Боевая работа гаубицы Гиацинт Южной группировки войск - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

МАГАТЭ адправіць місіі на некалькі ўкраінскіх АЭС

© Sputnik / Константин Михальчевский / Перайсці ў медыябанкМісія МАГАТЭ наведала Запарожскую АЭС
Місія МАГАТЭ наведала Запарожскую АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 15.11.2022
Падпісацца
Місія МАГАТЭ наведала Запарожскую атамную электрастанцыю ў верасні, па выніках быў апублікаваны даклад.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. МАГАТЭ адправіць у найбліжэйшыя тыдні місіі на некалькі атамных электрастанцый, якія знаходзяцца ва Украіне, пра гэта заявіла агенцтва.
Эксперты па забеспячэнні ядзернай бяспекі накіруюцца на тры дзеючыя АЭС: Паўднёва-Украінскую, Хмяльніцкую і Ровенскую атамныя электрастанцыі, а таксама на аб’ект у Чарнобылі.
У МАГАТЭ адзначылі, што гэта робіцца на запыт Украіны. Плануецца, што на першапачатковым этапе кожная місія працягнецца каля тыдня. Затым пры неабходнасці можа быць праведзена ратацыя экспертаў.
Адзначаецца, што за час расійскай ваеннай аперацыі ва Украіне інспектары МАГАТЭ трэці раз наведаюць раён Чарнобыльскай АЭС.

Місія МАГАТЭ

Раней у верасні місія МАГАТЭ на чале з кіраўніком агенцтва Рафаэлем Грасі наведала Запарожскую АЭС. Пасля завяршэння аглядаў Грасі заявіў, што ў яго выклікае асцярогу цэласнасць збудаванняў станцыі ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў.
Па выніках місіі МАГАТЭ на ЗАЭС быў падрыхтаваны даклад, дзе гаворыцца аб тым, што ўсім бакам трэба дамовіцца аб стварэнні ахоўнай зоны вакол атамнай станцыі, каб пазбегнуць яе пашкоджанняў.
Таксама ў агенцтве лічаць, што трэба спыніць усе ваенныя дзеянні, якія могуць аказаць уплыў на сістэму энергазабеспячэння АЭС.
Нагадаем, што станцыя перайшла пад кантроль расійскіх вайскоўцаў у сакавіку 2022 года. Як заяўлялі ў МЗС РФ, узяцце расійскімі вайскоўцамі пад ахову электрастанцыі апраўдана з пункту гледжання прадухілення ўцечак з АЭС ядзерных і радыеактыўных матэрыялаў.
Украінскія вайскоўцы рэгулярна абстрэльваюць станцыю, ствараючы пагрозу ядзернай бяспецы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Спецслужбы Расіі прадухілілі тэракт на Запарожскай АЭС – Патрушаў
Кіраўнік МАГАТЭ здзівіўся ведам Пуціна пра Запарожскую АЭС
УСУ працягваюць абстрэльваць тэрыторыю паблізу Запарожскай АЭС – Мінабароны РФ
Пуцін заявіў, што давярае справаздачы МАГАТЭ па Запарожскай АЭС
Захад працягвае націск на місію МАГАТЭ – МЗС Расіі
Стужка навiн
0