https://bel.sputnik.by/20221024/laro-rasya-penena-shto-ke-gato-prymyants-brudnuyu-bombu--vdea-1068317945.html
Лаўроў: Расія ўпэўнена, што Кіеў гатоў скарыстаць "брудную бомбу" – відэа
Лаўроў: Расія ўпэўнена, што Кіеў гатоў скарыстаць "брудную бомбу" – відэа
Sputnik Беларусь
Расійскі бок мае намер узняць у ААН пытанне аб падрыхтоўцы ўкраінскімі ўладамі правакацыі з прымяненнем "бруднай бомбы", заявіў на брыфінгу кіраўнік расійскай... 24.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-24T15:52+0300
2022-10-24T15:52+0300
2022-10-25T09:23+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
сяргей лаўроў
ядзерная зброя
бяспека
відэа
расія
кіеў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/18/1068314486_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_dc634ce67ee331f5f93ebc9d30d3f1c8.jpg
Масква мае намер звярнуцца ў міжнародныя структуры і перш за ўсё ў ААН, бо валодае інфармацыяй аб распрацоўках "бруднай бомбы" ва ўкраінскіх даследчых структурах, акрамя таго, ёсць даныя, што Кіеў мае намер яе скарыстаць, заявіў на брыфінгу кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.Паводле слоў Лаўрова, Масква ўпэўнена ў гэтай інфармацыі, паколькі яна "пераправяраецца па адпаведных каналах"."Гэта не пустое падазрэнне, тут ёсць сур’ёзныя падставы меркаваць, што такія рэчы могуць планавацца", - падкрэсліў Лаўроў.У Расіі, паводле слоў кіраўніка МЗС, разлічваюць на "зацікаўленае і прафесійнае абмеркаванне" абазначанай праблемы.Таксама стала вядома аб дамоўленасцях кіраўніка расійскага Мінабароны Сяргея Шайгу "аб дадатковых кансультацыях на гэтую тэму на прафесійным узроўні".Паводле інфармацыі Мінабароны РФ, Кіеў мае вытворчую базу і навуковы патэнцыял для стварэння "бруднай бомбы", а таксама прадпрыемствы, якія валодаюць запасамі радыеактыўных рэчываў. Таксама расійскаму боку стала вядома аб кантактах офіса Зяленскага з прадстаўнікамі Вялікабрытаніі наконт магчымага атрымання тэхналогіі стварэння ядзернай зброі.У расійскім Мінабароны распавялі, што ўлады Украіны рыхтуюцца падарваць "брудную бомбу", замаскіраваўшы яе пад раптоўную спрацоўку расійскага ядзернага зарада і тым самым запалохаць насельніцтва, справакаваць новую хвалю бежанцаў і ўскласці ўсю адказнасць на РФ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
расія
кіеў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/18/1068314486_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_bf0182ad7aeacf80ae13b4d8da45f496.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, сяргей лаўроў, ядзерная зброя, бяспека, видео, відэа, расія, кіеў, палітыка
спецаперацыя, данбас, сяргей лаўроў, ядзерная зброя, бяспека, видео, відэа, расія, кіеў, палітыка
Лаўроў: Расія ўпэўнена, што Кіеў гатоў скарыстаць "брудную бомбу" – відэа
15:52 24.10.2022 (абноўлена: 09:23 25.10.2022) Расійскі бок мае намер узняць у ААН пытанне аб падрыхтоўцы ўкраінскімі ўладамі правакацыі з прымяненнем "бруднай бомбы", заявіў на брыфінгу кіраўнік расійскай дыпламатыі, дадаўшы, што ў Масквы ёсць доказы. Фрагмент заявы Лаўрова глядзіце на відэа.
Масква мае намер звярнуцца ў міжнародныя структуры і перш за ўсё ў ААН, бо валодае інфармацыяй аб распрацоўках "бруднай бомбы" ва ўкраінскіх даследчых структурах, акрамя таго, ёсць даныя, што Кіеў мае намер яе скарыстаць, заявіў на брыфінгу кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
"У нас ёсць інфармацыя, канкрэтная інфармацыя адносна тых устаноў на Украіне, тых навуковых інстытутаў, якія маюць тэхналогіі, што дазваляюць змайстраваць вось гэтую самую "брудную бомбу", - адзначыў міністр.
Паводле слоў Лаўрова, Масква ўпэўнена ў гэтай інфармацыі, паколькі яна "пераправяраецца па адпаведных каналах".
"Гэта не пустое падазрэнне, тут ёсць сур’ёзныя падставы меркаваць, што такія рэчы могуць планавацца", - падкрэсліў Лаўроў.
У Расіі, паводле слоў кіраўніка МЗС, разлічваюць на "зацікаўленае і прафесійнае абмеркаванне" абазначанай праблемы.
Таксама стала вядома аб дамоўленасцях кіраўніка расійскага Мінабароны Сяргея Шайгу "аб дадатковых кансультацыях на гэтую тэму на прафесійным узроўні".
Паводле інфармацыі Мінабароны РФ, Кіеў мае вытворчую базу і навуковы патэнцыял для стварэння "бруднай бомбы", а таксама прадпрыемствы, якія валодаюць запасамі радыеактыўных рэчываў. Таксама расійскаму боку стала вядома аб кантактах офіса Зяленскага з прадстаўнікамі Вялікабрытаніі наконт магчымага атрымання тэхналогіі стварэння ядзернай зброі.
У расійскім Мінабароны распавялі, што ўлады Украіны рыхтуюцца падарваць "брудную бомбу", замаскіраваўшы яе пад раптоўную спрацоўку расійскага ядзернага зарада і тым самым запалохаць насельніцтва, справакаваць новую хвалю бежанцаў і ўскласці ўсю адказнасць на РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Свет не павінен дапусціць, каб у Кіева
з’явілася ядзерная зброя – Нарышкін