https://bel.sputnik.by/20221123/bank-chynonk-bch-zavody-kanada-pashyryla-sanktsy--dachynenn-da-belarus-1069375852.html
Банкі, чыноўнікі, БЧ, заводы: Канада пашырыла санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Банкі, чыноўнікі, БЧ, заводы: Канада пашырыла санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Sputnik Беларусь
Пасля пачатку расійскай спецаперацыі Канада адной з першых краін увяла рэстрыкцыі ў адносінах да Беларусі і Расіі. 23.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-23T09:55+0300
2022-11-23T09:55+0300
2022-11-23T09:55+0300
санкцыі
канада
беларусь
палітыка
спецаперацыя
у свеце
эканоміка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/19/1047713889_0:103:1920:1183_1920x0_80_0_0_e8d84b1bec01e5ef16af1f1699c34f46.jpg
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Канада ўвяла санкцыі супраць шэрага беларускіх банкаў і прадпрыемстваў, аб гэтым гаворыцца ў заяве канадскага МЗС.Усяго ў спісак санкцый трапілі 16 юрыдычных асоб.У іх ліку: "МТБанк", "Паритетбанк", "Белорусский народный банк", "Банк развития Республики Беларусь", беларускі "Альфа-банк", Мінскі завод колавых цягачоў, "Агат-сістэм", ААТ "АЛЕВКУРП", Завод дакладнай электрамеханікі, "Актуальныя рашэнні бяспекі", "КБ Радар", "Агат-сістэмы кіравання", навукова-вытворчае прадпрыемства "Тэтраэдр".У спісак таксама ўключана "Беларуская чыгунка".Акрамя таго, абмежаванні ўведзены ў адносінах да 22 грамадзян Беларусі.У рэестр трапілі начальнік генеральнага штаба УС Віктар Гулевіч і кіраўнік следчага камітэта Дзмітрый Гора, спікеры верхняй і ніжняй палат Нацыянальнага схода Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка, начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, камандуючы сіламі спецыяльных аперацый УС Вадзім Дзенісенка і іншыя палітыкі, чыноўнікі і ваенныя.Такім чынам зараз пад санкцыямі Канады знаходзіцца 181 беларускі грамадзянін.Санкцыі КанадыПасля пачатку Расіяй спецаперацыі ва Украіне заходнія краіны прыступілі да ўвядзення новых санкцый супраць РФ, рэстрыкцыі таксама закранулі і Беларусь.Канада адной з першых увяла абмежавальныя меры ў адносінах да беларускіх афіцыйных асоб, а таксама шэраг эканамічных абмежаванняў.У прыватнасці, санкцыі Канады закранулі беларускага прэм’ера Рамана Галоўчанку, кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея, міністра фінансаў Юрыя Селіверстава, міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова, міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча, міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова, міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана.З прадпрыемстваў пад канадскія санкцыі папалі "Белмытсэрвіс" і "Белтэлерадыёкампанія". Акрамя гэтага, Канада адмовілася ад беларускага экспарту і імпарту прадметаў раскошы і пашырыла спісак высокатэхналагічнай прадукцыі, забароненай да ўвозу ў краіну.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
канада
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/19/1047713889_209:0:1916:1280_1920x0_80_0_0_42608d5d8e423ffb2560093dc68e3273.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
санкцыі, канада, беларусь, палітыка, спецаперацыя, у свеце, эканоміка, грамадства
санкцыі, канада, беларусь, палітыка, спецаперацыя, у свеце, эканоміка, грамадства
Банкі, чыноўнікі, БЧ, заводы: Канада пашырыла санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Пасля пачатку расійскай спецаперацыі Канада адной з першых краін увяла рэстрыкцыі ў адносінах да Беларусі і Расіі.
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Канада ўвяла санкцыі супраць шэрага беларускіх банкаў і прадпрыемстваў, аб гэтым гаворыцца ў заяве канадскага МЗС.
Усяго ў спісак санкцый трапілі 16 юрыдычных асоб.
У іх ліку: "МТБанк", "Паритетбанк", "Белорусский народный банк", "Банк развития Республики Беларусь", беларускі "Альфа-банк", Мінскі завод колавых цягачоў, "Агат-сістэм", ААТ "АЛЕВКУРП", Завод дакладнай электрамеханікі, "Актуальныя рашэнні бяспекі", "КБ Радар", "Агат-сістэмы кіравання", навукова-вытворчае прадпрыемства "Тэтраэдр".
У спісак таксама ўключана "Беларуская чыгунка".
Акрамя таго, абмежаванні ўведзены ў адносінах да 22 грамадзян Беларусі.
У рэестр трапілі начальнік генеральнага штаба УС Віктар Гулевіч і кіраўнік следчага камітэта Дзмітрый Гора, спікеры верхняй і ніжняй палат Нацыянальнага схода Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка, начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, камандуючы сіламі спецыяльных аперацый УС Вадзім Дзенісенка і іншыя палітыкі, чыноўнікі і ваенныя.
Такім чынам зараз пад санкцыямі Канады знаходзіцца 181 беларускі грамадзянін.
Пасля пачатку Расіяй
спецаперацыі ва Украіне заходнія краіны прыступілі да ўвядзення новых санкцый супраць РФ, рэстрыкцыі таксама закранулі і Беларусь.
Канада адной з першых увяла абмежавальныя меры ў адносінах да беларускіх афіцыйных асоб, а таксама шэраг эканамічных абмежаванняў.
У прыватнасці, санкцыі Канады закранулі беларускага прэм’ера Рамана Галоўчанку, кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея, міністра фінансаў Юрыя Селіверстава, міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова, міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча, міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова, міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана.
З прадпрыемстваў пад канадскія санкцыі папалі "Белмытсэрвіс" і "Белтэлерадыёкампанія". Акрамя гэтага, Канада адмовілася ад беларускага экспарту і імпарту прадметаў раскошы і пашырыла спісак высокатэхналагічнай прадукцыі, забароненай да ўвозу ў краіну.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Фонд Мазепіна падтрымае беларускіх спартсменаў