https://bel.sputnik.by/20221028/mshustsn-narody-snd-abyadnovae-agulny-tsyvlzatsyyny-kod-1068470804.html
Мішусцін: народы СНД аб’ядноўвае агульны цывілізацыйны код
Мішусцін: народы СНД аб’ядноўвае агульны цывілізацыйны код
Sputnik Беларусь
Расійскі прэм’ер падкрэсліў, што Масква застаецца надзейным партнёрам і саюзнікам для краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. 28.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-28T10:36+0300
2022-10-28T10:36+0300
2022-10-28T10:40+0300
міхаіл мішусцін
снд
эканоміка
палітыка
расія
масква
садружнасць незалежных дзяржаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/1c/1068467579_0:0:3175:1787_1920x0_80_0_0_0d6b1365f94cc02ef9479d939c1eec65.jpg
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін адзначыў, што краіны СНД звязаны агульнай гісторыяй і традыцыямі, іх аб’ядноўвае цывілізацыйны код. Ён таксама падкрэсліў, што Масква заўсёды заставалася надзейным партнёрам для саюзнікаў па СНД.Мішусцін падкрэсліў, што ўзаемадзеянне паміж краінамі СНД прадаўжаецца і пашыраецца, нягледзячы на санкцыі Захаду і цяжкасці ў сусветнай эканоміцы. Паводле яго слоў, узаемадзеянне паміж краінамі не абмяжоўваецца толькі эканомікай – народы краін Садружнасці, а гэта амаль 300 мільёнаў грамадзян, звязаныя і агульнай гісторыяй, і агульнымі традыцыямі."У нас агульны цывілізацыйны код, падобны погляд на многія праблемы сучаснасці", – адзначыў кіраўнік расійскага ўрада.Ён таксама паведаміў, што ў 2021 годзе тавараабарот Расіі з дзяржавамі СНД павялічыўся на трэць, а экспарт – на чвэрць, перавысіўшы 65 мільярдаў долараў.Долар як зброя і нацыянальныя валютыРасійскі прэм’ер таксама асобна закрануў тэму наступстваў заходняй санкцыйнай палітыкі і гегемоніі долара як фінансавага інструмента ўплыву.Паводле слоў Мішусціна, Захад дыскрэдытаваў інстытут міжнародных фінансавых рэзерваў і таму ва ўзаемным гандлі на прасторы СНД ад гэтай валюты трэба адмовіцца."Выкарыстоўваючы долар як зброю, Захад у цэлым дыскрэдытаваў інстытут міжнародных фінансавых рэзерваў", - сказаў Мішусцін.На думку расійскага прэм’ера, краіны СНД павінны зрабіць вывады з падзей апошніх месяцаў і разлічваць "на свае магчымасці", працягваць і пашыраць дзелавыя кантакты на прасторы СНД, умацоўваць тэхналагічную незалежнасць і суверэнітэт."Для яго дасягнення патрэбен паскораны пераход на нацыянальныя валюты і адмова ад долара ва ўзаемным гандлі, а таксама ўкараненне ўласных сістэм перадачы фінансавых паведамленняў, якія проста не будуць ні ад кога залежаць, у тым ліку ад краін Захаду", - падкрэсліў Мішусцін.Нагадаем, у сённяшнім пасяджэнні бяруць удзел прэм’ер Казахстана Аліхан Смаілаў, прэм’ер Азербайджана Алі Асадаў, віцэ-прэм’ер Арменіі Мгер Грыгаран, прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка, прэм’ер Кіргізіі Акылбек Жапараў, прэм’ер Таджыстана Кахір Расулзада, прэм’ер Узбекістана Абдула Арыпаў, віцэ-прэм’ер Туркменістана Хаджамырат Гелдымырадаў.Прэм’еры краін СНД і краінавыя дэлегацыі будуць абмяркоўваць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай, тэхналагічнай і інавацыйнай сферах, уключаючы пытанні радыёнавігацыі і лічбавай трансфармацыі галін хімічнага комплексу.Па выніках пасяджэння кіраўнікоў урадаў СНД у Астане плануецца падпісанне шэрага міжнародных пагадненняў і дакументаў. Пасяджэнне стала 80-м з пачатку працы СНД з 8 снежня 1991 года і другім у 2022 годзе, калі ў Садружнасці старшынствуе Казахстан.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/1c/1068467579_28:0:2759:2048_1920x0_80_0_0_ae00eb53824efe98340e4bd4e616c09b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міхаіл мішусцін, снд, эканоміка, палітыка, расія, масква, садружнасць незалежных дзяржаў
міхаіл мішусцін, снд, эканоміка, палітыка, расія, масква, садружнасць незалежных дзяржаў
Мішусцін: народы СНД аб’ядноўвае агульны цывілізацыйны код
10:36 28.10.2022 (абноўлена: 10:40 28.10.2022) Расійскі прэм’ер падкрэсліў, што Масква застаецца надзейным партнёрам і саюзнікам для краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін адзначыў, што краіны СНД звязаны агульнай гісторыяй і традыцыямі, іх аб’ядноўвае цывілізацыйны код. Ён таксама падкрэсліў, што Масква заўсёды заставалася надзейным партнёрам для саюзнікаў па СНД.
