https://bel.sputnik.by/20221017/mnabarony-pranfarmavala-vaennykh-atashe-ab-stuatsy-vakol-belarus-1068038828.html
Мінабароны праінфармавала ваенных аташэ аб сітуацыі вакол Беларусі
Мінабароны праінфармавала ваенных аташэ аб сітуацыі вакол Беларусі
Sputnik Беларусь
Рашэнне аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі войск было прынята на фоне наяўнай ваенна-палітычнай абстаноўкі, у рэспубліку ў дадзены момант прыбываюць... 17.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-17T14:15+0300
2022-10-17T14:15+0300
2022-10-17T14:15+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
міністэрства абароны рб
беларусь
бяспека
саюзная дзяржава
войска
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/11/1068037481_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_132aafb3cb6826bcbc7c1b8714401b5e.png
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Рэгіянальная групоўка войск разгортваецца выключна для ўзмацнення абароны Саюзнай дзяржавы, расказаў у панядзелак на брыфінгу для замежных ваенных аташэ начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва – памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка.Замежным ваенным дыпламатам расказалі аб месцах разгортвання рэгіянальнай групоўкі войск на тэрыторыі Беларусі, а таксама аб запланаваных мерапрыемствах аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.Паводле слоў Равенкі, вакол Беларусі захоўваецца высокі ўзровень напружанасці, дадатковыя меры стратэгічнага стрымлівання накіраваны на недапушчэнне дэстабілізацыі сітуацыі і развязвання ваеннай агрэсіі супраць Беларусі і Саюзнай дзяржавы, дадаў ён.Удзел у брыфінгу прынялі 19 замежных ваенных аташэ, у тым ліку з Чэхіі, Турцыі, Туркменістана, ЗША, Сірыі, Сербіі, Расіі, Кітая, Казахстана, Азербайджана і іншых дзяржаў.Вымушаная мераНа нарадзе з ваенным блокам краіны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка раней паведаміў, што на працягу некалькіх дзён ідзе фарміраванне саюзнай групоўкі сіл з удзелам расійскіх вайскоўцаў. Гэта вымушаная мера рэагавання на існуючую сітуацыю.У Мінабароны заяўлялі, што аснова агульнай групоўкі – гэта беларускія ваенныя, а таксама асобныя воінскія фарміраванні Расійскай Федэрацыі. Колькасць расійскіх вайскоўцаў у складзе РГВ складзе крыху менш за дзевяць тысяч. Групоўка ствараецца ў Беларусі для падтрымання міру і бяспекі.На днях у Беларусі пачалі прыбываць эшалоны з расійскімі вайскоўцамі і авіяцыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/11/1068037481_215:0:1200:739_1920x0_80_0_0_2749870c8179da6731687abd23e04f7c.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства абароны рб, беларусь, бяспека, саюзная дзяржава, войска
міністэрства абароны рб, беларусь, бяспека, саюзная дзяржава, войска
Мінабароны праінфармавала ваенных аташэ аб сітуацыі вакол Беларусі
Рашэнне аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі войск было прынята на фоне наяўнай ваенна-палітычнай абстаноўкі, у рэспубліку ў дадзены момант прыбываюць расійскія ваенныя.
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Рэгіянальная групоўка войск разгортваецца выключна для ўзмацнення абароны Саюзнай дзяржавы, расказаў у панядзелак на брыфінгу для замежных ваенных аташэ начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва – памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка.
Замежным ваенным дыпламатам расказалі аб месцах разгортвання рэгіянальнай групоўкі войск на тэрыторыі Беларусі, а таксама аб запланаваных мерапрыемствах аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.
Паводле слоў Равенкі, вакол Беларусі захоўваецца высокі ўзровень напружанасці, дадатковыя меры стратэгічнага стрымлівання накіраваны на недапушчэнне дэстабілізацыі сітуацыі і развязвання ваеннай агрэсіі супраць Беларусі і Саюзнай дзяржавы, дадаў ён.
"Па заканчэнні брыфінгу адбыўся абмен думкамі аб бягучай сітуацыі ў рэгіёне і шляхах выхаду з існуючага крызісу сістэмы агульнаеўрапейскай бяспекі", - адзначае прэс-служба беларускага ваеннага ведамства.
Удзел у брыфінгу прынялі 19 замежных ваенных аташэ, у тым ліку з Чэхіі, Турцыі, Туркменістана, ЗША, Сірыі, Сербіі, Расіі, Кітая, Казахстана, Азербайджана і іншых дзяржаў.
На нарадзе з ваенным блокам краіны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка раней паведаміў, што на працягу некалькіх дзён ідзе фарміраванне саюзнай групоўкі сіл з удзелам расійскіх вайскоўцаў. Гэта вымушаная мера рэагавання на існуючую сітуацыю.
У Мінабароны заяўлялі, што аснова агульнай групоўкі – гэта беларускія ваенныя, а таксама асобныя воінскія фарміраванні Расійскай Федэрацыі. Колькасць расійскіх вайскоўцаў у складзе РГВ складзе крыху менш за дзевяць тысяч. Групоўка ствараецца ў Беларусі для падтрымання міру і бяспекі.
На днях у Беларусі пачалі прыбываць эшалоны з расійскімі вайскоўцамі і авіяцыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Хрэнін
ацаніў небяспеку войск НАТА на мяжы з Беларуссю