https://bel.sputnik.by/20221122/putsn-adkry-pomnk-fdelyu-kastra--maskve--spomn-ab-razmovakh-z-m-1069357512.html
Пуцін адкрыў помнік Фідэлю Кастра ў Маскве і ўспомніў аб размовах з ім
Пуцін адкрыў помнік Фідэлю Кастра ў Маскве і ўспомніў аб размовах з ім
Sputnik Беларусь
Расійскі прэзідэнт заявіў, што Кастра па праве лічыцца адным з самых яркіх і харызматычных лідараў бурнага, драматычнага XX стагоддзя. 22.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-22T17:28+0300
2022-11-22T17:28+0300
2022-11-22T17:28+0300
уладзімір пуцін
куба
расія
помнік
культура
масква
грамадства
палітыка
фідэль кастра
дыяс-канэль бермудэс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/16/1069355192_0:240:3215:2048_1920x0_80_0_0_e72534755159758d13b5d664a0165c38.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка Фідэлю Кастра ў Маскве, паведамілі ў прэс-службе Крамля.У канцы мінулага тыдня ў расійскую сталіцу прыбыў прэзідэнт Кубы Дыяс-Канэль Бермудэс. Сёння разам з Пуціным ён удзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі ў маскоўскім раёне Сокал, на плошчы, якая носіць імя кубінскага палітыка.Расійскі лідар назваў Кастра легендарнай асобай, што прысвяціў сваё жыццё барацьбе за свабоду прыгнечаных народаў. "Ён па праве лічыцца адным з самых яркіх і харызматычных лідараў бурнага, драматычнага 20 стагоддзя", - дадаў Пуцін.У сваю чаргу кубінскі прэзідэнт заўважыў, што новыя пакаленні кубінцаў ва ўладзе прыхільныя прадаўжэнню дружбы з Расіяй. Дыяс-Канэль Бермудэс падкрэсліў, што "сувязі, якія аб’ядноўваюць Расію і Кубу, з’яўляюцца непарушнымі".Пра помнік Фідэлю Кастра ў МасквеФідэль Кастра – адзін з лідараў кубінскага рэвалюцыйнага руху, які займаў пасаду старшыні Савета міністраў Кубы з 1959 па 2008 год. Ён памёр у 2016 годзе.Адкрыць помнік Кастра ў Маскве прапанавала кіраўніцтва Мінабароны РФ. Ідэю падтрымала Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства (РВГТ), якое правяло закрыты творчы конкурс, дзе было прадстаўлена 11 работ. Пераможцам была вызначана праца скульптара Аляксея Чабаненкі і архітэктара Андрэя Белага.Трохметровы бронзавы помнік на гранітным пастаменце знаходзіцца ў скверы на Новапясчанай вуліцы. Кастра – у ваеннай форме, куртцы наросхрыст і ў традыцыйным берэце стаіць на каменнай глыбе з надпісам CUBA.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
куба
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/16/1069355192_355:0:3086:2048_1920x0_80_0_0_3839f6d30c63f10d1b6e7b828558fbfd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, куба, расія, помнік, культура, масква, грамадства, палітыка, фідэль кастра, дыяс-канэль бермудэс
уладзімір пуцін, куба, расія, помнік, культура, масква, грамадства, палітыка, фідэль кастра, дыяс-канэль бермудэс
Пуцін адкрыў помнік Фідэлю Кастра ў Маскве і ўспомніў аб размовах з ім
Расійскі прэзідэнт заявіў, што Кастра па праве лічыцца адным з самых яркіх і харызматычных лідараў бурнага, драматычнага XX стагоддзя.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка Фідэлю Кастра ў Маскве, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
У канцы мінулага тыдня ў расійскую сталіцу прыбыў прэзідэнт Кубы Дыяс-Канэль Бермудэс. Сёння разам з Пуціным ён удзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі ў маскоўскім раёне Сокал, на плошчы, якая носіць імя кубінскага палітыка.
"У маёй памяці засталіся шматгадзінныя размовы з ім. Асабліва наша апошняя размова ў ліпені 2014 года. Ён гаварыў пра рэчы, дзіўна сугучныя часу – часу станаўлення шматпалярнай светабудовы. Пра тое, што незалежнасцю і годнасцю не гандлююць. Аб тым, што кожны народ мае права на свабоднае развіццё, на выбар свайго шляху, а ў сапраўды справядлівым свеце не можа быць месца дыктату, грабяжу і неакаланіялізму", - сказаў Пуцін, словы якога прыводзіць РІА Навіны.
Расійскі лідар назваў Кастра легендарнай асобай, што прысвяціў сваё жыццё барацьбе за свабоду прыгнечаных народаў. "Ён па праве лічыцца адным з самых яркіх і харызматычных лідараў бурнага, драматычнага 20 стагоддзя", - дадаў Пуцін.
У сваю чаргу кубінскі прэзідэнт заўважыў, што новыя пакаленні кубінцаў ва ўладзе прыхільныя прадаўжэнню дружбы з Расіяй. Дыяс-Канэль Бермудэс падкрэсліў, што "сувязі, якія аб’ядноўваюць Расію і Кубу, з’яўляюцца непарушнымі".
Пра помнік Фідэлю Кастра ў Маскве
Фідэль Кастра – адзін з лідараў кубінскага рэвалюцыйнага руху, які займаў пасаду старшыні Савета міністраў Кубы з 1959 па 2008 год. Ён памёр у 2016 годзе.
Адкрыць помнік Кастра ў Маскве прапанавала кіраўніцтва Мінабароны РФ. Ідэю падтрымала Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства (РВГТ), якое правяло закрыты творчы конкурс, дзе было прадстаўлена 11 работ. Пераможцам была вызначана праца скульптара Аляксея Чабаненкі і архітэктара Андрэя Белага.
Трохметровы бронзавы помнік на гранітным пастаменце знаходзіцца ў скверы на Новапясчанай вуліцы. Кастра – у ваеннай форме, куртцы наросхрыст і ў традыцыйным берэце стаіць на каменнай глыбе з надпісам CUBA.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь