Долю беларускіх тавараў на рынку Расіі падлічылі ў Мінэканомікі
09:50 18.10.2022 (абноўлена: 09:52 18.10.2022)
© Sputnik / Владимир Астапкович
/ Падпісацца
Экспарт Беларусі ў Расію за 8 месяцаў наблізіўся да адзнакі 14 мільярдаў долараў, а аб’ём тавараабароту паміж краінамі дасягнуў амаль 27 мільярдаў.
МІНСК, 18 кас – Sputnik. Доля беларускіх тавараў на рынку Расіі па выніках студзеня-жніўня гэтага года склала каля 8%, аб гэтым паведаміў намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства Беларусі Дзмітрый Ярашэвіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Паводле яго звестак, у мінулым годзе за гэты ж прамежак часу доля тавараў з Беларусі была ніжэйшай і складала 5,5%.
Пры гэтым намеснік міністра лічыць, што Беларусі "яшчэ ёсць куды імкнуцца".
"Раней, у яшчэ лепшыя гады, наша прадукцыя на расійскім рынку складала 11%. Таму мы бачым тут рэзерв і магчымасці", - растлумачыў Ярашэвіч.
Таксама намеснік міністра эканомікі паведаміў, што экспарт Беларусі ў Расію за 8 месяцаў наблізіўся да адзнакі 14 мільярдаў долараў, а аб’ём тавараабароту паміж краінамі дасягнуў амаль 27 мільярдаў долараў. Аб’ём паставак беларускіх тавараў на расійскі рынак павялічыўся на 30%.
Вытрымалі санкцыйную атаку
Пры гэтым Ярашэвіч адзначыў, што краіне ў цэлым "удалося вытрымаць санкцыйную атаку на лагістыку і транспарт". Пытанні па-ранейшаму застаюцца толькі на некаторых прадпрыемствах, дадаў ён.
Гаворачы аб кампенсацыйных мерах, што прымаюцца ва ўмовах санкцый, намеснік міністра падкрэсліў, што Беларусь павялічыла кантэйнерныя перавозкі ў Кітай у чатыры разы, а агульны аб’ём экспарту тавараў у гэту краіну вырас у 2,5 раза.
Сельская гаспадарка "цягне"
Паводле інфармацыі намесніка міністра эканомікі, па прагнозах сельскагаспадарчая галіна краіны за студзень-верасень павялічыцца на 4,9%.
"Сельская гаспадарка – напэўна, тая галіна, якая будзе істотна нас цягнуць да станоўчых вынікаў. Мы чакаем па выніках дзевяці месяцаў тэмп росту 104,9%. Гэта звязана з прыростам практычна ўсіх культур", - растлумачыў Ярашэвіч.
Таксама намеснік міністра паведаміў, што ўжо амаль сфарміраваны стабілізацыйныя фонды агародніны на міжсезонны перыяд.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Банкі Беларусі пачалі выдаваць гарантыі па расійскіх дзяржзакупках
Больш за 20 чалавек затрымана, узбуджаны 34 крымінальныя справы з-за росту цэн
Харчаванне ў свеце ў 2022 годзе можа падаражэць на 14,2% – МВФ
Пасол Беларусі ў Расіі расказаў падрабязнасці аб праектах імпартазамяшчэння
Беларусь і Башкартастан падпісалі пагадненняў на 1,7 млрд рублёў