Свет не павінен дапусціць, каб у Кіева з’явілася ядзерная зброя – Нарышкін

© Sputnik / Sputnik / Перайсці ў медыябанкДырэктар Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі Сяргей Нарышкін
Дырэктар Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі Сяргей Нарышкін - Sputnik Беларусь, 1920, 24.10.2022
Падпісацца
Дырэктар Службы знешняй разведкі мяркуе, што палітычныя лідары павінны ўмець знайсці кампраміс.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Свету нельга дапусціць, каб у Кіева з’явілася ядзерная зброя, аб гэтым заявіў дырэктар Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі Сяргей Нарышкін.
Ён нагадаў, што ўсё чалавецтва бачыла імкненне цяперашняга ўкраінскага рэжыму валодаць ядзернай зброяй.

"...пачынаючы з таго дня, калі прэзідэнт Зяленскі выступіў на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене. І тады ўжо былі зразумелыя яго амбіцыі мець ядзерную зброю. Свет не павінен гэтага дапусціць", - дадаў дырэктар СЗР.

Акрамя таго, ён звярнуў увагу на недапушчальнасць рыторыкі магчымасці прымянення ядзернай зброі з боку Захаду. Па словах Нарышкіна, у РФ такой рыторыкі абсалютна няма.
Дырэктар СЗР заклікаў вучыць урокі гісторыі на прыкладзе Карыбскага крызісу. Яны заключаюцца ў тым, што палітычныя лідары павінны знаходзіць у сабе сілы, каб у вырашэнні глабальных праблем знайсці кампраміс.
"Гэты кампраміс патрэбен і сёння", - падкрэсліў Нарышкін.
Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі раней заяўляў, што Паўночнаатлантычны альянс павінен нанесці "прэвентыўныя ўдары" па Расіі, не чакаючы іх ад Масквы.
Крыху пазней яго прэс-сакратар Сяргей Нікіфараў паспрабаваў растлумачыць, што размова ішла не аб прымяненні ядзернай зброі супраць Расіі, а меліся на ўвазе прэвентыўныя санкцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У МЗС РФ заявілі аб гатоўнасці да дыялогу з ЗША па кантролі над узбраеннямі
Лаўроў выказаўся аб заяве Зяленскага аб прэвентыўным удары па РФ
Беларусь за адмову ад ядзернай зброі атрымала дэстабілізацыю – Лукашэнка
НАТА разглядае варыянты агрэсіі супраць Беларусі і ядзерны ўдар – Лукашэнка
На выпадак прымянення Расіяй ядзернай зброі ў ЗША ёсць план – Блінкен
Стужка навiн
0