https://bel.sputnik.by/20221115/barel-zaklka-erasayuz-uzmatsnts-agulnyya-zakupk-zbraennya-1069057138.html
Барэль заклікаў Еўрасаюз узмацніць агульныя закупкі ўзбраення
Барэль заклікаў Еўрасаюз узмацніць агульныя закупкі ўзбраення
Sputnik Беларусь
Раней палітык заяўляў, што Еўрапейскаму саюзу неабходна прыстасаваць інфраструктуру дарог і транспарту для хуткай перакідкі ваеннай тэхнікі да меж. 15.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-15T12:38+0300
2022-11-15T12:38+0300
2022-11-15T12:38+0300
жазэп барэль
еўрасаюз
бяспека
узбраенні
спецаперацыя
украіна
у свеце
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/06/1064445856_0:0:1871:1052_1920x0_80_0_0_2cc06dc0001c1f7b6dc69fc4c216a098.jpg
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Агульная палітыка абароны і бяспекі Еўрасаюза, уключаючы сумесныя закупкі ўзбраення, павінна быць узмоцнена, аб гэтым заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па бяспецы Жазэп Барэль.Пасяджэнне кіраўнікоў мінабароны краін Еўрасаюза праходзіць у Бруселі ў аўторак.Па словах Барэля, зараз мяняецца ландшафт бяспекі Еўропы.Палітык мяркуе, што міністры краін ЕС павінны ацаніць магчымасці еўрапейскіх войск, пагаварыць аб патрэбах і больш эфектыўным узаемадзеянні з мэтай умацавання агульных абаронных намаганняў, аднаўлення запасаў узбраенняў – у тым ліку агульных закупак.Сілы хуткага рэагаванняБарэль таксама паведаміў, што сілы хуткага рэагавання ЕС павінны быць гатовы да разгортвання ў 2023 годзе.Стварэнне сіл хуткага рэагавання прапісана ў агульнаеўрапейскай стратэгіі ў галіне абароны "Стратэгічны компас". Яна была прынята ў сакавіку гэтага года.У рамках дадзенай стратэгіі сілы хуткага рэагавання павінны складацца з пяцітысячнага корпуса. Краіны Еўрасаюза павінны будуць рэгулярна праводзіць сумесныя вучэнні, павышаць ваенную мабільнасць, а таксама ўмацоўваць цывільныя і ваенныя місіі.Аднак пры гэтым, паводле слоў Барэля, аб стварэнні адзінай еўрапейскай арміі размова не ідзе.Раней палітык заяўляў, што Еўрапейскаму саюзу неабходна прыстасаваць інфраструктуру дарог і транспарту для таго, каб у выпадку неабходнасці хутка перакідваць ваенную тэхніку да меж, як гэтага патрабуе "асяроддзе бяспекі".Барэль таксама мяркуе, што Еўрасаюзу ў мэтах павышэння ўласнай ваеннай мабільнасці трэба актывізаваць партнёрства не толькі з Паўночнаатлантычным альянсам, але і з Украінай, Малдовай і Балканамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
еўрасаюз
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/06/1064445856_0:0:1649:1237_1920x0_80_0_0_f16c0482866b78e3fb71f1f42e099d47.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
жазэп барэль , еўрасаюз, бяспека, узбраенні, спецаперацыя, украіна, у свеце, палітыка
жазэп барэль , еўрасаюз, бяспека, узбраенні, спецаперацыя, украіна, у свеце, палітыка
Барэль заклікаў Еўрасаюз узмацніць агульныя закупкі ўзбраення
Раней палітык заяўляў, што Еўрапейскаму саюзу неабходна прыстасаваць інфраструктуру дарог і транспарту для хуткай перакідкі ваеннай тэхнікі да меж.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Агульная палітыка абароны і бяспекі Еўрасаюза, уключаючы сумесныя закупкі ўзбраення, павінна быць узмоцнена, аб гэтым заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па бяспецы Жазэп Барэль.
Пасяджэнне кіраўнікоў мінабароны краін Еўрасаюза праходзіць у Бруселі ў аўторак.
Па словах Барэля, зараз мяняецца ландшафт бяспекі Еўропы.
"Мы супрацьстаім выклікам, увесь кантынент пакутуе ад наступстваў вайны ва Украіне. Мы павінны ўзмацніць нашу агульную палітыку абароны і бяспекі", - сказаў ён.
Палітык мяркуе, што міністры краін ЕС павінны ацаніць магчымасці еўрапейскіх войск, пагаварыць аб патрэбах і больш эфектыўным узаемадзеянні з мэтай умацавання агульных абаронных намаганняў, аднаўлення запасаў узбраенняў – у тым ліку агульных закупак.
Барэль таксама паведаміў, што сілы хуткага рэагавання ЕС павінны быць гатовы да разгортвання ў 2023 годзе.
Стварэнне сіл хуткага рэагавання прапісана ў агульнаеўрапейскай стратэгіі ў галіне абароны "Стратэгічны компас". Яна была прынята ў сакавіку гэтага года.
У рамках дадзенай стратэгіі сілы хуткага рэагавання павінны складацца з пяцітысячнага корпуса. Краіны Еўрасаюза павінны будуць рэгулярна праводзіць сумесныя вучэнні, павышаць ваенную мабільнасць, а таксама ўмацоўваць цывільныя і ваенныя місіі.
Аднак пры гэтым, паводле слоў Барэля, аб стварэнні адзінай еўрапейскай арміі размова не ідзе.
Раней палітык заяўляў, што Еўрапейскаму саюзу неабходна прыстасаваць інфраструктуру дарог і транспарту для таго, каб у выпадку неабходнасці хутка перакідваць ваенную тэхніку да меж, як гэтага патрабуе "асяроддзе бяспекі".
Барэль таксама мяркуе, што Еўрасаюзу ў мэтах павышэння ўласнай ваеннай мабільнасці трэба актывізаваць партнёрства не толькі з Паўночнаатлантычным альянсам, але і з Украінай, Малдовай і Балканамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь