https://bel.sputnik.by/20221023/yashche-adzn-rasysk-bank-budze-fnansavats-belarusk-ekspart-1068236516.html
Яшчэ адзін расійскі банк будзе фінансаваць беларускі экспарт
Яшчэ адзін расійскі банк будзе фінансаваць беларускі экспарт
Sputnik Беларусь
Урад Беларусі абавязаўся кампенсаваць "Сбер Банку" страты ад фінансавання экспарту адной з беларускіх кампаній. 23.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-23T10:53+0300
2022-10-23T10:53+0300
2022-10-23T10:53+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
банк
фінансы
эканоміка
экспарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059582407_0:178:3000:1866_1920x0_80_0_0_e2e710ef0a16e3adf9a9e54ff76d9857.jpg
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Беларускія ўлады гатовы кампенсаваць страты "Сбер Банку" ад крэдытавання і іншых відаў фінансавання экспарту ААТ "Лесахімік", вынікае з афіцыйна апублікаванай пастановы Саўміна.Кампенсацыя з бюджэту магчыма ў 2022-2024 гадах. Максімальнае фінансаванне, якое гатоў выдзеліць "Сбер Банк" – 200 млн расійскіх рублёў (больш за 8 млн беларускіх у эквіваленце).Раней падобныя абавязацельствы беларускія ўлады ўзялі перад "Альфа-Банкам", які выдзеліў крэдытную лінію для вытворцы кабеля – ТАА "ВА Энергакамплект". Фармальна гэта банк з пераважнай доляй кіпрскага капіталу, але па факце – "дачка" аднайменнага расійскага банка."Сбер Банк" – адгалінаванне расійскай групы СБЕР, якая валодае ў гэтым банку пакетам больш чым у 98% і афіляваная з дзяржавай.ААТ "Лесахімік" – прыватная кампанія ў Барысаве, якой валодаюць больш за дзесятак юрыдычных асоб і звыш 170 фізічных асоб-мінарытарыяў. Асноўная прадукцыя – каніфоль, шкіпінар, актыўныя разбавіцелі эпаксідных смол і іншая хімія.Справаздача за 2021 год паказвае значны рост прыбытку: з 2,3 млн рублёў да 4,5 млн. Калектыў прадпрыемства – каля 360 чалавек. Судзячы па даных Адзінага партала фінансавага рынку, у апошнія два гады кампанія выстаўляла на продаж частку акцый для прыцягнення інвестыцый.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059582407_138:0:2862:2043_1920x0_80_0_0_6effc74b41e9debec419f5b89e2fa87f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, банк, фінансы, эканоміка, экспарт
саюзная дзяржава, беларусь, расія, банк, фінансы, эканоміка, экспарт
Яшчэ адзін расійскі банк будзе фінансаваць беларускі экспарт
Урад Беларусі абавязаўся кампенсаваць "Сбер Банку" страты ад фінансавання экспарту адной з беларускіх кампаній.
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Беларускія ўлады гатовы кампенсаваць страты "Сбер Банку" ад крэдытавання і іншых відаў фінансавання экспарту ААТ "Лесахімік", вынікае з афіцыйна апублікаванай пастановы Саўміна.
Кампенсацыя з бюджэту магчыма ў 2022-2024 гадах. Максімальнае фінансаванне, якое гатоў выдзеліць "Сбер Банк" – 200 млн расійскіх рублёў (больш за 8 млн беларускіх у эквіваленце).
Раней падобныя абавязацельствы беларускія ўлады ўзялі перад "Альфа-Банкам", які выдзеліў крэдытную лінію для вытворцы кабеля – ТАА "ВА Энергакамплект". Фармальна гэта банк з пераважнай доляй кіпрскага капіталу, але па факце – "дачка" аднайменнага расійскага банка.
"Сбер Банк" – адгалінаванне расійскай групы СБЕР, якая валодае ў гэтым банку пакетам больш чым у 98% і афіляваная з дзяржавай.
ААТ "Лесахімік" – прыватная кампанія ў Барысаве, якой валодаюць больш за дзесятак юрыдычных асоб і звыш 170 фізічных асоб-мінарытарыяў. Асноўная прадукцыя – каніфоль, шкіпінар, актыўныя разбавіцелі эпаксідных смол і іншая хімія.
Справаздача за 2021 год паказвае значны рост прыбытку: з 2,3 млн рублёў да 4,5 млн. Калектыў прадпрыемства – каля 360 чалавек. Судзячы па даных Адзінага партала фінансавага рынку, у апошнія два гады кампанія выстаўляла на продаж частку акцый для прыцягнення інвестыцый.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Сістэмы "Белкарт" і "Мир"
поўнасцю інтэгравалі