https://bel.sputnik.by/20221116/tramp-abyav-ab-vyluchenn-kandydatam-u-prezdenty-zsha-1069101660.html
Трамп аб’явіў аб вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты ЗША
Трамп аб’явіў аб вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты ЗША
Sputnik Беларусь
Экс-кіраўнік дзяржавы неаднаразова намякаў аб жаданні паўторна заняць крэсла прэзідэнта, яго сапернікам можа стаць Байдэн, якому Трамп ужо прайграваў выбары. 16.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-16T10:17+0300
2022-11-16T10:17+0300
2022-11-16T10:17+0300
дональд трамп
зша
джо байдэн
прэзідэнт
прэзідэнцкія выбары ў зша
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/10/1069096504_0:0:2000:1125_1920x0_80_0_0_7a6ed1daedb73f4256a2dbb80e20468b.jpg
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна аб'явіў аб сваім вылучэнні як кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы на выбарах 2024 года.Сваё жаданне перавыбрацца ён растлумачыў тым, што "свет яшчэ не ўбачыў сапраўднай славы, якой можа дасягнуць гэтая нацыя"."Мы яшчэ не дасягнулі гэтага піку. Хочаце верце, хочаце не", - сказаў экс-прэзідэнт.Трамп не ўпусціў магчымасці згадаць і дзеючага кіраўніка дзяржавы Джо Байдэна, які таксама раней паведамляў аб сваім жаданні паўторна ўдзельнічаць у выбарах. Па словах Трампа, Злучаныя Штаты не вытрымаюць яшчэ чатырох гадоў праўлення Байдэна.Трамп настойваеВыбары прэзідэнта ў ЗША прайшлі ў 2020 годзе, на іх перамог Байдэн. Аднак Трамп працягвае настойваць на сваёй перамозе, запэўніваючы, што вынікі былі падтасаваны. Ён таксама заклікаў адмяніць вынікі выбараў і правесці новыя.Экс-прэзідэнт неаднаразова намякаў, што гатоў удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы, заяўляючы, што яго рашэнне ашчаслівіць многіх людзей, "хоць пара чалавек не ўзрадуецца". Аб падрыхтоўцы камандай Трампа перадвыбарнай кампаніі паведамляў і шэраг СМІ.Наступныя прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША ў канцы 2024 года.Сапернікам Трампа, як гэта было ў 2020-м, можа стаць цяперашні кіраўнік дзяржавы Байдэн, які паведамляў, што "збіраецца зрабіць гэта яшчэ раз". Праўда, большасць дэмакратаў не жадаюць яго ўдзелу ў выбарах.Да часу выбараў Трампу будзе 78 гадоў, а Байдэну – 81.Раней Трамп назваў дзючага кіраўніка дзяржавы вар’ятам або хворым на дэменцыю. Байдэн жа заявіў, што Трамп і прыхільнікі яго руху Make America Great Again (MAGA) уяўляюць экстрэмізм, які пагражае Амерыцы.Пры гэтым апытанне даследчай арганізацыі YouGov паказала, што больш за палову амерыканцаў не хочуць, каб Байдэн і Трамп балаціраваліся на новы тэрмін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/10/1069096504_181:0:1958:1333_1920x0_80_0_0_7b7506c000a47272cd8d237cb33e3030.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дональд трамп, зша, джо байдэн, прэзідэнт, прэзідэнцкія выбары ў зша, палітыка, у свеце
дональд трамп, зша, джо байдэн, прэзідэнт, прэзідэнцкія выбары ў зша, палітыка, у свеце
Трамп аб’явіў аб вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты ЗША
Экс-кіраўнік дзяржавы неаднаразова намякаў аб жаданні паўторна заняць крэсла прэзідэнта, яго сапернікам можа стаць Байдэн, якому Трамп ужо прайграваў выбары.
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна аб'явіў аб сваім вылучэнні як кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы на выбарах 2024 года.
"Дзеля таго, каб зноў зрабіць Амерыку вялікай і велічнай, сёння вечарам я аб’яўляю аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта ЗША", - сказаў Трамп.
Сваё жаданне перавыбрацца ён растлумачыў тым, што "свет яшчэ не ўбачыў сапраўднай славы, якой можа дасягнуць гэтая нацыя".
"Мы яшчэ не дасягнулі гэтага піку. Хочаце верце, хочаце не", - сказаў экс-прэзідэнт.
Трамп не ўпусціў магчымасці згадаць і дзеючага кіраўніка дзяржавы Джо Байдэна, які таксама раней паведамляў аб сваім жаданні паўторна ўдзельнічаць у выбарах. Па словах Трампа, Злучаныя Штаты не вытрымаюць яшчэ чатырох гадоў праўлення Байдэна.
Былы прэзідэнт ЗША паабяцаў з гэтага моманту і аж да выбараў "змагацца так, як не змагаўся ніхто і ніколі".
Выбары прэзідэнта ў ЗША прайшлі ў 2020 годзе, на іх перамог Байдэн. Аднак Трамп працягвае настойваць на сваёй перамозе, запэўніваючы, што вынікі былі падтасаваны. Ён таксама заклікаў адмяніць вынікі выбараў і правесці новыя.
Экс-прэзідэнт неаднаразова намякаў, што гатоў удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы, заяўляючы, што яго рашэнне ашчаслівіць многіх людзей, "хоць пара чалавек не ўзрадуецца". Аб падрыхтоўцы камандай Трампа перадвыбарнай кампаніі паведамляў і шэраг СМІ.
Наступныя прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША ў канцы 2024 года.
Сапернікам Трампа, як гэта было ў 2020-м, можа стаць цяперашні кіраўнік дзяржавы Байдэн, які паведамляў, што "збіраецца зрабіць гэта яшчэ раз". Праўда, большасць дэмакратаў не жадаюць яго ўдзелу ў выбарах.
Да часу выбараў Трампу будзе 78 гадоў, а Байдэну – 81.
Раней Трамп назваў дзючага кіраўніка дзяржавы вар’ятам або хворым на дэменцыю. Байдэн жа заявіў, што Трамп і прыхільнікі яго руху Make America Great Again (MAGA) уяўляюць экстрэмізм, які пагражае Амерыцы.
Пры гэтым апытанне даследчай арганізацыі YouGov паказала, што больш за палову амерыканцаў не хочуць, каб Байдэн і Трамп балаціраваліся на новы тэрмін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Вобыск у Трампа: СМІ даведаліся, што шукалі спецслужбы ў экс-прэзідэнта ЗША
Трамп абвінаваціў Байдэна ў стварэнні пагрозы Трэцяй сусветнай вайны