Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Шайгу: дзеянні НАТА ставяць пад пагрозу Беларусь

© Пресс-служба Минобороны РФ / Перайсці ў медыябанкМіністр абароны Расіі Сяргей Шайгу
Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу - Sputnik Беларусь, 1920, 02.11.2022
Падпісацца
Ваеннаслужачыя дзвюх краін займаюцца цяпер разгортваннем саюзнай групоўкі войск на беларускай тэрыторыі для процідзеяння верагодным пагрозам.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Беларусь застаецца верным саюзнікам і надзейным партнёрам Расіі, заявіў у сераду міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на пасяджэнні сумеснай калегіі абаронных ведамстваў дзвюх краін.
"Гэта асабліва важна сёння, калі ў свеце імкліва нарастае напружанасць, разбураюцца асновы стратэгічнай стабільнасці, зніжаецца роля міжнародных інстытутаў і ўзмацняецца канфрантацыя паміж Захадам і Расіяй", - канстатаваў ён.
Сяргей Шайгу нагадаў, што згодна з рашэннем прэзідэнтаў дзвюх краін з 22 кастрычніка ў Беларусі ідуць мерапрыемствы па баявым зладжванні рэгіянальнай групоўкі войск.
"Прынята агульная ваенная дактрына, вядзецца сумеснае ваеннае планаванне, функцыянуюць рэгіянальныя групоўкі войск, а таксама адзіная сістэма супрацьпаветранай абароны", – асабліва адзначыў кіраўнік Мінабароны РФ.

Беларусь пад ударам

На яго думку, канфрантацыя з заходнімі краінамі ўзмацняецца, таму ідзе нарошчванне сіл групоўкі НАТА ва ўсходняй частцы Еўропы, што пагражае не толькі Расіі.
"Пад ударам апынуцца і нашы саюзнікі, перш за ўсё, брацкая Рэспубліка Беларусь", - звярнуў увагу Сяргей Шайгу.
Пасля чаго дадаў, што ў гэтай сітуацыі ваенная бяспека Саюзнай дзяржавы – прыярытэтная задача. Неабходна ўдзяліць асаблівую ўвагу падрыхтоўцы і павышэнню баявых магчымасцей войск.
"Рэгулярна праводзім сумесныя мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, у тым ліку ў рамках міжнародных арганізацый АДКБ, СНД і ШАС", - дадаў расійскі міністр.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Два сумесныя з РФ цэнтры падрыхтоўкі ваеннаслужачых дзейнічаюць у Беларусі
Мінабароны: расійская авіяцыя выконвае планавае патруляванне меж Саюзнай дзяржавы
Мінабароны назвала колькасць расійскай тэхнікі ў Рэгіянальнай групоўцы
Мінабароны праінфармавала ваенных аташэ аб сітуацыі вакол Беларусі
Буйныя міжнародныя вучэнні пачаліся каля беларускіх меж
Стужка навiн
0