https://bel.sputnik.by/20221031/ke-ankara--aan-uzgadnl-rukh-sudna-u-chornym-mory-1068552460.html
Кіеў, Анкара і ААН узгаднілі рух суднаў у Чорным моры
Кіеў, Анкара і ААН узгаднілі рух суднаў у Чорным моры
Sputnik Беларусь
Напярэдадні стала вядома, што Расія прыпыняе ўдзел у "чарнаморскай ініцыятыве" і не можа гарантаваць бяспеку грамадзянскіх суднаў. 31.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-31T12:02+0300
2022-10-31T12:02+0300
2022-10-31T12:02+0300
кіеў
анкара
аан
украіна
турцыя
у свеце
збожжа
спецаперацыя
эканоміка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103726/80/1037268085_2:0:1920:1079_1920x0_80_0_0_3a2442dc3f36ff3a81c7c1ac8de4d8c6.jpg
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Украіна, Турцыя і ААН узгаднілі на панядзелак план руху суднаў у Чорным моры ў рамках "чарнаморскай збожжавай ініцыятывы", аб гэтым праінфармаваў Сумесны каардынацыйны цэнтр (СКЦ).Першапачаткова паведамлялася аб 14 суднах – 12, якія ідуць з Украіны, і двух, што прыбываюць, да якіх пазней далучыліся яшчэ два.У СКЦ адзначылі, што дэлегацыя Расіі праінфармавана аб перамяшчэннях у адпаведнасці з устаноўленымі працэдурамі. Гэта мае на ўвазе, што ўсе ўдзельнікі каардынуюць свае дзеянні са сваімі вайскоўцамі і іншымі адпаведнымі органамі для забеспячэння бяспечнага праходу камерцыйных суднаў у рамках Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы.Пра тое, што Расія прыпыняе ўдзел у "чарнаморскай ініцыятыве" і не можа гарантаваць бяспеку грамадзянскіх суднаў, якія ідуць у гэтых рамках, стала вядома ў суботу.Тэракт у акваторыі СевастопаляУ суботу беспілотнікі атакавалі акваторыю Севастопальскай бухты. Па даных Мінабароны РФ, за атакай караблёў стаяць брытанскія спецыялісты. Яны ж, паводле звестак абароннага ведамства, удзельнічалі ў арганізацыі падрыву газаправода "Паўночны паток".Як заявіў пасол Расіі ў ЗША Анатоль Антонаў, Масква не ўбачыла ніякага асуджэння дзеянняў кіеўскага рэжыму, а Расію зноў абвінавацілі ў абвастрэнні сусветнай харчовай праблемы.Ён таксама падкрэсліў, што здзелка прыпынена "з-за безразважных дзеянняў украінскіх улад"."Збожжавая здзелка"У ліпені ў Стамбуле былі падпісаны два ўзаемазвязаныя дакументы па вырашэнні праблем паставак прадуктаў харчавання і ўдабрэнняў на сусветныя рынкі. У падпісанні ўдзельнічалі Расія, Украіна, Турцыя і ААН. Тады ж быў створаны Сумесны каардынацыйны цэнтр па бяспечнай транспарціроўцы збожжа з Украіны.Вываз збожжа праводзіўся з іх украінскіх партоў: Чарнаморска, Адэсы і Паўднёвага. Да 27 кастрычніка агульны танаж збожжа і іншай аграпрадукцыі, экспартаваных з трох украінскіх партоў, склаў 9 239 819 тон."Прадуктовая здзелка" разлічана на 120 дзён, тэрмін яе дзеяння заканчваецца 19 лістапада гэтага года.Па даных, якія паведаміў пасол Расіі ў ЗША, каля паловы ўсіх сухагрузаў у рамках "збожжавай схемы" сыходзіла ў развітыя дзяржавы, у той час як Самалі, Эфіопія, Йемен, Судан і Афганістан атрымалі толькі каля 3% агратавараў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
кіеў
анкара
украіна
турцыя
чорнае мора
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103726/80/1037268085_251:0:1690:1079_1920x0_80_0_0_f44d87f4c7f3cddf3b151a5c70c7eea2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кіеў, анкара, аан, украіна, турцыя, у свеце, збожжа, спецаперацыя, эканоміка, бяспека, чорнае мора, палітыка
кіеў, анкара, аан, украіна, турцыя, у свеце, збожжа, спецаперацыя, эканоміка, бяспека, чорнае мора, палітыка
Кіеў, Анкара і ААН узгаднілі рух суднаў у Чорным моры
Напярэдадні стала вядома, што Расія прыпыняе ўдзел у "чарнаморскай ініцыятыве" і не можа гарантаваць бяспеку грамадзянскіх суднаў.
