https://bel.sputnik.by/20221117/chlenstva-belarus--mzhnarodnym-paralmpyskm-kamtetse-prypynena-1069158094.html
Членства Беларусі ў Міжнародным паралімпійскім камітэце прыпынена
Членства Беларусі ў Міжнародным паралімпійскім камітэце прыпынена
Sputnik Беларусь
Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям не дапускаць расійскіх і беларускіх атлетаў да ўдзелу ў спаборніцтвах з-за... 17.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-17T09:50+0300
2022-11-17T09:50+0300
2022-11-17T09:50+0300
спорт
санкцыі
спецаперацыя
беларусь
міжнародны паралімпійскі камітэт
у свеце
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103424/28/1034242804_0:200:2817:1785_1920x0_80_0_0_04c45115b5f972e1f712434b14c68af7.jpg
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Міжнародны паралімпійскі камітэт (IPC) прыпыніў членства Паралімпійскага камітэта Беларусі ў арганізацыі, пра гэта паведаміла прэс-служба IPC у сацсетцы Twitter.Гэтае рашэнне было прынята на пазачарговай генеральнай асамблеі IPC, якая прайшла ў Берліне напярэдадні. Раней на канферэнцыі аналагічнае рашэнне было прынята ў дачыненні да Паралімпійскага камітэта Расіі.Прагаласавалі за прыпыненне членства Паралімпійскага камітэта Беларусі 54 удзельнікі канферэнцыі, супраць – 45, устрымалася 18 дэлегатаў.Ні Беларусь, ні Расія не маюць права на апеляцыю. Рашэнне IPC можа быць адменена толькі самой арганізацыяй.Як плануецца, наступная генасамблея пройдзе ў чацвёртым квартале 2023 года.Раней рашэннем IPC расійскія і беларускія спартсмены былі адхілены ад удзелу ў зімовых Паралімпійскіх гульнях, якія адбыліся ў Пекіне.Нагадаем, што ў лютым бягучага года Міжнародны Алімпійскі камітэт рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям адхіліць спартсменаў Беларусі і Расіі ад удзелу ў спаборніцтвах. Прычынай называлася сітуацыя ва Украіне. У МАК патлумачылі гэта праблемамі бяспекі, з якімі сутыкнуліся і атлеты, і мясцовыя арганізатары.У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі ў сувязі з гэтым заявілі, што МАК уступае ў інфармацыйную вайну замест таго, каб, згодна з алімпійскімі ідэаламі, садзейнічаць міру.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103424/28/1034242804_342:0:2817:1856_1920x0_80_0_0_3861e341ab696b63d8ec5a6819df06a9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, санкцыі, спецаперацыя, беларусь, міжнародны паралімпійскі камітэт, у свеце, палітыка
спорт, санкцыі, спецаперацыя, беларусь, міжнародны паралімпійскі камітэт, у свеце, палітыка
Членства Беларусі ў Міжнародным паралімпійскім камітэце прыпынена
Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям не дапускаць расійскіх і беларускіх атлетаў да ўдзелу ў спаборніцтвах з-за сітуацыі ва Украіне.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Міжнародны паралімпійскі камітэт (IPC) прыпыніў членства Паралімпійскага камітэта Беларусі ў арганізацыі, пра гэта паведаміла прэс-служба IPC у сацсетцы Twitter.
Гэтае рашэнне было прынята на пазачарговай генеральнай асамблеі IPC, якая прайшла ў Берліне напярэдадні. Раней на канферэнцыі аналагічнае рашэнне было прынята ў дачыненні да Паралімпійскага камітэта Расіі.
Прагаласавалі за прыпыненне членства Паралімпійскага камітэта Беларусі 54 удзельнікі канферэнцыі, супраць – 45, устрымалася 18 дэлегатаў.
Ні Беларусь, ні Расія не маюць права на апеляцыю. Рашэнне IPC можа быць адменена толькі самой арганізацыяй.
Як плануецца, наступная генасамблея пройдзе ў чацвёртым квартале 2023 года.
Раней рашэннем IPC расійскія і беларускія спартсмены былі адхілены ад удзелу ў зімовых Паралімпійскіх гульнях, якія адбыліся ў Пекіне.
Нагадаем, што ў лютым бягучага года Міжнародны Алімпійскі камітэт рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям адхіліць спартсменаў Беларусі і Расіі ад удзелу ў спаборніцтвах. Прычынай называлася сітуацыя ва Украіне. У МАК патлумачылі гэта праблемамі бяспекі, з якімі сутыкнуліся і атлеты, і мясцовыя арганізатары.
У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі ў сувязі з гэтым заявілі, што МАК уступае ў інфармацыйную вайну замест таго, каб, згодна з алімпійскімі ідэаламі, садзейнічаць міру.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Кіраўнік
МАК заклікаў выконваць санкцыі супраць беларусаў і расіян