https://bel.sputnik.by/20221122/belarus-nemetazgodna-budavats-magutnasts-pa-perapratsotsy-ayap--ekspert-1069337172.html
Беларусі немэтазгодна будаваць магутнасці па перапрацоўцы АЯП – эксперт
Беларусі немэтазгодна будаваць магутнасці па перапрацоўцы АЯП – эксперт
Sputnik Беларусь
Па словах спецыяліста, зараз у свеце толькі дзве краіны маюць магутнасці, здольныя перапрацоўваць адпрацаванае ў рэактары паліва – гэта Францыя і Расія. 22.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-22T12:28+0300
2022-11-22T12:28+0300
2022-11-22T12:28+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
ядзернае паліва
расія
беларусь
саюзная дзяржава
сочы
бяспека
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/16/1069333545_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_7dbb0eb135e54fe6be37c8d63b4aec7a.jpg
СОЧЫ, 21 ліс – Sputnik. Расія, безумоўна, падзеліцца з Беларуссю вопытам у перапрацоўцы адпрацаванага ядзернага паліва, але ствараць свае магутнасці ў рэспубліцы немэтазгодна, расказаў карэспандэнту Sputnik дырэктар праграм па вывадзе з эксплуатацыі расійскай кампаніі "цеплавыдзяляльныў элементаў", якая пастаўляе паліва ў тым ліку на БелАЭС, Эдуард Нікіцін.Ён адзначыў, што ў Расіі тэхналогіі перапрацоўкі адпрацаванага ядзернага паліва развіваюцца на прадпрыемстве "Маяк" у Чэлябінскай вобласці, а таксама на іншых аб’ектах.Расія дапаможаНа думку эксперта Беларусі немэтазгодна ствараць уласныя магутнасці па перапрацоўцы адпрацаванага ядзернага паліва (АЯП). Цяпер у свеце толькі дзве краіны, якія могуць гэтым займацца – гэта Расія і Францыя.Небяспечныя радыенуклідыПры гэтым, паводле яго слоў, падчас перапрацоўкі вельмі важна адысці ад глыбіннага захавання. Пасля перапрацоўкі АЯП утвараюцца такія радыёнукліды, у якіх вельмі доўгі перыяд патэнцыяльнай небяспекі – нептуній-237, амерыцый-241 і гэтак далей. Спецыяліст падкрэсліў, што прыдатную геалогію для захавання гэтых радыеізатопаў знайсці можна ў Расіі, у іншых краінах – складана."Расійская Федэрацыя – краіна вялікая, у нас можна знайсці любы від геалогіі, каб гэтыя пытанні вырашаць. У іншых краінах гэта значна складаней. Але калі няма там, напрыклад, нейкіх гранітных масіваў", - растлумачыў дырэктар праграм па вывадзе з эксплуатацыі "цеплавыдзяляльных элементаў".А што з радыеактыўнымі адходамі?Заканадаўства Расіі забараняе ўвоз радыеактыўных адходаў з іншых краін. У адрозненне ад адпрацаванага ядзернага паліва, дзе ёсць карысныя матэрыялы, якія можна здабываць і паўторна выкарыстоўваць, РАА не падлягаюць выкарыстанню. Аднак Расія можа падзяліцца вопытам з іншымі краінамі, як абыходзіцца з такімі адходамі.Падпісана пагадненнеНагадаем, Беларусь і Расія 21 лістапада падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы абарачэння адпрацаванага ядзернага паліва на палях форуму "Атомэкспо-2022", які гэтымі днямі праходзіць у Сочы.Дакумент вызначае, як паліва, якое адпрацавала на БелАЭС, будзе дастаўляцца ў Расію і перапрацоўвацца. Таксама агаворваецца, як пасля яго перапрацоўкі ў Беларусь будуць вяртацца радыеактыўныя адходы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
беларусь
сочы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/16/1069333545_44:0:1152:831_1920x0_80_0_0_ca983a144cc9b0e2549e8554958110ef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ядзернае паліва, расія, беларусь, саюзная дзяржава, сочы, бяспека, эканоміка
ядзернае паліва, расія, беларусь, саюзная дзяржава, сочы, бяспека, эканоміка
Беларусі немэтазгодна будаваць магутнасці па перапрацоўцы АЯП – эксперт
Па словах спецыяліста, зараз у свеце толькі дзве краіны маюць магутнасці, здольныя перапрацоўваць адпрацаванае ў рэактары паліва – гэта Францыя і Расія.
