https://bel.sputnik.by/20221115/dzets-z-dnr-znayshl-prytulak-u-chelyabnskay-voblasts-1069091535.html
Дзеці з ДНР знайшлі прытулак у Чэлябінскай вобласці
Дзеці з ДНР знайшлі прытулак у Чэлябінскай вобласці
Sputnik Беларусь
Школьнікі з Ясінаватай і Валнавахі адпачываюць і вучацца ў паўднёваўральскім рэгіёне, але гэтым не абмяжоўваецца супрацоўніцтва з ДНР. 15.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-15T20:36+0300
2022-11-15T20:36+0300
2022-11-15T20:36+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
днр
чэлябінская вобласць
бяспека
грамадства
расія
дзеці
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/0f/1069090606_0:34:3521:2015_1920x0_80_0_0_6d4eb9228db4465da056d5287b0088e9.jpg
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Чэлябінская вобласць прыняла ў сябе дзяцей з ДНР, расказаў кіраўнік рэгіёна Аляксей Тэкслер у эфіры радыё Sputnik Беларусь.Чалябінская вобласць курыруе Валнаваху і Ясінаватую. У гэтай частцы ДНР чэлябінцы дапамагаюць аднаўляць каля 40 аб’ектаў. Таксама ў ДНР паўднёваўральцы будуюць шматкватэрны дом, рамантуюць фельчарска-акушэрскія пункты. Акрамя таго, прыкладна ў 300 дамах устаўляюць новае шкло.Кожны тыдзень з чэлябінскага рэгіёна ідуць гуманітарныя грузы ў ДНР.Кіраўнік вобласці 15 лістапада сустрэўся ў Мінску з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам."Мы прыкладна паўмільярда долараў у мінулым годзе нагандлявалі з вобласцю. Я думаю, у гэтым годзе павінна быць больш, таму што – што там граху таіць – хтосьці пайшоў, мы занялі пэўныя нішы ў Расійскай Федэрацыі", - заявіў на гэтай сустрэчы прэзідэнт.Прайшлі перагаворы і з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. Кіраўнік урада лічыць, што Беларусь і Чэлябінская вобласць могуць актыўна працаваць у імпартазамяшчэнні."Падчас вашага візіту, наколькі я ведаю, заключана пагадненне на павелічэнне паставак прадукцыі Мінскага трактарнага завода", - таксама адзначыў прэм’ер на перагаворах з расійскім госцем.У 2022 годзе гэты ўральскі рэгіён нарасціў гандлёвае супрацоўніцтва з Беларуссю. Тавараабарот за тры кварталы дасягнуў 380,9 мільёна долараў. Пры гэтым рэспубліка экспартавала на суму 97,1 мільёна долараў – плюс 40%, калі параўнаць з такім жа перыядам мінулага года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
чэлябінская вобласць
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/0f/1069090606_395:0:3126:2048_1920x0_80_0_0_4cdda2d1282aa600dbfb1840515906c0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, днр, чэлябінская вобласць, бяспека, грамадства, расія, дзеці
спецаперацыя, днр, чэлябінская вобласць, бяспека, грамадства, расія, дзеці
Дзеці з ДНР знайшлі прытулак у Чэлябінскай вобласці
Школьнікі з Ясінаватай і Валнавахі адпачываюць і вучацца ў паўднёваўральскім рэгіёне, але гэтым не абмяжоўваецца супрацоўніцтва з ДНР.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Чэлябінская вобласць прыняла ў сябе дзяцей з ДНР, расказаў кіраўнік рэгіёна Аляксей Тэкслер у эфіры радыё Sputnik Беларусь.
"Каля тысячы дзяцей мы аздаравілі ў гэтым годзе. І цяпер дзеці з Ясінаватай у нас знаходзяцца на тэрыторыі. Не проста адпачываюць, а вучацца", - растлумачыў губернатар.
Чалябінская вобласць курыруе Валнаваху і Ясінаватую. У гэтай частцы ДНР чэлябінцы дапамагаюць аднаўляць каля 40 аб’ектаў. Таксама ў ДНР паўднёваўральцы будуюць шматкватэрны дом, рамантуюць фельчарска-акушэрскія пункты. Акрамя таго, прыкладна ў 300 дамах устаўляюць новае шкло.
Кожны тыдзень з чэлябінскага рэгіёна ідуць гуманітарныя грузы ў ДНР.
Кіраўнік вобласці 15 лістапада сустрэўся ў Мінску з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"Мы прыкладна паўмільярда долараў у мінулым годзе нагандлявалі з вобласцю. Я думаю, у гэтым годзе павінна быць больш, таму што – што там граху таіць – хтосьці пайшоў, мы занялі пэўныя нішы ў Расійскай Федэрацыі", - заявіў на гэтай сустрэчы прэзідэнт.
Прайшлі перагаворы і з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. Кіраўнік урада лічыць, што Беларусь і Чэлябінская вобласць могуць актыўна працаваць у імпартазамяшчэнні.
"Падчас вашага візіту, наколькі я ведаю, заключана пагадненне на павелічэнне паставак прадукцыі Мінскага трактарнага завода", - таксама адзначыў прэм’ер на перагаворах з расійскім госцем.
У 2022 годзе гэты ўральскі рэгіён нарасціў гандлёвае супрацоўніцтва з Беларуссю. Тавараабарот за тры кварталы дасягнуў 380,9 мільёна долараў. Пры гэтым рэспубліка экспартавала на суму 97,1 мільёна долараў – плюс 40%, калі параўнаць з такім жа перыядам мінулага года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь