https://bel.sputnik.by/20221017/sud-abvyasts-abvnavachy-prygavor-pa-sprave-ab-teraryzme-1068051739.html
Амаль 200 гадоў на 12 чалавек: суд абвясціў прыгавор па справе аб тэрарызме
Амаль 200 гадоў на 12 чалавек: суд абвясціў прыгавор па справе аб тэрарызме
Sputnik Беларусь
Па рашэнні суда, Аўтуховіч прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачання, будзе адбываць першыя пяць гадоў у турме, астатні тэрмін – у калоніі строгага... 17.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-17T15:45+0300
2022-10-17T15:45+0300
2023-04-19T19:57+0300
суд
тэрарызм
бяспека
грамадства
беларусь
прыгавор
крымінальная справа
пратэсты пасля выбараў у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/04/1055405337_0:276:3079:2007_1920x0_80_0_0_c45c90cef6a259ff68e764212508894b.jpg
МІНСК, 17 кас – Sputink. Гродзенскі абласны суд прыгаварыў Мікалая Аўтуховіча да 25 гадоў пазбаўлення волі, прыгавор у панядзелак абвешчаны ў будынку турмы ў Гродне.Па рашэнні суда, Аўтуховіч прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачання, будзе адбываць першыя пяць гадоў у турме, астатні тэрмін – у калоніі строгага рэжыму.Павел Сава прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі, Уладзімір Гундар – да 18 гадоў (абодва – з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму), Вольга Маёрава – да 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Віктар Снягур – да 19 гадоў калоніі строгага рэжыму.Галіну Дзербыш суд прыгаварыў да 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму.Любоў Рэзановіч прыгаворана да 15 гадоў пазбаўлення волі, яе муж Сяргей Рэзановіч – да 16 гадоў пазбаўлення волі, іх сын – да 19 гадоў пазбаўлення волі.Пенсіянерка Ірына Мельхер прыгаворана да 17 гадоў, Ірына Гарачкіна – да 6 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.Антон Мельхер асуджаны на 2,5 гады хатняга арышту.Як раней паведамляў Sputnik са спасылкай на Генпракуратуру, абвінавачанне было прад’яўлена па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса, у залежнасці ад ролі кожнага ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў.Аўтуховіча судзяць па 10 крымінальных артыкулах. Акрамя гэтага, упершыню ў Беларусі судзяць па новым артыкуле Крымінальнага кодэкса – за заклік да санкцый – па ч.3 арт.361 Крымінальнага кодэкса. За здраду дзяржаве – ч.1 арт.356 – судзяць толькі Аўтуховіча.Раней паведамлялася, фігурантам справы таксама прад’яўлены абвінавачванні ў замаху на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам – па ч.1 арт.14 і ч.2 арт.357, за распальванне іншай сацыяльнай варожасці або звады – па ч.3 арт.130.Як раней паведамлялася са спасылкай на Камітэт дзяржаўнай бяспекі, група Аўтуховіча завезла ў рэспубліку тоны зброі з Украіны і займалася падрыхтоўкай тэрарыстычных актаў, але была раскрыта беларускімі спецслужбамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/04/1055405337_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_659b2ee0aa1113b319e0fe953c8f6810.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
суд, тэрарызм, бяспека, грамадства, беларусь, прыгавор, крымінальная справа, пратэсты пасля выбараў у беларусі
суд, тэрарызм, бяспека, грамадства, беларусь, прыгавор, крымінальная справа, пратэсты пасля выбараў у беларусі
Амаль 200 гадоў на 12 чалавек: суд абвясціў прыгавор па справе аб тэрарызме
15:45 17.10.2022 (абноўлена: 19:57 19.04.2023) Па рашэнні суда, Аўтуховіч прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачання, будзе адбываць першыя пяць гадоў у турме, астатні тэрмін – у калоніі строгага рэжыму.
МІНСК, 17 кас – Sputink. Гродзенскі абласны суд прыгаварыў Мікалая Аўтуховіча да 25 гадоў пазбаўлення волі, прыгавор у панядзелак абвешчаны ў будынку турмы ў Гродне.
Па рашэнні суда, Аўтуховіч прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачання, будзе адбываць першыя пяць гадоў у турме, астатні тэрмін – у калоніі строгага рэжыму.
Павел Сава прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі, Уладзімір Гундар – да 18 гадоў (абодва – з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму), Вольга Маёрава – да 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Віктар Снягур – да 19 гадоў калоніі строгага рэжыму.
Галіну Дзербыш суд прыгаварыў да 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Любоў Рэзановіч прыгаворана да 15 гадоў пазбаўлення волі, яе муж Сяргей Рэзановіч – да 16 гадоў пазбаўлення волі, іх сын – да 19 гадоў пазбаўлення волі.
Пенсіянерка Ірына Мельхер прыгаворана да 17 гадоў, Ірына Гарачкіна – да 6 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Антон Мельхер асуджаны на 2,5 гады хатняга арышту.
Як раней паведамляў Sputnik са спасылкай на Генпракуратуру, абвінавачанне было прад’яўлена па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса, у залежнасці ад ролі кожнага ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў.
Аўтуховіча судзяць па 10 крымінальных артыкулах. Акрамя гэтага, упершыню ў Беларусі судзяць па новым артыкуле Крымінальнага кодэкса – за заклік да санкцый – па ч.3 арт.361 Крымінальнага кодэкса. За здраду дзяржаве – ч.1 арт.356 – судзяць толькі Аўтуховіча.
Раней паведамлялася, фігурантам справы таксама прад’яўлены абвінавачванні ў замаху на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам – па ч.1 арт.14 і ч.2 арт.357, за распальванне іншай сацыяльнай варожасці або звады – па ч.3 арт.130.
Як раней паведамлялася са спасылкай на Камітэт дзяржаўнай бяспекі, група Аўтуховіча завезла ў рэспубліку тоны зброі з Украіны і займалася падрыхтоўкай тэрарыстычных актаў, але была раскрыта беларускімі спецслужбамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Суд абвясціў абвінаваўчы
прыгавор па справе БелаПАН*
"Аб’яднаны кабінет" Ціханоўскай у Беларусі
прызнаны экстрэмісцкім