https://bel.sputnik.by/20221027/transpartny-kaldor-ponach-podzen-eabr-raskaza-ab-prablemakh-1068443250.html
Транспартны калідор "Север-Юг": ЕАБР расказаў аб праблемах
Транспартны калідор "Север-Юг": ЕАБР расказаў аб праблемах
Sputnik Беларусь
У дакладзе банка гаворыцца аб інфраструктурных бар’ерах, але анансуюцца буйныя інвестыцыі да 2030 года – каля 38,2 млрд долараў. 27.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-27T17:28+0300
2022-10-27T17:28+0300
2022-10-27T17:32+0300
эканоміка
транспарт
транспартныя зносіны
еабр
у свеце
інвестыцыі
фінансы
банк
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/1b/1068432934_0:230:2048:1382_1920x0_80_0_0_adab802842ea1bf8653374cf49e9d8c6.jpg
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Больш за ўсё фінансаў у новы еўразійскі транспартны калідор "Север-Юг" інвесціруюць Іран і Расія, вынікае з даклада экспертаў Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).Доля Расіі ў агульным патоку інвестыцый – 35%, Іран возьме на сябе 34%. У тым ліку грошы пойдуць на ўстараненне бар’ераў. Напрыклад, сярод прыярытэтаў – рэканструкцыя міжнароднага аўтамабільнага пункта пропуску "Верхний Ларс" і будаўніцтва побач з ім транспартна-лагістычнага цэнтра.Не так даўно на праблемы з гэтым пунктам у каментарыі Sputnik указвала Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозак (БАМАП)."Стаіць чарга ў 1 200 аўтамабіляў на "Верхнем Ларсе", а ўмоў ніякіх", - распавялі там.У дакладзе ЕАБР адзначаецца, што на аўтамабільным транспарце абмежаванні звязаны з перагружанасцю аўтадарог, асабліва двухпалосных, на пад’ездах да населеных пунктаў. Недастаткова развіты прыдарожны сэрвіс (ахоўныя стаянкі для грузавікоў, матэлі, зоны адпачынку ўздоўж аўтамагістраляў).Прыкладна тое ж самае гавораць і ў БАМАП. Асацыяцыя выказала надзею, што Расія і іншыя краіны інвесціруюць у развіццё інфраструктуры транспартнага калідора "Север-Юг". Менавіта пра такія ўкладанні і гаворыцца ў дакладзе.У раёне "Верхнего Ларса" ўжо ідзе рэканструкцыя аўтадарогі. У ліпені адкрыты 12 палос для выезду з расійскага боку для легкавога транспарту. У 2023 годзе плануецца адкрыць 39 палос для грузавых і легкавых машын, а таксама аўтобусаў.Акрамя вырашэння праблемы з "Верхним Ларсом", краіны-ўдзельніцы праекта запланавалі нямала іншых праектаў. У прыватнасці, гэта будаўніцтва чыгуначнай веткі з іранскага горада Рэшт у Астару на мяжы з Азербайджанам.Будаўніцтва гэтага ўчастка працягласцю 165 км неаднаразова абмяркоўвалася на перагаворах Азербайджана, Ірана і Расіі. У 2018 годзе Баку выдзеліла Тэгерану льготны крэдыт 0,5 млрд долараў, але яго не змаглі патраціць з-за санкцый, накладзеных на Іран. Адрэзак чыгуначных шляхоў хочуць дабудаваць за кошт расійскага крэдыту, на які санкцыі паўплываць не павінны.У развіццё "Север-Юг" укладваецца Казахстан. На гэтую краіну прыпадае 16,5% ад агульных інвестыцый. У гэтым годзе ўжо запушчаны новы сэрвіс для кантэйнерных перавозак з Расіі ў Індыю. Маршрут пралягае ў тым ліку праз Казахстан.Эксперты адзначаюць, што "Север-Юг" дае найкароткія шляхі для дастаўкі грузаў, прызначаных для Паўднёвай Азіі, Усходняй Афрыкі, Блізкага Усходу. Калідор спалучае некалькі відаў транспарту: аўтамабільнага, чыгуначнага, марскога і змешанага "рака-мора".Ёсць магчымасць бесперагрузных аўтамабільных перавозак у краіны Еўропы праз Паўднёвы Каўказ і Турцыю. У дакладзе калідор названы "ключавым элементам транспартнага каркаса Еўразіі".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/1b/1068432934_203:0:2048:1384_1920x0_80_0_0_d7b0879333b5012999cb0ad766b77546.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, транспарт, транспартныя зносіны, еабр, у свеце, інвестыцыі, фінансы, банк
эканоміка, транспарт, транспартныя зносіны, еабр, у свеце, інвестыцыі, фінансы, банк
Транспартны калідор "Север-Юг": ЕАБР расказаў аб праблемах
17:28 27.10.2022 (абноўлена: 17:32 27.10.2022) У дакладзе банка гаворыцца аб інфраструктурных бар’ерах, але анансуюцца буйныя інвестыцыі да 2030 года – каля 38,2 млрд долараў.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Больш за ўсё фінансаў у новы еўразійскі транспартны калідор "Север-Юг" інвесціруюць Іран і Расія, вынікае з даклада экспертаў Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Доля Расіі ў агульным патоку інвестыцый – 35%, Іран возьме на сябе 34%. У тым ліку грошы пойдуць на ўстараненне бар’ераў. Напрыклад, сярод прыярытэтаў – рэканструкцыя міжнароднага аўтамабільнага пункта пропуску "Верхний Ларс" і будаўніцтва побач з ім транспартна-лагістычнага цэнтра.