"Узаемадзеянне ўнутры Садружнасці працягвае развівацца. Расія застаецца надзейным саюзнікам і гандлёвым партнёрам. Мы ўважліва і з павагай ставімся да інтарэсаў бліжэйшых суседзяў", - сказаў Мішусцін на пасяджэнні савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое праходзіць у Астане, гаворачы аб бягучай сітуацыі ў свеце.
Мішусцін падкрэсліў, што ўзаемадзеянне паміж краінамі СНД прадаўжаецца і пашыраецца, нягледзячы на санкцыі Захаду і цяжкасці ў сусветнай эканоміцы. Паводле яго слоў, узаемадзеянне паміж краінамі не абмяжоўваецца толькі эканомікай – народы краін Садружнасці, а гэта амаль 300 мільёнаў грамадзян, звязаныя і агульнай гісторыяй, і агульнымі традыцыямі.
"У нас агульны цывілізацыйны код, падобны погляд на многія праблемы сучаснасці", – адзначыў кіраўнік расійскага ўрада.
Ён таксама паведаміў, што ў 2021 годзе тавараабарот Расіі з дзяржавамі СНД павялічыўся на трэць, а экспарт – на чвэрць, перавысіўшы 65 мільярдаў долараў.
Долар як зброя і нацыянальныя валюты
Расійскі прэм’ер таксама асобна закрануў тэму наступстваў заходняй санкцыйнай палітыкі і гегемоніі долара як фінансавага інструмента ўплыву.
Паводле слоў Мішусціна, Захад дыскрэдытаваў інстытут міжнародных фінансавых рэзерваў і таму ва ўзаемным гандлі на прасторы СНД ад гэтай валюты трэба адмовіцца.
"Выкарыстоўваючы долар як зброю, Захад у цэлым дыскрэдытаваў інстытут міжнародных фінансавых рэзерваў", - сказаў Мішусцін.
На думку расійскага прэм’ера, краіны СНД павінны зрабіць вывады з падзей апошніх месяцаў і разлічваць "на свае магчымасці", працягваць і пашыраць дзелавыя кантакты на прасторы СНД, умацоўваць тэхналагічную незалежнасць і суверэнітэт.
"Для яго дасягнення патрэбен паскораны пераход на нацыянальныя валюты і адмова ад долара ва ўзаемным гандлі, а таксама ўкараненне ўласных сістэм перадачы фінансавых паведамленняў, якія проста не будуць ні ад кога залежаць, у тым ліку ад краін Захаду", - падкрэсліў Мішусцін.
Нагадаем, у сённяшнім пасяджэнні бяруць удзел прэм’ер Казахстана Аліхан Смаілаў, прэм’ер Азербайджана Алі Асадаў, віцэ-прэм’ер Арменіі Мгер Грыгаран, прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка, прэм’ер Кіргізіі Акылбек Жапараў, прэм’ер Таджыстана Кахір Расулзада, прэм’ер Узбекістана Абдула Арыпаў, віцэ-прэм’ер Туркменістана Хаджамырат Гелдымырадаў.
Прэм’еры краін СНД і краінавыя дэлегацыі будуць абмяркоўваць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай, тэхналагічнай і інавацыйнай сферах, уключаючы пытанні радыёнавігацыі і лічбавай трансфармацыі галін хімічнага комплексу.
Па выніках пасяджэння кіраўнікоў урадаў СНД у Астане плануецца падпісанне шэрага міжнародных пагадненняў і дакументаў. Пасяджэнне стала 80-м з пачатку працы СНД з 8 снежня 1991 года і другім у 2022 годзе, калі ў Садружнасці старшынствуе Казахстан.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь