https://bel.sputnik.by/20221113/sanktsy-ne-zakranul-rabotu-yunsef-u-belarus-1068856438.html
Санкцыі не закранулі работу ЮНІСЭФ у Беларусі
Санкцыі не закранулі работу ЮНІСЭФ у Беларусі
Sputnik Беларусь
Дзіцячы фонд ААН працягвае атрымліваць фінансы на розныя праграмы, якія рэалізуюцца, у тым ліку, з дзяржаўнымі структурамі. 13.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-13T14:49+0300
2022-11-13T14:49+0300
2022-11-13T14:49+0300
юнісеф
аан
дзеці
бацькі і дзеці
санкцыі
грамадства
палітыка
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104457/13/1044571344_0:0:2967:1669_1920x0_80_0_0_a8cb7403ec78187715b07b44675e0eb9.jpg
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. ЮНІСЭФ (UNICEF) працягвае працаваць у Беларусі як раней, і санкцыі не закранулі гэты фонд, паведаміў прадстаўнік ЮНІСЭФ у Беларусі Рустам Хайдараў, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik.Ён адзначыў, што ў тым ліку розныя міністэрствы Беларусі працягваюць атрымліваць фінансаванне ў рамках праектаў фонду.Хайдараў дадаў, што адным з асноўных фінансавых донараў ЮНІСЭФ у Беларусі з’яўляецца Расійская Федэрацыя.ЮНІСЭФ рэалізуе ў Беларусі шостую па ліку краінавую праграму, якая разлічана на 2021-2025 гады. Сярод прыярытэтаў – стварэнне спрыяльнага асяроддзя ў сем’ях і супольнасцях.Таксама ў плане ёсць распрацоўка мер аднаўленчага правасуддзя для падлеткаў, якія ў канфлікце з законам. У тым ліку размова аб замене ўтрымання пад вартай на "больш канструктыўныя і эфектыўныя падыходы". Яшчэ адна задача – барацьба з насіллем у адносінах да дзяцей.ЮНІСЭФ (Дзіцячы фонд ААН) уваходзіць у сістэму агенцтваў Аб’яднаных Нацый і працуе больш як у 190 краінах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104457/13/1044571344_48:0:2777:2047_1920x0_80_0_0_f1269963d49c66571400795249fd5861.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
юнісеф, аан, дзеці, бацькі і дзеці, санкцыі, грамадства, палітыка, беларусь
юнісеф, аан, дзеці, бацькі і дзеці, санкцыі, грамадства, палітыка, беларусь
Санкцыі не закранулі работу ЮНІСЭФ у Беларусі
Дзіцячы фонд ААН працягвае атрымліваць фінансы на розныя праграмы, якія рэалізуюцца, у тым ліку, з дзяржаўнымі структурамі.
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. ЮНІСЭФ (UNICEF) працягвае працаваць у Беларусі як раней, і санкцыі не закранулі гэты фонд, паведаміў прадстаўнік ЮНІСЭФ у Беларусі Рустам Хайдараў, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik.
"Мы ж Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. У нас ёсць усё ж такі імунітэт і прывілеі", - сказаў Хайдараў.
Ён адзначыў, што ў тым ліку розныя міністэрствы Беларусі працягваюць атрымліваць фінансаванне ў рамках праектаў фонду.
Хайдараў дадаў, што адным з асноўных фінансавых донараў ЮНІСЭФ у Беларусі з’яўляецца Расійская Федэрацыя.
ЮНІСЭФ рэалізуе ў Беларусі шостую па ліку краінавую праграму, якая разлічана на 2021-2025 гады. Сярод прыярытэтаў – стварэнне спрыяльнага асяроддзя ў сем’ях і супольнасцях.
Таксама ў плане ёсць распрацоўка мер аднаўленчага правасуддзя для падлеткаў, якія ў канфлікце з законам. У тым ліку размова аб замене ўтрымання пад вартай на "больш канструктыўныя і эфектыўныя падыходы". Яшчэ адна задача – барацьба з насіллем у адносінах да дзяцей.
ЮНІСЭФ (Дзіцячы фонд ААН) уваходзіць у сістэму агенцтваў Аб’яднаных Нацый і працуе больш як у 190 краінах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь "
Навошта той клад, калі ў дзетках лад", або Салодкі стол для святога Юльяна