https://bel.sputnik.by/20221025/sprava-ab-teraryzme-abvnavachany-khatse-stats-paltbezhantsam-1068343439.html
Справа аб тэрарызме: абвінавачаны хацеў стаць палітбежанцам
Справа аб тэрарызме: абвінавачаны хацеў стаць палітбежанцам
Sputnik Беларусь
У судзе Кірыла Ашурак заўсёды апрануты ў спартыўны гарнітур у колерах дзяржаўнага сцяга. 25.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-25T12:58+0300
2022-10-25T12:58+0300
2023-04-19T20:01+0300
тэрарызм
крымінальная справа
суд
бяспека
беларусь
грамадства
пратэсты пасля выбараў у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/13/1068131921_0:0:2577:1449_1920x0_80_0_0_35a45fc70bda0fa7d28fbedb803ee75c.jpg
МІНСК, 25 кас – Sputnik. У судзе па справе аб тэрарызме, якую слухаюць у Мінску, пачалі дапытваць сведак, перадае карэспандэнт Sputnik.Справу ўдзельнікаў тэрарыстычнай арганізацыі "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі" пачалі разглядаць на мінулым тыдні, па ёй праходзяць пяць абвінавачаных, сярод іх ёсць жанчына. Як вынікае з абвінавачання, яны планавалі здзяйсненне шэрага тэрактаў на тэрыторыі Бярэзінскага лясгаса і на тэрыторыі вузла сувязі ВМФ РФ "Вілейка".Сярод абвінавачаных трое, якім ставіцца ў віну дачыненне да падрыхтоўкі тэракта на расійскай ваеннай базе пад Вілейкай, – гэта Вадзім Гулевіч, Аляксей Глотаў і Кірыла Ашурак, які праводзіў разведку на тэрыторыі ваеннай базы, але потым адмовіўся ўдзельнічаць у здзяйсненні выбухаў. Усе абвінавачаныя прызналі віну або поўнасцю, або часткова.Развёўся з жонкай і хацеў стаць палітзняволенымСёння ў судзе даў паказанні сведка па эпізодах, звязаных з Кірылам Ашуракам. Гэта яго былы аднакурснік, які распавёў, што ў жніўні 2020 года Ашурак быў затрыманы за ўдзел у пратэстах, два дні адсядзеў у СІЗА, неўзабаве развёўся з жонкай і пачаў скардзіцца на тое, што "ў яго знік сэнс у жыцці". Таксама сведка падчас допыту расказаў, што Ашурак заявіў, што хоча з’ехаць за мяжу і для гэтага яму трэба атрымаць статус палітычнага зняволенага.Сведка таксама паведаміў у судзе, як Ашурак расказваў, што збіраецца з цеплавізарам ехаць на разведку на ваенную базу ў Вілейскім раёне.Таксама ў судзе была агучана інфармацыя аб тым, што Ашурак ездзіў да свайго бацькі, былога супрацоўніка праваахоўных органаў, раіцца наконт разведкі мясцовасці на ваеннай базе.Ашурак павінен быў здымаць момант выбуху на вайсковай базе ў Вілейскім раёне, але ў самы апошні момант адмовіўся ад удзелу ў злачынстве.Як раней паведамлялася, у канцы чэрвеня 2021 года на тэрыторыі вузла сувязі "Вілейка" ўзарваліся дзве самаробныя выбуховыя прылады, адну абясшкодзілі супрацоўнікі КДБ. У групу абвінавачаных, якая рыхтавала тэракты, быў укаранёны аператыўны супрацоўнік. У судзе ён яшчэ не даваў паказанні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/13/1068131921_48:0:2309:1696_1920x0_80_0_0_b91c50ea680d1f271080db9cefb22544.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэрарызм, крымінальная справа, суд, бяспека, беларусь, грамадства, пратэсты пасля выбараў у беларусі
тэрарызм, крымінальная справа, суд, бяспека, беларусь, грамадства, пратэсты пасля выбараў у беларусі
Справа аб тэрарызме: абвінавачаны хацеў стаць палітбежанцам
12:58 25.10.2022 (абноўлена: 20:01 19.04.2023) У судзе Кірыла Ашурак заўсёды апрануты ў спартыўны гарнітур у колерах дзяржаўнага сцяга.
МІНСК, 25 кас – Sputnik. У судзе па справе аб тэрарызме, якую слухаюць у Мінску, пачалі дапытваць сведак, перадае карэспандэнт Sputnik.
Справу ўдзельнікаў тэрарыстычнай арганізацыі "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі" пачалі разглядаць на мінулым тыдні, па ёй праходзяць пяць абвінавачаных, сярод іх ёсць жанчына. Як вынікае з абвінавачання, яны планавалі здзяйсненне шэрага тэрактаў на тэрыторыі Бярэзінскага лясгаса і на тэрыторыі вузла сувязі ВМФ РФ "Вілейка".
Сярод абвінавачаных трое, якім ставіцца ў віну дачыненне да падрыхтоўкі тэракта на расійскай ваеннай базе пад Вілейкай, – гэта Вадзім Гулевіч, Аляксей Глотаў і Кірыла Ашурак, які праводзіў разведку на тэрыторыі ваеннай базы, але потым адмовіўся ўдзельнічаць у здзяйсненні выбухаў. Усе абвінавачаныя прызналі віну або поўнасцю, або часткова.
Развёўся з жонкай і хацеў стаць палітзняволеным
Сёння ў судзе даў паказанні сведка па эпізодах, звязаных з Кірылам Ашуракам. Гэта яго былы аднакурснік, які распавёў, што ў жніўні 2020 года Ашурак быў затрыманы за ўдзел у пратэстах, два дні адсядзеў у СІЗА, неўзабаве развёўся з жонкай і пачаў скардзіцца на тое, што "ў яго знік сэнс у жыцці". Таксама сведка падчас допыту расказаў, што Ашурак заявіў, што хоча з’ехаць за мяжу і для гэтага яму трэба атрымаць статус палітычнага зняволенага.
Сведка таксама паведаміў у судзе, як Ашурак расказваў, што збіраецца з цеплавізарам ехаць на разведку на ваенную базу ў Вілейскім раёне.
Таксама ў судзе была агучана інфармацыя аб тым, што Ашурак ездзіў да свайго бацькі, былога супрацоўніка праваахоўных органаў, раіцца наконт разведкі мясцовасці на ваеннай базе.
Ашурак павінен быў здымаць момант выбуху на вайсковай базе ў Вілейскім раёне, але ў самы апошні момант адмовіўся ад удзелу ў злачынстве.
Як раней паведамлялася, у канцы чэрвеня 2021 года на тэрыторыі вузла сувязі "Вілейка" ўзарваліся дзве самаробныя выбуховыя прылады, адну абясшкодзілі супрацоўнікі КДБ. У групу абвінавачаных, якая рыхтавала тэракты, быў укаранёны аператыўны супрацоўнік. У судзе ён яшчэ не даваў паказанні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Суд абвясціў абвінаваўчы
прыгавор па справе БелаПАН*