https://bel.sputnik.by/20221014/samt-snd-prakhodzts-u-kazakhstane-1067955651.html
Саміт СНД праходзіць у Казахстане
Саміт СНД праходзіць у Казахстане
Sputnik Беларусь
Кіраўнікі дзяржаў краін Садружнасці ўпершыню з 2020 года сабраліся ў вочным фармаце. 14.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-14T10:11+0300
2022-10-14T10:11+0300
2022-10-14T10:38+0300
снд
саміт
казахстан
палітыка
эканоміка
бяспека
савет кіраўнікоў дзяржаў снд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0e/1067956249_0:0:2745:1545_1920x0_80_0_0_d424ecba662eaba635dc50c6216c4ab4.jpg
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Кіраўнікі дзяржаў-членаў СНД сабраліся на саміт у Астане ў пятніцу. Пасяджэнне праходзіць пад старшынствам прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева.На саміце бакі плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў рамках СНД.Акрамя таго, будуць разгледжаны і прыняты дакументы, накіраваныя на далейшае развіццё і ўмацаванне інтэграцыйных сувязей у гандлёва-эканамічнай, культурна-гуманітарнай сферах, а таксама ў галіне бяспекі. Так, удзельнікі саміту павінны зацвердзіць чарговую праграму супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, разлічаную на 2023-2025 гады.На саміце таксама плануецца прыняць рашэнне аб перадачы старшынства ў СНД у 2023 годзе Кыргызстану і правядзенні чарговага пасяджэння савета кіраўнікоў дзяржаў у Бішкеку.Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД спачатку праходзіць у вузкім складзе (толькі з удзелам лідараў), а крыху пазней – у шырокім фармаце (з падключэннем дэлегацый).Лідары СНД упершыню з 2020 года сабраліся на саміт у Астане ў вочным фармаце. З лідараў краін, якія ўваходзяць у Садружнасць, удзел у мерапрыемстве не прыняла Малдова – там заявілі, што кіраўнік дзяржавы не зможа прыехаць на саміт у Астану з-за загружанасці рабочага графіка, а таксама Украіна, якая ў апошнія гады прыпыніла свой удзел у мерапрыемствах па лініі СНД.Фактычна лідары СНД збяруцца разам ужо другі раз за тыдзень: раней 7 кастрычніка яны размаўлялі на нефармальным саміце ў Санкт-Пецярбургу.Таксама ў Астане гэтымі днямі адбыўся шосты саміт Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0e/1067956249_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_e9cd8650a4317a1dd5a49400b079605f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
снд, саміт, казахстан, палітыка, эканоміка, бяспека, савет кіраўнікоў дзяржаў снд
снд, саміт, казахстан, палітыка, эканоміка, бяспека, савет кіраўнікоў дзяржаў снд
Саміт СНД праходзіць у Казахстане
10:11 14.10.2022 (абноўлена: 10:38 14.10.2022) Кіраўнікі дзяржаў краін Садружнасці ўпершыню з 2020 года сабраліся ў вочным фармаце.
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Кіраўнікі дзяржаў-членаў СНД сабраліся на саміт у Астане ў пятніцу. Пасяджэнне праходзіць пад старшынствам прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева.
На саміце бакі плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў рамках СНД.
Акрамя таго, будуць разгледжаны і прыняты дакументы, накіраваныя на далейшае развіццё і ўмацаванне інтэграцыйных сувязей у гандлёва-эканамічнай, культурна-гуманітарнай сферах, а таксама ў галіне бяспекі. Так, удзельнікі саміту павінны зацвердзіць чарговую праграму супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, разлічаную на 2023-2025 гады.
На саміце таксама плануецца прыняць рашэнне аб перадачы старшынства ў СНД у 2023 годзе Кыргызстану і правядзенні чарговага пасяджэння савета кіраўнікоў дзяржаў у Бішкеку.
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД спачатку праходзіць у вузкім складзе (толькі з удзелам лідараў), а крыху пазней – у шырокім фармаце (з падключэннем дэлегацый).
Лідары СНД упершыню з 2020 года сабраліся на саміт у Астане ў вочным фармаце. З лідараў краін, якія ўваходзяць у Садружнасць, удзел у мерапрыемстве не прыняла Малдова – там заявілі, што кіраўнік дзяржавы не зможа прыехаць на саміт у Астану з-за загружанасці рабочага графіка, а таксама Украіна, якая ў апошнія гады прыпыніла свой удзел у мерапрыемствах па лініі СНД.
Фактычна лідары СНД збяруцца разам ужо другі раз за тыдзень: раней 7 кастрычніка яны размаўлялі на нефармальным саміце ў Санкт-Пецярбургу.
Таксама ў Астане гэтымі днямі адбыўся шосты саміт Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка на саміце ў Астане: пра мяцяж у Беларусі і ядзерную зброю – відэа