СОЧЫ, 21 ліс – Sputnik. Расія, безумоўна, падзеліцца з Беларуссю вопытам у перапрацоўцы адпрацаванага ядзернага паліва, але ствараць свае магутнасці ў рэспубліцы немэтазгодна, расказаў карэспандэнту Sputnik дырэктар праграм па вывадзе з эксплуатацыі расійскай кампаніі "цеплавыдзяляльныў элементаў", якая пастаўляе паліва ў тым ліку на БелАЭС, Эдуард Нікіцін.
Ён адзначыў, што ў Расіі тэхналогіі перапрацоўкі адпрацаванага ядзернага паліва развіваюцца на прадпрыемстве "Маяк" у Чэлябінскай вобласці, а таксама на іншых аб’ектах.
На думку эксперта Беларусі немэтазгодна ствараць уласныя магутнасці па перапрацоўцы адпрацаванага ядзернага паліва (АЯП). Цяпер у свеце толькі дзве краіны, якія могуць гэтым займацца – гэта Расія і Францыя.
"Паколькі Расія вырашае гэтыя праблемы не толькі ўнутры сваёй краіны, але і замежным партнёрам дапамагае вырашаць гэтыя пытанні, то ствараць не трэба. Але ў нас лепшыя рашэнні на самай справе толькі цяпер закладваюцца", - сказаў Нікіцін у каментарыі для Sputnik Беларусь на міжнародным атамным форуме "Атомэкспо".
Пры гэтым, паводле яго слоў, падчас перапрацоўкі вельмі важна адысці ад глыбіннага захавання. Пасля перапрацоўкі АЯП утвараюцца такія радыёнукліды, у якіх вельмі доўгі перыяд патэнцыяльнай небяспекі – нептуній-237, амерыцый-241 і гэтак далей. Спецыяліст падкрэсліў, што прыдатную геалогію для захавання гэтых радыеізатопаў знайсці можна ў Расіі, у іншых краінах – складана.
"Расійская Федэрацыя – краіна вялікая, у нас можна знайсці любы від геалогіі, каб гэтыя пытанні вырашаць. У іншых краінах гэта значна складаней. Але калі няма там, напрыклад, нейкіх гранітных масіваў", - растлумачыў дырэктар праграм па вывадзе з эксплуатацыі "цеплавыдзяляльных элементаў".
А што з радыеактыўнымі адходамі?
Заканадаўства Расіі забараняе ўвоз радыеактыўных адходаў з іншых краін. У адрозненне ад адпрацаванага ядзернага паліва, дзе ёсць карысныя матэрыялы, якія можна здабываць і паўторна выкарыстоўваць, РАА не падлягаюць выкарыстанню. Аднак Расія можа падзяліцца вопытам з іншымі краінамі, як абыходзіцца з такімі адходамі.
"У нас падпісана "дарожная карта" з Мінэнерга Беларусі і Дзяржатамнаглядам, якая ў тым ліку мае на ўвазе тэхнічныя візіты на нашы пляцоўкі, каб азнаёміцца з тэхналогіямі", - канстатаваў Эдуард Нікіцін.
Нагадаем, Беларусь і Расія 21 лістапада падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы абарачэння адпрацаванага ядзернага паліва на палях форуму "Атомэкспо-2022", які гэтымі днямі праходзіць у Сочы.
Дакумент вызначае, як паліва, якое адпрацавала на БелАЭС, будзе дастаўляцца ў Расію і перапрацоўвацца. Таксама агаворваецца, як пасля яго перапрацоўкі ў Беларусь будуць вяртацца радыеактыўныя адходы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Дваццаць і больш: у МАГАТЭ растлумачылі,
колькі трэба будаваць рэактараў за год