерава спушчона.
А ў суботачку караватачка зраблёна.

А ў нядзельку ў клетачку ўнясёна.
У панядзелак чужаземачка прывязёна.

А ў ваўторак чужаземачка спаць пайшла

Да ўраніла ягадку ў караватку
І развесяліла сваю радзіначку і матку.

© Sputnik / Альфрэд Мікус...Я гэту каліну сам паліваў, / Мне гэту каліну бог дараваў.
Народны абрад Жаніцьба Цярэшкі  - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
...Я гэту каліну сам паліваў, / Мне гэту каліну бог дараваў.

А ездзіў моладзец з гары ў мох,
Наламаў калінкі колькі мог.

А за ім молайцы хадзілі,
У яго калінкі прасілі.

Я не дам каліны нікому,
Молайцу сваю каліну шукаць самому.

Я гэту каліну сам садзіў,
Мне гэту каліну бог судзіў,

Я гэту каліну сам паліваў,
Мне гэту каліну бог дараваў.

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДа вялічка наша / красунечка. Развялічыла / два двары...
Дзяўчына ў плеценым вянку - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
Да вялічка наша / красунечка. Развялічыла / два двары...

Да вялічка наша
красунечка.
Развялічыла
два двары:

Першы ж двор
свёкаркін,
Другі ж двор
бацюшкін.

А ня тым вяліка,
што на галаве.
А тым вяліка,
што на падале.

© Sputnik / Альфрэд МікусНапаў на яе / Да буры мядзведзь...
Каляды - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
Напаў на яе / Да буры мядзведзь...

Наша маладая
Дасужа была.

Затапіла печ,
Па грыбы пайшла.

Па грыбы пайшла,
Заблудзілася.

Напаў на яе
Да буры мядзведзь.

Дзе месца чарней,
Там дзярэць сільней.

© Sputnik / Альфред Микус...Начапілі і стужкі / За мае жартушкі.
Юраўскі карагод ў вёсцы Пагост - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
...Начапілі і стужкі / За мае жартушкі.

Каля рэчкі ішла,
Чаравічкі знайшла,

Ня чорненькія,
Да чырвоненькія.

Да не бацька мне шыў
І не праз матку мне купіў.

А пашыў жа мне швец
За мой жывацец.

Начапілі рамення
За маё сумлення.

Начапілі і стужкі
За мае жартушкі.

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВясельны ансамбль
Запрашаем на вячоркі - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2022
Вясельны ансамбль
Чытайце таксама:
Беражы вяночак замалада: як у Беларусі замуж выдавалі
Шлюбныя вячоркі, або "На Пакровы раве дзеўка, як карова…"
Этнограф: самыя шчаслівыя шлюбы бяруць на Пакроў
Стужка навiн
0