https://bel.sputnik.by/20221020/azaranka-vyyshla--18-fnalu-turnru--gvadalakhary-1068167959.html
Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Гвадалахары
Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Гвадалахары
Sputnik Беларусь
Турнір у Гвадалахары працягнецца да 23 кастрычніка, прызавы фонд гэтых тэнісных спаборніцтваў складае 2,5 мільёна долараў. 20.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-20T10:14+0300
2022-10-20T10:14+0300
2022-10-20T10:15+0300
спорт
у свеце
вікторыя азаранка
тэнісны турнір
тэніс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/14/1068163303_0:0:2861:1609_1920x0_80_0_0_cab7ca04a2822e6dbad38401330f5efa.jpg
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка, якая зараз займае 37-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, здолела прабіцца ў 1/8 фіналу тэніснага турніру катэгорыі WTA-1000 у мексіканскім горадзе Гвадалахара, паведамляе Sputnik.У 1/16 фіналу беларуска сустракалася з восьмай ракеткай свету, іспанскай тэнісісткай Паулай Бадоса.Першую партыю Азаранка выйграла з лікам 6:2, а потым яе саперніца не змагла прадоўжыць гульню і нават знялася са спаборніцтваў.Цяпер Азаранка чакае сустрэчу з амерыканкай Мэдысан Кіз, якая размясцілася на 15-м месцы ў сусветным рэйтынгу.У першым крузе турніру беларуская тэнісістка атрымала перамогу над прадстаўніцай Расіі Элінай Аванесян (130-я ў рэйтынгу) з лікам 6:4, 6:2.Яшчэ адна беларуска – Арына Сабаленка (4) – у 1/16 фіналу не здолела перамагчы расійскую спартсменку Людмілу Самсонаву (22). Яна ўступіла расіянцы з лікам 4:6, 6:2, 2:6.Раней таксама беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (32) у першым раундзе ўступіла прадстаўніцы Украіны Марце Касцюк (58) з лікам 1:6, 3:6.Што да парнага разраду, то ў 1/16 фіналу Сасновіч і кітаянка Лін Чжу атрымалі перамогу над амерыкана-інданезійскім дуэтам Сафі Чан і Алдзілы Суджыядзі, яны выйгралі з лікам 7:5, 6:2.Беларуска-амерыканскі тандэм з Лідзіі Марозавай і Кейтлін Крысціян прайграў польска-новазеландскай пары Алісіі Расольска і Эрын Рутліф (2:6, 6:3, 3:10).Турнір у Гвадалахары працягнецца да 23 кастрычніка, прызавы фонд гэтых тэнісных спаборніцтваў складае 2,5 мільёна долараў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/14/1068163303_154:0:2483:1747_1920x0_80_0_0_b43db0b27cb4b4a0b277898620ee177d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, у свеце, вікторыя азаранка, тэнісны турнір, тэніс
спорт, у свеце, вікторыя азаранка, тэнісны турнір, тэніс
Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Гвадалахары
10:14 20.10.2022 (абноўлена: 10:15 20.10.2022) Турнір у Гвадалахары працягнецца да 23 кастрычніка, прызавы фонд гэтых тэнісных спаборніцтваў складае 2,5 мільёна долараў.
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка, якая зараз займае 37-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, здолела прабіцца ў 1/8 фіналу тэніснага турніру катэгорыі WTA-1000 у мексіканскім горадзе Гвадалахара, паведамляе Sputnik.
У 1/16 фіналу беларуска сустракалася з восьмай ракеткай свету, іспанскай тэнісісткай Паулай Бадоса.
Першую партыю Азаранка выйграла з лікам 6:2, а потым яе саперніца не змагла прадоўжыць гульню і нават знялася са спаборніцтваў.
Цяпер Азаранка чакае сустрэчу з амерыканкай Мэдысан Кіз, якая размясцілася на 15-м месцы ў сусветным рэйтынгу.
У першым крузе турніру беларуская тэнісістка атрымала перамогу над прадстаўніцай Расіі Элінай Аванесян (130-я ў рэйтынгу) з лікам 6:4, 6:2.
Яшчэ адна беларуска – Арына Сабаленка (4) – у 1/16 фіналу не здолела перамагчы расійскую спартсменку Людмілу Самсонаву (22). Яна ўступіла расіянцы з лікам 4:6, 6:2, 2:6.
Раней таксама беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (32) у першым раундзе ўступіла прадстаўніцы Украіны Марце Касцюк (58) з лікам 1:6, 3:6.
Што да парнага разраду, то ў 1/16 фіналу Сасновіч і кітаянка Лін Чжу атрымалі перамогу над амерыкана-інданезійскім дуэтам Сафі Чан і Алдзілы Суджыядзі, яны выйгралі з лікам 7:5, 6:2.
Беларуска-амерыканскі тандэм з Лідзіі Марозавай і Кейтлін Крысціян прайграў польска-новазеландскай пары Алісіі Расольска і Эрын Рутліф (2:6, 6:3, 3:10).
Турнір у Гвадалахары працягнецца да 23 кастрычніка, прызавы фонд гэтых тэнісных спаборніцтваў складае 2,5 мільёна долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларуска
Церах зноў сярод пераможцаў велачэмпіянату Расіі