https://bel.sputnik.by/20221023/mnselgaskharch-zno-abnav-mnmalnyya-ekspartnyya-tseny-na-pradukty-1068260493.html
Мінсельгасхарч зноў абнавіў мінімальныя экспартныя цэны на прадукты
Мінсельгасхарч зноў абнавіў мінімальныя экспартныя цэны на прадукты
Sputnik Беларусь
Мінімальныя экспартныя цэны на беларускія сметанковае масла і сыры рознай тлустасці павысіліся для некаторых рэгіёнаў. 23.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-23T14:48+0300
2022-10-23T14:48+0300
2022-10-23T14:48+0300
пастанова
мінсельгасхарч рб
эканоміка
цэны і кошты
беларусь
мяса
сыр
экспарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101988/91/1019889138_0:173:2730:1709_1920x0_80_0_0_59bb038e1eec3cf9f2996741f72e7cd5.jpg
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Мінсельгасхарч чарговы раз прыняў рашэнне ўнесці карэкціроўкі ў мінімальныя экспартныя цэны на некаторыя айчынныя прадукты, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №102 ад 20 кастрычніка, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.У чэрвені гэтага года беларускі ўрад устанавіў пералік тавараў, экспартныя цэны на якія рэгулююцца Мінсельгасхарчам. Для гэтага ведамства ўстанаўлівае гранічныя мінімальныя цэны.У гэты пералік уключаны асобныя віды малочнай і мясной прадукцыі.Пасля гэтага Мінсельгасхарч тройчы ўносіў карэкціроўкі ў гэтыя цэны, зараз ведамства зноў прыняло рашэнне іх абнавіць.Новыя мінімальныя ўзроўні цэнЯк і раней цэны ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту. Усяго выдзелены пяць: Расія; краіны ЕАЭС, акрамя Расіі; краіны СНД і Грузія, акрамя краін ЕАЭС і Азербайджана; Азербайджан; краіны па-за СНД, акрамя Грузіі.Згодна з новым дакументам, мінімальныя экспартныя цэны на свежыя і ахалоджаныя, а таксама замарожаныя тушы і паўтушы буйной рагатай жывёлы засталіся на ранейшым узроўні. Але з’явіліся такія пазіцыі, як неабваленыя водрубы БРЖ, мінімальны ўзровень цэн на іх устаноўлены такі ж, як і на тушы і паўтушы. Калі яны атрыманы ад маладняку, іх можна рэалізоўваць на экспарт па цане не ніжэйшай за 4,3 долара за кілаграм у краіны СНД і Грузію, а ад дарослай БРЖ – па 4,1 долара. Для дзяржаў за межамі СНД устаноўлены цэны 4,35 і 3,9 долара за кілаграм.Цэны на малако і вяршкі, згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, як з дабаўленнем цукру, так і без, не змяніліся.А на сметанковае масла і сыры рознай тлустасці мінімальны парог крыху зменены ў бок павелічэння, але не для ўсіх рэгіёнаў.Пастанова набыла моц з 21 кастрычніка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101988/91/1019889138_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_3e7aff738a2685eaef08312595290d4d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пастанова, мінсельгасхарч рб, эканоміка, цэны і кошты, беларусь, мяса, сыр, экспарт
пастанова, мінсельгасхарч рб, эканоміка, цэны і кошты, беларусь, мяса, сыр, экспарт
Мінсельгасхарч зноў абнавіў мінімальныя экспартныя цэны на прадукты
Мінімальныя экспартныя цэны на беларускія сметанковае масла і сыры рознай тлустасці павысіліся для некаторых рэгіёнаў.
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Мінсельгасхарч чарговы раз прыняў рашэнне ўнесці карэкціроўкі ў мінімальныя экспартныя цэны на некаторыя айчынныя прадукты, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №102 ад 20 кастрычніка, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У чэрвені гэтага года беларускі ўрад устанавіў пералік тавараў, экспартныя цэны на якія рэгулююцца Мінсельгасхарчам. Для гэтага ведамства ўстанаўлівае гранічныя мінімальныя цэны.
У гэты пералік уключаны асобныя віды малочнай і мясной прадукцыі.
Пасля гэтага Мінсельгасхарч тройчы ўносіў карэкціроўкі ў гэтыя цэны, зараз ведамства зноў прыняло рашэнне іх абнавіць.
Новыя мінімальныя ўзроўні цэн
Як і раней цэны ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту. Усяго выдзелены пяць: Расія; краіны ЕАЭС, акрамя Расіі; краіны СНД і Грузія, акрамя краін ЕАЭС і Азербайджана; Азербайджан; краіны па-за СНД, акрамя Грузіі.
Згодна з новым дакументам, мінімальныя экспартныя цэны на свежыя і ахалоджаныя, а таксама замарожаныя тушы і паўтушы буйной рагатай жывёлы засталіся на ранейшым узроўні. Але з’явіліся такія пазіцыі, як неабваленыя водрубы БРЖ, мінімальны ўзровень цэн на іх устаноўлены такі ж, як і на тушы і паўтушы. Калі яны атрыманы ад маладняку, іх можна рэалізоўваць на экспарт па цане не ніжэйшай за 4,3 долара за кілаграм у краіны СНД і Грузію, а ад дарослай БРЖ – па 4,1 долара. Для дзяржаў за межамі СНД устаноўлены цэны 4,35 і 3,9 долара за кілаграм.
Цэны на малако і вяршкі, згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, як з дабаўленнем цукру, так і без, не змяніліся.
А на сметанковае масла і сыры рознай тлустасці мінімальны парог крыху зменены ў бок павелічэння, але не для ўсіх рэгіёнаў.
Пастанова набыла моц з 21 кастрычніка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Накормім і людзей, і жывёл: Лукашэнка пра шансы Беларусі на фоне харчкрызісу