Украіна толькі падстава: Лукашэнка назваў сапраўдныя мэты заходніх стратэгаў

© пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце СНД
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце СНД - Sputnik Беларусь, 1920, 14.10.2022
Падпісацца
Беларускі лідар мяркуе, што трэба быць гатовымі да самых разнастайных правакацый па ўсім перыметры СНД.
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Супраць усіх краін СНД развязана сапраўдная гібрыдная вайна, дзе Украіна – усяго толькі падстава, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні саміту кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці ў вузкім складзе.
"Задумы асобных краін па рэваншы за прайграныя кампаніі мінулага стагоддзя выношваліся даўно, пачынаючы, як вядома, з першых дзён пасля перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а можа, і раней", - цытуе прэзідэнта Беларусі яго прэс-служба.
Лукашэнка мяркуе, што на вастрыі эканамічных і фінансавых атак апынуліся Расія і Беларусь. На думку беларускага лідара, заходнія краіны жадаюць выкарыстоўваць дзяржавы СНД як сыравінныя і прамысловыя прыдаткі.

"Трэба быць гатовымі да самых разнастайных правакацый па ўсім перыметры СНД. Падзеі нядаўнія ў Казахстане, Узбекістане – пераканаўчыя і вельмі павучальныя прыклады. Але гэта толькі пачатак. На трываласць будуць выпрабоўваць усіх", - упэўнены беларускі прэзідэнт.

Нагадаем, што сёння ў Казахстане праходзіць саміт кіраўнікоў краін СНД – яны ўпершыню з 2020 года сабраліся ў вочным фармаце.
Раней Лукашэнка раскрытыкаваў "некаторых саюзнікаў" па СНД і АДКБ.
У ліпені на сустрэчы з выпускнікамі ваенных ВНУ і вышэйшым афіцэрскім складам ён заявіў аб тым, што націск на ўлады рэспублікі на міжнароднай арэне расце ў ваеннай, палітычнай, эканамічнай, інфармацыйнай і іншых сферах. Гэта, на думку прэзідэнта, пацвярджае, што супраць Беларусі развязана поўнамаштабная гібрыдная вайна.
"Масіраваны націск прывёў да таго, што, на жаль, некаторыя нашы саюзнікі па АДКБ і СНД займаюць, мякка кажучы, пазіцыю чакання", - заявіў ён.
Раней у сакавіку віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка заяўляў аб тым, што "эканамічная сітуацыя ў СНД кардынальна мяняецца і для захавання эканамічнага росту і мінімізацыі негатыўных наступстваў для краін СНД патрэбны сумесныя аператыўныя меры рэагавання".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Саміт кіраўнікоў краін СНД у Астане – відэа
Лукашэнка адобрыў адразу некалькі міжнародных дагавораў
Лукашэнка на саміце ў Астане: пра мяцяж у Беларусі і ядзерную зброю – відэа
Стужка навiн
0