Экспартныя пошліны на нафту зноў панізіліся ў Беларусі

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкЧыгуначныя цыстэрны для нафтапрадуктаў
Чыгуначныя цыстэрны для нафтапрадуктаў - Sputnik Беларусь, 1920, 02.11.2022
Падпісацца
Стаўкі вывазных мытных пошлін пераглядаюцца кожны месяц, апошнія некалькі месяцаў яны змяншаліся.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Улады Беларусі прынялі рашэнне ў чарговы раз панізіць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, гаворыцца на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.
Адпаведная пастанова Савета Міністраў №738 была падпісана 31 кастрычніка.
Такім чынам, з 1 лістапада стаўкі экспартных пошлін сталі наступныя:
на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты – 42,7 долараў за тону (раней 44,4 долара),
на прамагонны бензін – 23,4 долара за тону (раней 24,4 долара),
на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, маслы змазачныя – 12,8 долараў (раней 13,3 долара).
Нагадаем, што ў маі і чэрвені бягучага года пошліны на вываз нафты таксама паніжаліся, але ў ліпені выраслі. Тады больш чым на 10 долараў быў павялічаны памер экспартнай пошліны за вываз сырой нафты, мазуту, бітуму, вазеліну і парафіну. Што да платы за вываз іншых нафтапрадуктаў, то яна таксама вырасла, але не так адчувальна.
У жніўні, верасні і кастрычніку беларускі ўрад прыняў рашэнне панізіць дадзеныя стаўкі.
Раней пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў гаварыў аб тым, што пытаннем 2023 года з’яўляецца стварэнне агульнага рынку нафты ў Саюзнай дзяржаве. Такая адзіная прастора прадугледжана ў адной з саюзных праграм, узгодненых кіраўнікамі Беларусі і Расіі ў лістападзе 2021 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У "Беларуснафце" расказалі аб запасах нафты ў рэспубліцы
Кітай дапаможа Беларусі бурыць нафтавыя свідравіны
Праект дагавора аб адзіным рынку нафты з РФ будзе гатоў да сярэдзіны 2023 года
Санкцыі ў мінулым: "Нафтан" выходзіць на прыбытковую працу
Расія не разумее, адкуль ЗША ўзялі верхнюю мяжу цаны для нафты ў 60$
Стужка навiн
0