https://bel.sputnik.by/20221108/normu-pra-navuchanne-na-movakh-natsmenshastsey-u-belarus-moguts-admyants-1068828281.html
Норму пра навучанне на мовах нацменшасцей у Беларусі могуць адмяніць
Норму пра навучанне на мовах нацменшасцей у Беларусі могуць адмяніць
Sputnik Беларусь
У парламент паступілі папраўкі, якія скасоўваць палажэнне аб школах ці класах, дзе вучацца на мовах нацыянальных меншасцей, але будзе норма аб магчымым... 08.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-08T15:21+0300
2022-11-08T15:21+0300
2022-11-08T15:21+0300
школа
мова
беларуская мова
руская мова
грамадства
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/05/1045823404_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_86e726966c1fce9977aea5754f3c9edf.jpg
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Палата прадстаўнікоў рыхтуецца прыняць у першым чытанні праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі", дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Акрамя іншага, папраўкі закрануць моўныя пытанні.Напрыклад, прапануецца змяніць артыкулы 21 і 22, дзе гаворыцца аб мовах навучання ў школах, ВНУ і іншых установах адукацыі. Застаецца гарантыя таго, што жыхар Беларусі мае права на навучанне як на рускай, так і беларускай мовах. Але фраза крыху зменена. Замест "на беларускай ці рускай мовах" у законе будзе напісана "на беларускай і (або) рускай мовах".Таксама з артыкула 21 выдаляецца фраза: "Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове маюць асобы іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у рэспубліцы".У артыкуле 22 будзе напісана, што ў дзіцячых садах і школах навучанне можа быць на замежнай мове па ўзгадненні з міністэрствам адукацыі і "пры наяўнасці ўмоў". У старой версіі закона гаворыцца, што па жаданні вучняў і бацькоў (законных прадстаўнікоў), па рашэнні мясцовых улад і пры ўзгадненні з Мінадукацыі могуць стварацца класы або школы, дзе вучацца на мове нацменшасці.Калі закон будзе прыняты, гэтыя новаўвядзенні набудуць моц пасля афіцыйнага апублікавання.Нагадаем, што раней у Беларусі існавалі дзве школы з навучаннем на польскай (у Гродне і Ваўкавыску). З 2022/2023 навучальнага года яны перайшлі на рускую з захаваннем урокаў польскага.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/05/1045823404_205:0:2872:2000_1920x0_80_0_0_809d5890c8e87d8857106cf037f88cb6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
школа, мова, беларуская мова, руская мова, грамадства, беларусь
школа, мова, беларуская мова, руская мова, грамадства, беларусь
Норму пра навучанне на мовах нацменшасцей у Беларусі могуць адмяніць
У парламент паступілі папраўкі, якія скасоўваць палажэнне аб школах ці класах, дзе вучацца на мовах нацыянальных меншасцей, але будзе норма аб магчымым навучанні на замежнай мове.
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Палата прадстаўнікоў рыхтуецца прыняць у першым чытанні праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі", дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Акрамя іншага, папраўкі закрануць моўныя пытанні.
Напрыклад, прапануецца змяніць артыкулы 21 і 22, дзе гаворыцца аб мовах навучання ў школах, ВНУ і іншых установах адукацыі. Застаецца гарантыя таго, што жыхар Беларусі мае права на навучанне як на рускай, так і беларускай мовах. Але фраза крыху зменена. Замест "на беларускай ці рускай мовах" у законе будзе напісана "на беларускай і (або) рускай мовах".
Таксама з артыкула 21 выдаляецца фраза: "Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове маюць асобы іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у рэспубліцы".
У артыкуле 22 будзе напісана, што ў дзіцячых садах і школах навучанне можа быць на замежнай мове па ўзгадненні з міністэрствам адукацыі і "пры наяўнасці ўмоў". У старой версіі закона гаворыцца, што па жаданні вучняў і бацькоў (законных прадстаўнікоў), па рашэнні мясцовых улад і пры ўзгадненні з Мінадукацыі могуць стварацца класы або школы, дзе вучацца на мове нацменшасці.
Калі закон будзе прыняты, гэтыя новаўвядзенні набудуць моц пасля афіцыйнага апублікавання.
Нагадаем, што раней у Беларусі існавалі дзве школы з навучаннем на польскай (у Гродне і Ваўкавыску). З 2022/2023 навучальнага года яны перайшлі на рускую з захаваннем урокаў польскага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь