Ад Ford да Renault: 92 гады гісторыі завода "Москвич" у фатаграфіях
Ад Ford да Renault: 92 гады гісторыі завода "Москвич" у фатаграфіях
Sputnik Беларусь
Гісторыя аўтамабільнага завода "Москвич" выходзіць на чарговы віток. Пра тое, як зараджаўся "Москвич", паміраў і зноў уваскрасаў – глядзіце ў фотастужцы... 16.05.2022, Sputnik Беларусь
Сёння стала вядома, што пасля доўгатэрміновага супрацоўніцтва французскі аўтаканцэрн Renault перадае сваю расійскую долю на баланс урада Масквы. У сваю чаргу мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што на заводзе на Валгаградскім праспекце плануецца выпуск адроджанага "Москвича". Ён удакладніў, што ў перспектыве аўтамабіль атрымае электрарухавік.Гісторыю завода "Москвич" ад супрацоўніцтва з амерыканцамі з Ford, немцамі з Porsche, у розныя гады з французамі і ўласных распрацовак завадчан глядзіце на фота.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТапксама на Sputnik:
Гісторыя аўтамабільнага завода "Москвич" выходзіць на чарговы віток. Пра тое, як зараджаўся "Москвич", паміраў і зноў уваскрасаў – глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Сёння стала вядома, што пасля доўгатэрміновага супрацоўніцтва французскі аўтаканцэрн Renault перадае сваю расійскую долю на баланс урада Масквы. У сваю чаргу мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што на заводзе на Валгаградскім праспекце плануецца выпуск адроджанага "Москвича". Ён удакладніў, што ў перспектыве аўтамабіль атрымае электрарухавік.
Гісторыю завода "Москвич" ад супрацоўніцтва з амерыканцамі з Ford, немцамі з Porsche, у розныя гады з французамі і ўласных распрацовак завадчан глядзіце на фота.
Першыя аўтамабілі на заводзе КІМ (Камуністычны Інтэрнацыянал Моладзі) пачалі выпускаць у 1930-м – гэта былі ліцэнзійныя копіі легкавушкі Ford A і грузавічка Ford AA.
Мадэль, якая атрымала індэкс "400", была пабудавана па трафейных чарцяжах і на вывезеным з пераможанай Германіі абсталяванні для вытворчасці Opel Kadett.
407-ы стаў самым масавым з трох першых "Москвичей", ён разыйшоўся тыражом у каля 360 тысяч экзэмпляраў. Аўтамабіль атрымаў залаты медаль на Сусветнай аўтамабільнай выставе ў Бруселі.
Масквічы сталі часцей з’яўляцца на дарогах і ў дварах, а дзеці іх уладальнікаў з малых гадоў пачыналі вывучаць устройства аўтамабіляў разам з бацькамі.
"Москвич-408" у модным у той час касмічным дызайне, характэрнай асаблівасцю якога сталі заднія фары, атрымаў ужо новы кузаў, больш прасторны салон, рухавік стаў на пяць "коней" магутней.
У канцы 1960-х "Москвич" упершыню пачаткаў супрацоўнічаць з Renault пасля візіту прэзідэнта Францыі Шарля дэ Голя ў СССР, на заводзе правялі пераабсталяванне па французскіх тэхналогіях.
Дызайнеры папрацавалі не толькі над знешнасцю, але і над інтэр’ерам аўтамабіля. SL нават у постсавецкія гады быў вельмі папулярным на другарадным рынку.
А гэта фактычна апошні "Москвич" – 2142 ці "Святогор". Ён выпускаўся з 1997 да 2002 года. На яго базе выпускаліся яшчэ некалькі аўтамабіляў, такіх як "Князь Владимир", "Иван Калита" і "Юрий Долгорукий", але нядоўга – у 2002 годзе канвеер АЗЛК быў спынены.
Якім будзе новы "Москвич"? Чатыры гады таму канцэрн "Калашников" паказаў канцэпт "неоМосквича", выкананы ў стылі ўніверсала 2125 "Комби". Прычым ужо тады заяўлялася, што новы "Москвич" будзе электрамабілем.