https://bel.sputnik.by/20221024/apublkavany-praekt-zakona-ab-zmyanenn-vybarchaga-kodeksa-1068306791.html
Апублікаваны праект закона аб змяненні Выбарчага кодэкса
Апублікаваны праект закона аб змяненні Выбарчага кодэкса
Sputnik Беларусь
Дакумент вынесены на грамадскае абмеркаванне, якое працягнецца некалькі тыдняў, пасля чаго ён будзе ўнесены на абмеркаванне ў парламент. 24.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-24T13:16+0300
2022-10-24T13:16+0300
2022-10-24T13:16+0300
выбарчы кодэкс
законапраект
грамадства
палітыка
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0f/1064813605_0:24:1280:744_1920x0_80_0_0_fcecb23ede268d85b42adf1e6c24b025.jpg
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Праект закона "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь" вынесены на грамадскае абмеркаванне, яго тэкст апублікаваны ў панядзелак на сайце "Прававы форум Беларусі".Плануецца, што яго грамадскае абмеркаванне працягнецца да 2 лістапада, потым ён будзе разгледжаны ў парламенце.Як раней паведамлялася, у праекце закона змяшчаюцца нормы, якія прыводзяць беларускае заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. У прыватнасці, у праект закона ўнесена норма аб тым, што прэзідэнт не можа выбірацца больш, чым на два тэрміны – раней гэта норма была ўнесена ў Канстытуцыю.Праект, які змяшчае амаль 90 старонак, таксама будуць абмяркоўвацца на бліжэйшым пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі, якое прызначана на 28 кастрычніка.Праект закона аб УНСТаксама на грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе".Згодна з праектам закона, УНС з’яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Беларусі, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, што забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.Ён апублікаваны ў панядзелак і яго абмеркаванне таксама працягнецца да 2 лістапада ўключна.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0f/1064813605_0:0:1138:853_1920x0_80_0_0_fcd539c22b14cb9d42d5e8fdccbd9454.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбарчы кодэкс, законапраект, грамадства, палітыка, беларусь
выбарчы кодэкс, законапраект, грамадства, палітыка, беларусь
Апублікаваны праект закона аб змяненні Выбарчага кодэкса
Дакумент вынесены на грамадскае абмеркаванне, якое працягнецца некалькі тыдняў, пасля чаго ён будзе ўнесены на абмеркаванне ў парламент.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Праект закона "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь" вынесены на грамадскае абмеркаванне, яго тэкст апублікаваны ў панядзелак на сайце "Прававы форум Беларусі".
Плануецца, што яго грамадскае абмеркаванне працягнецца да 2 лістапада, потым ён будзе разгледжаны ў парламенце.
Як раней паведамлялася, у праекце закона змяшчаюцца нормы, якія прыводзяць беларускае заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. У прыватнасці, у праект закона ўнесена норма аб тым, што прэзідэнт не можа выбірацца больш, чым на два тэрміны – раней гэта норма была ўнесена ў Канстытуцыю.
Праект, які змяшчае амаль 90 старонак, таксама будуць абмяркоўвацца на бліжэйшым пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі, якое прызначана на 28 кастрычніка.
Таксама на грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе".
Згодна з праектам закона, УНС з’яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Беларусі, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, што забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.
Ён апублікаваны ў панядзелак і яго абмеркаванне таксама працягнецца да 2 лістапада ўключна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь