КДБ раскрыў планы "збеглых" па разварушванні сітуацыі ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак КДБ у Мінску
Будынак КДБ у Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 16.11.2022
Падпісацца
Па словах намесніка кіраўніка ведамства, у дваровых Telegram-каналах ужо ставяцца задачы па абсталяванні сховішчаў для інструментаў і будтэхнікі для выкарыстання ў масавых беспарадках і дыверсіях.
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі валодае інфармацый аб тым, якія ёсць планы ў палітэмігранцкіх цэнтраў па разварушванні сітуацыі ў краіне, заявіў намеснік кіраўніка ведамства Сяргей Церабаў.

"Гэтай зімой збеглыя маюць намер пачаць разварушванне студэнцкага і выкладчыцкага асяроддзя шляхам укідаў інфармацыі аб неабгрунтаваным узняцці кошту навучання, нізкім узроўні адукацыі і гэтак далей", - цытуе Церабава БелТА.

Паводле яго слоў, разварушыць ІП на тэме падаткаабкладання ў іх не ўдалося, але на гэтым збеглыя апаненты ўлады не спыняцца.
"Наступны заход будзе ў студзені 2023 года", - сказаў намеснік кіраўніка КДБ.
Церабаў адзначыў, што ведамства валодае аператыўнай інфармацыяй аб тым, што ў дваровых Telegram-каналах ужо ставяцца задачы па стварэнні сховішчаў для інструментаў, будаўнічай і іншай спецыяльнай тэхнікі, якая можа быць выкарыстана ў масавых беспарадках і дыверсійных мэтах.
Дадзеную інфармацыю прадстаўнік КДБ агучыў падчас сустрэчы з працоўнымі калектывамі Бабруйска, падчас якой ішла гаворка аб існуючай ваенна-палітычнай абстаноўцы.

Сітуацыя кантралюемая

Пры гэтым Церабаў адзначыў, што цяпер абстаноўка ў Беларусі стабільная і кантралюемая, у краіне забяспечаны парадак і бяспека.
Паводле яго слоў, беглая апазіцыя ўжо не робіць стаўку на мірныя перамены і актывізавала кантакты са спецслужбамі заходніх краіны.

Нарастанне пагрозы

"(…) сёння мы фіксуем нарастанне пагрозы знешняй інтэрвенцыі з тэрыторыі Літвы, Латвіі, Польшчы і Украіны. Збеглыя ўжо не бачаць магчымасці так званых мірных перамен і актыўна распрацоўваюць сцэнарый сілавой змены канстытуцыйнага ладу", - сказаў намеснік кіраўніка КДБ.
Паводле яго слоў, палітэмігранцкія цэнтры працягваюць распрацоўваць свой праект аб’яднанага пераходнага кабінета, адной з тэм якога з’яўляецца актывізацыя працы дваровых супольнасцяў і сеткавых аб’яднанняў, сфарміраваных па прафесійных і сацыяльных прыкметах.
Церабоў мяркуе, што гэта робіцца не для рэанімацыі "дваровых чаяпіццяў". Мэтай з’яўляецца пошук і аб’яднанне радыкальна настроеных асоб, а таксама ўцягванне прыстойных грамадзян у супрацьпраўную дзейнасць і бессэнсоўныя пратэсты. Прадстаўнік ведамства падкрэсліў, што найбольш радыкальнымі з’яўляюцца акаўнты, якія зарэгістраваны за мяжой.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
КДБ затрымаў беларусаў, якія спрабавалі далучыцца да экстрэмістаў ва Украіне
Усе 10 фігурантаў справы экстрэмісцкага "Руху" віну ў судзе не прызналі
Беларусь узмацніла меры бяспекі на прыгранічных з Украінай тэрыторыях
КДБ абнавіў тэрарыстычны спісак прозвішчамі "збеглых"
КДБ Беларусі затрымаў украінскага шпіёна
Стужка навiн
0