Не так даўно на праблемы з гэтым пунктам у каментарыі Sputnik указвала Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозак (БАМАП).
"Стаіць чарга ў 1 200 аўтамабіляў на "Верхнем Ларсе", а ўмоў ніякіх", - распавялі там.
У дакладзе ЕАБР адзначаецца, што на аўтамабільным транспарце абмежаванні звязаны з перагружанасцю аўтадарог, асабліва двухпалосных, на пад’ездах да населеных пунктаў. Недастаткова развіты прыдарожны сэрвіс (ахоўныя стаянкі для грузавікоў, матэлі, зоны адпачынку ўздоўж аўтамагістраляў).
Прыкладна тое ж самае гавораць і ў БАМАП. Асацыяцыя выказала надзею, што Расія і іншыя краіны інвесціруюць у развіццё інфраструктуры транспартнага калідора "Север-Юг". Менавіта пра такія ўкладанні і гаворыцца ў дакладзе.
У раёне "Верхнего Ларса" ўжо ідзе рэканструкцыя аўтадарогі. У ліпені адкрыты 12 палос для выезду з расійскага боку для легкавога транспарту. У 2023 годзе плануецца адкрыць 39 палос для грузавых і легкавых машын, а таксама аўтобусаў.
"Гэта дазволіць забяспечыць праезд 2,5 тысячы транспартных сродкаў у суткі з патэнцыяльнай магчымасцю пропуску да чатырох тысяч транспартных сродкаў", - адзначана ў дакладзе.
Акрамя вырашэння праблемы з "Верхним Ларсом", краіны-ўдзельніцы праекта запланавалі нямала іншых праектаў. У прыватнасці, гэта будаўніцтва чыгуначнай веткі з іранскага горада Рэшт у Астару на мяжы з Азербайджанам.
Будаўніцтва гэтага ўчастка працягласцю 165 км неаднаразова абмяркоўвалася на перагаворах Азербайджана, Ірана і Расіі. У 2018 годзе Баку выдзеліла Тэгерану льготны крэдыт 0,5 млрд долараў, але яго не змаглі патраціць з-за санкцый, накладзеных на Іран. Адрэзак чыгуначных шляхоў хочуць дабудаваць за кошт расійскага крэдыту, на які санкцыі паўплываць не павінны.
У развіццё "Север-Юг" укладваецца Казахстан. На гэтую краіну прыпадае 16,5% ад агульных інвестыцый. У гэтым годзе ўжо запушчаны новы сэрвіс для кантэйнерных перавозак з Расіі ў Індыю. Маршрут пралягае ў тым ліку праз Казахстан.
Эксперты адзначаюць, што "Север-Юг" дае найкароткія шляхі для дастаўкі грузаў, прызначаных для Паўднёвай Азіі, Усходняй Афрыкі, Блізкага Усходу. Калідор спалучае некалькі відаў транспарту: аўтамабільнага, чыгуначнага, марскога і змешанага "рака-мора".
Ёсць магчымасць бесперагрузных аўтамабільных перавозак у краіны Еўропы праз Паўднёвы Каўказ і Турцыю. У дакладзе калідор названы "ключавым элементам транспартнага каркаса Еўразіі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь