Больш за 20 чалавек затрымана, узбуджаны 34 крымінальныя справы з-за росту цэн

© Photo : Алексей Киселевский / СК РБПапка для матэрыялаў крымінальнай справы
Папка для матэрыялаў крымінальнай справы - Sputnik Беларусь, 1920, 17.10.2022
Падпісацца
Раней беларускі прэзідэнт даручыў увесці забарону на павышэнне цэн у краіне, сачыць за сітуацыяй будуць Камітэт дзяржкантролю і Генпракуратура.
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Па фактах неабгрунтаванага росту цэн у Беларусі ўзбуджаны 34 крымінальныя справы, затрымана больш як 20 службовых асоб, такую ​​інфармацыю паведаміў дзяржаўны тэлеканал "Беларусь 1".
Цяпер Камітэт дзяржкантролю і Генпракуратура праводзяць праверкі, звязаныя з завышэннем цэн.
Праверкі датычацца не толькі буйных сетак і крам крокавай даступнасці. Таксама вывучаецца кошт паслуг і адпускная цана вытворцаў прадукцыі, а, акрамя таго, кошт тавараў, якія дастаўляюць аптовыя пастаўшчыкі ў сацыяльныя ўстановы сфер адукацыі і аховы здароўя.
Вывучаецца і работа інтэрнэт-крам, дзе таксама былі выяўлены парушэнні. Як паведамілі ў эфіры дзяржканала, крымінальныя справы ўзбуджаны ў дачыненні да службовых асоб дзвюх буйных інтэрнэт-пляцовак.
Парушэнні знойдзены таксама ў адной з прыватных сетак аптэк і сетцы крам "Дабраном".

Спыненне цэн

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час нарады з урадам даручыў увесці забарону на павышэнне цэн у краіне. Павышаць цэны можна толькі з дазволу органаў улады. Калі "дабро" не атрымана, цана павінна заставацца на ўзроўні 5 кастрычніка.
Сачыць за сітуацыяй будуць КДК і Генпракуратура.
Пасля нарады ў КДК заявілі, што пачынаюць маштабныя маніторынгі цэн у гандлёвых аб’ектах Беларусі. З 7 кастрычніка кантралюючыя органы пачалі праверкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Чэмпіёны па росце цэн – алкаголь і мяса
Цэны на балалайкі і баяны абмежавалі ў Беларусі
Рэцэпт зніжэння цэн прыдумалі ў бізнес-саюзе сталіцы
Улады паабяцалі, што да снежня беларусы ўбачаць рэальнае павышэнне зарплат
Лукашэнка не разумее, чаму растуць цэны на беларускія тавары
Стужка навiн
0