https://bel.sputnik.by/20221020/tseny-tatalna--nazasdy-zamarozhvats-ne-buduts--lukashenka-1068180939.html
Цэны татальна і назаўсёды замарожваць не будуць – Лукашэнка
Цэны татальна і назаўсёды замарожваць не будуць – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
У Беларусі з 5 кастрычніка забаронена паднімаць цэннік на ўсе тавары і паслугі – такое рашэнне прыняў прэзідэнт, урад выпрацаваў новую сістэму рэгулявання... 20.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-20T12:42+0300
2022-10-20T12:42+0300
2022-10-20T12:42+0300
цэны і кошты
аляксандр лукашэнка
эканоміка
крама
беларусь
тавар
паслуга
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/09/1066681181_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_bce58a349390ad72912671c70043b111.jpg
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Рост цэн на імпарт у Беларусі таксама будзе кантралявацца, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці па пытаннях фарміравання Усебеларускага народнага схода і змянення выбарчага заканадаўства.Ён папярэдзіў адказных за рэгуляванне цэн у краіне, што тыя будуць "адказваць галавой": зараз задача выпрацаваць меры кантролю за цэнаўтварэннем.Лукашэнка патлумачыў, чаму ў гэтым годзе здарыўся такі ўсплёск інфляцыі: чыноўнікі вырашылі, што рост цэн часовы, а яны працягнулі расці, пакуль на праблему не звярнуў увагу прэзідэнт. Цэны замарозілі, хоць і не назаўсёды, і ад гэтага "ніхто не праваліўся"."Таму як чалавек зямны, я гэта выдатна ўсё разумею. І маё рашэнне – да сённяшняга дня не чапаць цэны, не дакранацца нават рукой – было прадуманым і абгрунтаваным. Скажыце, хто праваліўся да сённяшняга дня? Ніхто не праваліўся. Нехта спалохаўся. Таму што больш на цэнах сваё багацце ствараць не будзеце. Датычыцца ўсіх: вытворцаў, аптавікоў і рознічнага гандлю", - заявіў Лукашэнка.Цэны на імпарт – таксама пад кантрольПры гэтым беларускі лідэр у чарговы раз падкрэсліў: кошты замарожаныя не назаўжды. А вось калі і "ўтупую" іх спыняць, то толькі на імпартную, перш за ўсё – на каву, на бананы.“Таму што гэта (рост цэн – Sputnik) не ад нас залежыць. Мы іх закупляем. Але для нас гэта не вялікі страх. Хто любіць каву – піце, калі ласка. Калі кава падаражэла – ну, прабачце, я магу прапанаваць малако, гарбату. Я каву не п'ю і жывы-здаровы", – падзяліўся асабістым вопытам Лукашэнка."Ніякіх бонусаў у гандлі на імпарт наогул быць не можа. Што значыць "мы ў цябе тавар возьмем і паставім вось на гэтую паліцу, калі ты нам нешта прыплаціш?". Хабар дасі! Уратуй вас бог. Ні на імпарт, ні на нашы тавары ніякіх бонусаў быць не павінна", - заявіў прэзідэнт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/09/1066681181_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_a991c4480f0bdb598171d0292edeb16d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цэны і кошты, аляксандр лукашэнка, эканоміка, крама, беларусь, тавар, паслуга
цэны і кошты, аляксандр лукашэнка, эканоміка, крама, беларусь, тавар, паслуга
Цэны татальна і назаўсёды замарожваць не будуць – Лукашэнка
У Беларусі з 5 кастрычніка забаронена паднімаць цэннік на ўсе тавары і паслугі – такое рашэнне прыняў прэзідэнт, урад выпрацаваў новую сістэму рэгулявання цэнаўтварэння, яна пачынае працаваць ужо з 20 кастрычніка.
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Рост цэн на імпарт у Беларусі таксама будзе кантралявацца, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці па пытаннях фарміравання Усебеларускага народнага схода і змянення выбарчага заканадаўства.
Ён папярэдзіў адказных за рэгуляванне цэн у краіне, што тыя будуць "адказваць галавой": зараз задача выпрацаваць меры кантролю за цэнаўтварэннем.
"Што тычыцца замарожвання цэн, размова ішла да 20 кастрычніка ці да той пары, пакуль не набудзе моц пастанова ўрада. Яшчэ раз паўтараю: ніякай гаворкі пра татальнае, назаўжды замарожванне цэн не ішло. Калі хтосьці гэта не пачуў. Размова ішла пра тое, што назапасілі вось столькі "тлушчу", і вы мяне не пераканаеце, што яго няма. Гэта датычыцца ўсіх: і бізнесменаў, прадпрымальнікаў, і кіраўнікоў дзяржаўнай формы", - цытуе беларускага лідара БелТА.
Лукашэнка патлумачыў, чаму ў гэтым годзе здарыўся такі ўсплёск інфляцыі: чыноўнікі вырашылі, што рост цэн часовы, а яны працягнулі расці, пакуль на праблему не звярнуў увагу прэзідэнт. Цэны замарозілі, хоць і не назаўсёды, і ад гэтага "ніхто не праваліўся".
"Таму як чалавек зямны, я гэта выдатна ўсё разумею. І маё рашэнне – да сённяшняга дня не чапаць цэны, не дакранацца нават рукой – было прадуманым і абгрунтаваным. Скажыце, хто праваліўся да сённяшняга дня? Ніхто не праваліўся. Нехта спалохаўся. Таму што больш на цэнах сваё багацце ствараць не будзеце. Датычыцца ўсіх: вытворцаў, аптавікоў і рознічнага гандлю", - заявіў Лукашэнка.
Цэны на імпарт – таксама пад кантроль
Пры гэтым беларускі лідэр у чарговы раз падкрэсліў: кошты замарожаныя не назаўжды. А вось калі і "ўтупую" іх спыняць, то толькі на імпартную, перш за ўсё – на каву, на бананы.
“Таму што гэта (рост цэн – Sputnik) не ад нас залежыць. Мы іх закупляем. Але для нас гэта не вялікі страх. Хто любіць каву – піце, калі ласка. Калі кава падаражэла – ну, прабачце, я магу прапанаваць малако, гарбату. Я каву не п'ю і жывы-здаровы", – падзяліўся асабістым вопытам Лукашэнка.
"Ніякіх бонусаў у гандлі на імпарт наогул быць не можа. Што значыць "мы ў цябе тавар возьмем і паставім вось на гэтую паліцу, калі ты нам нешта прыплаціш?". Хабар дасі! Уратуй вас бог. Ні на імпарт, ні на нашы тавары ніякіх бонусаў быць не павінна", - заявіў прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь