https://bel.sputnik.by/20221102/gramadskae-abmerkavanne-zakonapraekta-ab-uns-zavyarshaetstsa--belarus-1068635693.html
Грамадскае абмеркаванне законапраекта аб УНС завяршаецца ў Беларусі
Грамадскае абмеркаванне законапраекта аб УНС завяршаецца ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Грамадскае абмеркаванне законапраекта пачалося ў Беларусі 24 кастрычніка, за гэты час беларусы і групы грамадзян пакінулі каля 150 каментарыяў. 02.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-02T09:42+0300
2022-11-02T09:42+0300
2022-11-02T09:47+0300
усебеларускі народны сход
палітыка
грамадства
беларусь
законапраект
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0b/1046878277_0:0:1164:654_1920x0_80_0_0_0c3ae8f5b342eda06c45773fa052eff9.jpg
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Грамадскае абмеркаванне законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе (УНС), якое стартавала 24 кастрычніка на спецыяльным прававым форуме, завяршаецца ў сераду, паведамляе Sputnik.За гэты перыяд – з 24 кастрычніка па 2 лістапада – ўсе зацікаўленыя грамадзяне маглі выказаць свае прапановы па праекце гэтага дакумента. Арганізатарам абмеркавання выступіла ніжняя палата беларускага парламента.Гэтымі ж днямі ў многіх рэгіёнах Беларусі праходзіў "дыялогавыя пляцоўкі" па абмеркаванні законапраекта. У іх бралі ўдзел заканадаўцы, прадстаўнікі мясцовых улад, эксперты, зацікаўленыя грамадзяне і супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.У раздзеле абмеркавання законапраекта аб УНС на прававым форуме каля 150 каментарыяў. Частка з іх змяшчае агульную ацэнку дакумента, а частка – канкрэтныя прапановы па карэкціроўцы і дапаўненні.Заўвагі і прапановыСамая распаўсюджаная заўвага на прававым форуме – гэта адсутнасць дакладнага вызначэння суб’ектаў грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікі якіх могуць і будуць вылучацца дэлегатамі УНС. Так, прапануецца выразна сфармуліраваць гэты тэрмін.Таксама ёсць прапанова больш дэталёва прапісаць месца УНС сярод органаў улады, вызначыць галіну ўлады, да якой адносіцца Усебеларускі сход.Ёсць і крытычныя заўвагі аб тым, што парадак фарміравання УНС звужае магчымасці забеспячэння прамога волевыяўлення народа, бо большую частку УНС будуць складаць дэлегаты з ліку службовых асоб. Таму прапануецца павялічыць квоту дэлегатаў ад грамадзянскай супольнасці.Таксама прапануецца прадугледзець магчымасць для грамадзяніна, які не з’яўляецца ні дзяржслужачым, ні членам грамадскай арганізацыі, стаць дэлегатам УНС, калі ён, напрыклад, збярэ для гэтага патрэбную колькасць подпісаў.Сярод прапаноў – дапоўніць законапраект артыкулам з тлумачэннямі асобных тэрмінаў, удакладніць прынцыпы працы УНС, яго функцыі, паўнамоцтвы, рэгламент працы, парадак прыняцця і ўступлення ў сілу рашэнняў УНС, прынцыпы фарміравання і працы прэзідыума УНС.Што далей?Раней кіраўнік нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі Андрэй Мацельскі раней паведамляў, што пасля грамадскага абмеркавання ўсе прапановы па законапраекце будуць сістэматызаваны і абагульнены, а потым перададзены экспертам, якія зоймуцца дапрацоўкай дакумента.Як заяўляў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, не пазней за сакавік наступнага года праект закона аб УНС неабходна прыняць.Плануецца, што Усебеларускі сход пройдзе ў першай палове 2024 года.Усебеларускі народны сходУ лютым 2022 года Усебеларускі народны сход (УНС) стаў вышэйшым прадстаўнічым органам і атрымаў статус канстытуцыйнага органа, а таксама дадатковыя паўнамоцтвы.Так, УНС зможа зняць прэзідэнта з пасады, калі сістэматычна ці груба парушаецца Канстытуцыя, або пры дзяржздрадзе ці іншым цяжкім злачынстве.У склад УНС можа ўваходзіць да 1,2 тыс чалавек, у тым ліку дзеючы і былы прэзідэнты, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад, грамадзянскай супольнасці, а таксама мясцовыя дэпутаты.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0b/1046878277_28:0:900:654_1920x0_80_0_0_8af9251b66dae345e100ec62d99eb298.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
усебеларускі народны сход, палітыка, грамадства, беларусь, законапраект
усебеларускі народны сход, палітыка, грамадства, беларусь, законапраект
Грамадскае абмеркаванне законапраекта аб УНС завяршаецца ў Беларусі
09:42 02.11.2022 (абноўлена: 09:47 02.11.2022) Грамадскае абмеркаванне законапраекта пачалося ў Беларусі 24 кастрычніка, за гэты час беларусы і групы грамадзян пакінулі каля 150 каментарыяў.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Грамадскае абмеркаванне законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе (УНС), якое стартавала 24 кастрычніка на спецыяльным прававым форуме, завяршаецца ў сераду, паведамляе Sputnik.
За гэты перыяд – з 24 кастрычніка па 2 лістапада – ўсе зацікаўленыя грамадзяне маглі выказаць свае прапановы па праекце гэтага дакумента. Арганізатарам абмеркавання выступіла ніжняя палата беларускага парламента.
Гэтымі ж днямі ў многіх рэгіёнах Беларусі праходзіў "дыялогавыя пляцоўкі" па абмеркаванні законапраекта. У іх бралі ўдзел заканадаўцы, прадстаўнікі мясцовых улад, эксперты, зацікаўленыя грамадзяне і супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.
У раздзеле абмеркавання законапраекта аб УНС на прававым форуме каля 150 каментарыяў. Частка з іх змяшчае агульную ацэнку дакумента, а частка – канкрэтныя прапановы па карэкціроўцы і дапаўненні.
Самая распаўсюджаная заўвага на прававым форуме – гэта адсутнасць дакладнага вызначэння суб’ектаў грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікі якіх могуць і будуць вылучацца дэлегатамі УНС. Так, прапануецца выразна сфармуліраваць гэты тэрмін.
Таксама ёсць прапанова больш дэталёва прапісаць месца УНС сярод органаў улады, вызначыць галіну ўлады, да якой адносіцца Усебеларускі сход.
Ёсць і крытычныя заўвагі аб тым, што парадак фарміравання УНС звужае магчымасці забеспячэння прамога волевыяўлення народа, бо большую частку УНС будуць складаць дэлегаты з ліку службовых асоб. Таму прапануецца павялічыць квоту дэлегатаў ад грамадзянскай супольнасці.
Таксама прапануецца прадугледзець магчымасць для грамадзяніна, які не з’яўляецца ні дзяржслужачым, ні членам грамадскай арганізацыі, стаць дэлегатам УНС, калі ён, напрыклад, збярэ для гэтага патрэбную колькасць подпісаў.
Сярод прапаноў – дапоўніць законапраект артыкулам з тлумачэннямі асобных тэрмінаў, удакладніць прынцыпы працы УНС, яго функцыі, паўнамоцтвы, рэгламент працы, парадак прыняцця і ўступлення ў сілу рашэнняў УНС, прынцыпы фарміравання і працы прэзідыума УНС.
Раней кіраўнік нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі Андрэй Мацельскі раней паведамляў, што пасля грамадскага абмеркавання ўсе прапановы па законапраекце будуць сістэматызаваны і абагульнены, а потым перададзены экспертам, якія зоймуцца дапрацоўкай дакумента.
Як заяўляў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, не пазней за сакавік наступнага года праект закона аб УНС неабходна прыняць.
Плануецца, што Усебеларускі сход пройдзе ў першай палове 2024 года.
Усебеларускі народны сход
У лютым 2022 года Усебеларускі народны сход (УНС) стаў вышэйшым прадстаўнічым органам і атрымаў статус канстытуцыйнага органа, а таксама дадатковыя паўнамоцтвы.
Так, УНС зможа зняць прэзідэнта з пасады, калі сістэматычна ці груба парушаецца Канстытуцыя, або пры дзяржздрадзе ці іншым цяжкім злачынстве.
У склад УНС можа ўваходзіць да 1,2 тыс чалавек, у тым ліку дзеючы і былы прэзідэнты, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад, грамадзянскай супольнасці, а таксама мясцовыя дэпутаты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Тайна асабістага жыцця: у Беларусі абнаўляецца заканадаўства
Ці гатоў ЦВК Беларусі
працаваць з назіральнікамі АБСЕ, расказаў Карпенка