Галоўчанка назваў школьнае харчаванне нясмачным і аднастайным

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 01.11.2022
Падпісацца
На думку прэм’ера, забеспячэнне школьнікаў якасным харчаваннем прыраўнавана да пытанняў нацыянальнай бяспекі.
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Да якасці школьнага харчавання застаецца яшчэ шмат пытанняў, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, праводзячы ў аўторак нараду па адпаведнай тэме, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, кантралюючыя органы працягваюць выяўляць факты недаважкі, парушэння тэхналогій прыгатавання страў.
"Але важнейшае тое, што навучэнцам даволі часта прапануюцца загадзя нясмачныя, аднастайныя, не эстэтычна аформленыя стравы. Дзеці іх проста не ядуць. Вы што, пра гэта не ведаеце?" - наўпрост спытаў Галоўчанка.

Гэта неядомае

Ён адзначыў, што такім чынам у школах пасля сняданкаў і абедаў застаецца вялізная колькасць адходаў.

"Я паглядзеў выбарачна, папрасіў даць меню школ на наступны тыдзень. Орша, Мінск, Баранавічы і гэтак далей. Каша рысавая вязкая, каша аўсяная, прасяная, катлета рубленая. Дзеці з 6 да 10 гадоў – яны гэта нават дома, напэўна, не ядуць. А калі яно яшчэ і халоднае, як часта бывае. Вы будзеце есці халодную прасяную кашу? Думаю, што не. Дык чаму нашы дзеці павінны есці?" - зноў задаў рытарычнае пытанне прэм’ер.

Меню з 1980-х

Раман Галоўчанка застаўся здзіўлены тым, што цяперашняе меню для школьнікаў практычна не адрозніваецца ад таго, што было 40 гадоў таму.
"Сорак гадоў таму! Што, няўжо ў нас тэхналогіі не развіваюцца? Што, у нас новых прадуктаў няма? Я разумею сітуацыю 80-х гадоў, калі быў дэфіцыт, не было прадуктаў, няма чаго даць. Банан адзін раз на Новы год і гэтак далей. Цяпер якія праблемы? Усё ж ёсць", - звярнуў увагу ён.
Кіраўнік урада нагадаў, што ў пачатку 2022 года былі актуалізаваны натуральныя нормы харчавання, у прыватнасці прадугледжана пэўнае памяншэнне па колькасці солі, цукру, кандытарскіх вырабаў. У рацыёне стала больш садавіны і агародніны, але не ўсюды.

"Для вырашэння гэтых пытанняў Мінадукацыі прапануецца шэраг мер. Але трэба абмеркаваць, наколькі яны прапрацаваны, ці ўсё ўлічваецца. Пакуль што, наколькі я бачу, яны маюць арганізацыйна-фінансавы характар. Меры павінны быць такімі, каб зрабіць харчаванне ў школах, гімназіях, дашкольных установах сапраўды смачным, здаровым, разнастайным і ўлічваючым пажаданні дзяцей", - рэзюміраваў прэм’ер-міністр.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пікантная курачка і мітболы – што ўвойдзе ў школьнае меню
Падыходы да выкладання гісторыі Беларусі ў 10-11-х класах трэба мяняць – Іванец
Амаль палова вучняў прыватных школ ужо перайшла ў дзяржаўныя
Як вучням будзе аказвацца псіхалагічная дапамога, вызначыла Мінадукацыі
Школьны дзяржстандарт – для дысцыпліны і парадку: што ў новым дакуменце?
Стужка навiн
0