Сі Цзіньпін і Байдэн на сустрэчы на Балі: гатовы пераадольваць рознагалоссе

© AFP 2024 / BRENDAN SMIALOWSKIФлагі ЗША і КНР
Флагі ЗША і КНР - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2022
Падпісацца
Кіраўнікі КНР і ЗША правялі перагаворы на Балі на палях саміту "Вялікай дваццаткі" – гэта першая сустрэча палітыкаў у якасці лідараў сваіх дзяржаў.
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. ЗША і Кітай могуць пераадолець рознагалоссе і не дапусціць глабальнага канфлікту, заявіў прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэн у панядзелак на сустрэчы са сваім кітайскім калегам Сі Цзіньпінам у Інданезіі.
Амерыканскі лідар падкрэсліў, што ён і старшыня КНР адказны за вырашэнне многіх пытанняў. На яго думку, Вашынгтон і Пекін могуць пераадолець усе рознагалоссі, а канкурэнцыя не павінна перарасці ў канфлікт.
Байдэн таксама адзначыў, што абедзве краіны гатовы разам працаваць па многіх пытаннях – у прыватнасці, гэта датычыцца харчовай бяспекі і праблем клімату.

Працаваць з усімі краінамі

Сі Цзіньпін у сваю чаргу заклікаў Злучаныя Штаты працаваць з усімі краінамі, каб з’явілася ўпэўненасць у глабальнай стабільнасці.
"Свет чакае, што Кітай і ЗША будуць належным чынам рэгуляваць свае адносіны, і наша сустрэча прыцягнула ўвагу ўсяго свету", – падкрэсліў кіраўнік КНР.
Ён дадаў, што яны з Байдэнам як лідары дзвюх звышдзяржаў павінны "згуляць ролю рулявых" і садзейнічаць паляпшэнню кітайска-амерыканскіх адносін.

Шчыра і адкрыта

Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі заявіў, што гатоў сумленна размаўляць з Байдэнам па ўсіх пытаннях стратэгічнай важнасці, а таксама па рэгіянальных і глабальных пытаннях.
"З нецярпеннем чакаю нашай сумеснай работы, каб вярнуць двухбаковыя адносіны на шлях здаровага развіцця на карысць народаў дзвюх краін", - сказаў Сі Цзіньпін.
Прэзідэнт ЗША таксама адзначыў, што хоча размаўляць адкрыта і сумленна і выйсці на той дыялог, які "заўсёды ў нас быў".
Кіраўнікі КНР і ЗША правялі перагаворы на палях саміту G20 на востраве Балі ў Інданезіі – гэта першая сустрэча палітыкаў у якасці лідараў сваіх дзяржаў.
Як паведамляе Кітайскае Цэнтральнае тэлебачанне, сустрэча доўжылася 3 гадзіны 12 хвілін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Любыя спробы перашкодзіць шляху РФ і КНР асуджаны на правал – МЗС Кітая
Армія Кітая будзе рыхтавацца да ўдзелу ў баявых дзеяннях
У ЗША не хопіць зброі ў выпадку вайны з Кітаем – амерыканскі палкоўнік
Дабром не скончыцца: у КНР папярэдзілі ЗША аб барацьбе з 1,4 млрд кітайцаў
Спроба ЗША стрымліваць Кітай пры дапамозе Тайваня праваліцца – КНР
Стужка навiн
0