Старт саміту G20 на інданезійскім востраве Балі ў фатаграфіях
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон сустракаецца з прэзідэнтам Кітая Сі Цзіньпінам на палях саміту G20.

Выступаючы на цырымоніі адкрыцця саміту, прэзідэнт Інданезіі Джока Відода выказаў надзею, што мерапрыемства зможа стаць каталізатарам інклюзіўнага аднаўлення сусветнай эканомікі. Ён адзначыў, што быць адказным азначае паслядоўна паважаць міжнароднае права, мэты і прынцыпы Статута ААН і ствараць выйгрышную для ўсіх сітуацыю, а не сітуацыю з нулявой сумай.

Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі размаўляе з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Картэж прэзідэнта Аргенціны Альберта Фернандэса перад пачаткам саміту G20 на Балі.
Створаная ў 1999 годзе "Група дваццаці" з’яўляецца цэнтральным форумам для міжнароднага супрацоўніцтва па фінансавых і эканамічных пытаннях. У яе склад уваходзяць Еўрапейскі саюз і 19 краін: Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Канада, Кітай, Францыя, Германія, Індыя, Інданезія, Італія, Японія, Мексіка, Расія, Саудаўская Аравія, ПАР, Рэспубліка Карэя, Турцыя, Вялікабрытанія і ЗША.

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў узначальвае дэлегацыю РФ на саміце G20 на Балі.

Прэзідэнт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў шэйх Мухамед бен Заід Аль Нахаян прымае ўдзел у рабочай нарадзе па энергетычнай і харчовай бяспецы падчас саміту G20.

Прэзідэнт Інданезіі Джока Відада (справа) вітае генеральнага дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) Нгозі Аконджа-Івеала.
Газета Guardian адзначае, што Інданезія прымае "найбуйнейшую сусветную сустрэчу ў сваёй гісторыі і аказвае націск на Захад, каб той змякчыў крытыку ў дачыненні да Расіі". "Інданезія адчайна імкнецца пазбегнуць бунтаў або скандалаў, якія могуць прывесці да правалу ўзгаднення сумеснага камюніке", - піша выданне.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прымае ўдзел у працоўнай нарадзе па энергетычнай і харчовай бяспецы.
Адной з найважнейшых за мінулы дзень падзей сусветнай палітыкі стала сустрэча прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Інданезіі на палях саміту G20, якая атрымала шырокае асвятленне ў замежных СМІ. На сустрэчы, у прыватнасці, абмяркоўваліся сітуацыя вакол Тайваня і канфлікт ва Украіне.

Саміт праходзіць на фоне шматлікіх глабальных праблем, такіх як далікатнае аднаўленне эканомікі, працяглая пандэмія COVID-19, самая высокая за некалькі дзесяткаў гадоў інфляцыя і пагаршэнне фінансавых умоў у большасці рэгіёнаў. Міжнародны валютны фонд (МВФ) у кастрычніку заявіў, што сусветная эканоміка вырасце на 3,2% у гэтым годзе і на 2,7% у наступным. Прагноз на 2023 год быў паніжаны на 0,2% у параўнанні з ліпенем. Міжнародная супольнасць спадзяецца, што вядучыя эканомікі свету ўмацуюць на саміце каардынацыю макраэканамічнай палітыкі і будуць садзейнічаць мультылатэралізму, адкрытасці, інклюзіўнасці і ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву.

Людзі ля прэс-цэнтра перад пачаткам саміту G20 на Балі.
Як падкрэсліла газета New York Times, на саміце чакаецца "абмеркаванне намаганняў па зніжэнні цэн на нафту, змякчэнні даўгавога цяжару рынкаў і павелічэнні паставак прадуктаў харчавання ў найбольш бедныя краіны". "Саміт G20 азначае першую асабістую сустрэчу некаторых сусветных лідараў з моманту пачатку пандэміі", - звярнула ўвагу газета.

Як лічыць выданне USA Today, малаверагодна, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн будзе размаўляць на саміце з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паціскае руку канцлеру Германіі Олафу Шольцу.