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Украіна, Турцыя і ААН узгаднілі на панядзелак план руху суднаў у Чорным моры ў рамках "чарнаморскай збожжавай ініцыятывы", аб гэтым праінфармаваў Сумесны каардынацыйны цэнтр (СКЦ).
Першапачаткова паведамлялася аб 14 суднах – 12, якія ідуць з Украіны, і двух, што прыбываюць, да якіх пазней далучыліся яшчэ два.
У СКЦ адзначылі, што дэлегацыя Расіі праінфармавана аб перамяшчэннях у адпаведнасці з устаноўленымі працэдурамі. Гэта мае на ўвазе, што ўсе ўдзельнікі каардынуюць свае дзеянні са сваімі вайскоўцамі і іншымі адпаведнымі органамі для забеспячэння бяспечнага праходу камерцыйных суднаў у рамках Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы.
Пра тое, што Расія прыпыняе ўдзел у "чарнаморскай ініцыятыве" і не можа гарантаваць бяспеку грамадзянскіх суднаў, якія ідуць у гэтых рамках, стала вядома ў суботу.
Тэракт у акваторыі Севастопаля
У суботу беспілотнікі атакавалі акваторыю Севастопальскай бухты. Па даных Мінабароны РФ, за атакай караблёў стаяць брытанскія спецыялісты. Яны ж, паводле звестак абароннага ведамства, удзельнічалі ў арганізацыі падрыву газаправода "Паўночны паток".
Як заявіў пасол Расіі ў ЗША Анатоль Антонаў, Масква не ўбачыла ніякага асуджэння дзеянняў кіеўскага рэжыму, а Расію зноў абвінавацілі ў абвастрэнні сусветнай харчовай праблемы.
"Ва ўмовах атак і правакацый у адносінах да расійскіх ваенных і гандлёвых суднаў, задзейнічаных у "чарнаморскай" ініцыятыве, мы не можам працягваць работу, не звяртаючы ўвагі на пытанні бяспекі", - адзначыў дыпламат.
Ён таксама падкрэсліў, што здзелка прыпынена "з-за безразважных дзеянняў украінскіх улад".
У ліпені ў Стамбуле былі падпісаны два ўзаемазвязаныя дакументы па вырашэнні праблем паставак прадуктаў харчавання і ўдабрэнняў на сусветныя рынкі. У падпісанні ўдзельнічалі Расія, Украіна, Турцыя і ААН. Тады ж быў створаны Сумесны каардынацыйны цэнтр па бяспечнай транспарціроўцы збожжа з Украіны.
Вываз збожжа праводзіўся з іх украінскіх партоў: Чарнаморска, Адэсы і Паўднёвага. Да 27 кастрычніка агульны танаж збожжа і іншай аграпрадукцыі, экспартаваных з трох украінскіх партоў, склаў 9 239 819 тон.
"Прадуктовая здзелка" разлічана на 120 дзён, тэрмін яе дзеяння заканчваецца 19 лістапада гэтага года.
Па даных, якія паведаміў пасол Расіі ў ЗША, каля паловы ўсіх сухагрузаў у рамках "збожжавай схемы" сыходзіла ў развітыя дзяржавы, у той час як Самалі, Эфіопія, Йемен, Судан і Афганістан атрымалі толькі каля 3% агратавараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь