https://bel.sputnik.by/20221124/pashynyan-admovsya-padpsats-deklaratsyyu-saveta-kalektynay-byaspek-adkb-1069413150.html
Пашынян адмовіўся падпісаць дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі АДКБ
Пашынян адмовіўся падпісаць дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі АДКБ
Sputnik Беларусь
Армянскі прэм’ер звярнуў увагу на тое, што адсутнасць дакладнай палітычнай ацэнкі сітуацыі Азербайджан можа інтэрпрэтаваць як зялёнае святло з боку АДКБ для... 24.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-24T10:25+0300
2022-11-24T10:25+0300
2022-11-24T10:25+0300
адкб
нікол пашынян
арменія
у свеце
бяспека
палітыка
азербайджан
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/18/1069411262_0:69:3072:1797_1920x0_80_0_0_6178c2484d79fb1bc344b7280530e76a.jpg
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што адмовіўся падпісаць дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.Саміт АДКБ прайшоў у сераду, 23 лістапада. Пасля ў Пашыняна адбыліся двухбаковыя перагаворы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.З чым не згодзен ПашынянЯк растлумачыў Пашынян, Арменія прапануе рашэннем савета АДКБ паскорыць правядзенне неабходнай палітыка-дыпламатычнай работы з азербайджанскім бокам, каб забяспечыць "неадкладны і безумоўны" вывад азербайджанскіх войск на зыходныя пазіцыі па стане на 11 мая 2021 года.Паводле яго слоў, гэта важна, каб аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Арменіі, а таксама не дапусціць далейшых агрэсіўных дзеянняў Азербайджана. Пры гэтым Пашынян нагадаў, што аб захаванні рызыкі новай агрэсіі з боку Азербайджана ў кастрычніку гэтага года дакладваў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.Армянскі прэм’ер звярнуў увагу на тое, што адсутнасць дакладнай палітычнай ацэнкі сітуацыі Азербайджан можа інтэрпрэтаваць як зялёнае святло з боку АДКБ для далейшай агрэсіі супраць Арменіі. Што, паводле слоў Пашыняна, "супярэчыць не толькі літары, але і духу і сэнсу асноўных дакументаў АДКБ".У сувязі з чым Пашынян палічыў праект "Дэкларацыі СКБ АДКБ і аб сумесных мерах па аказанні дапамогі Рэспубліцы Арменія" недастаткова дапрацаваным і адмовіўся яго падпісваць у такім выглядзе.Прыгранічны канфліктНа мяжы Арменіі і Азербайджана перыядычна адбываюцца перастрэлкі. Апошняе сур’ёзнае абвастрэнне адбылося ў ноч на 13 верасня. У Ерэване заявілі, што азербайджанскія вайскоўцы абстралялі прыгранічныя тэрыторыі Арменіі, выкарыстаўшы пры гэтым артылерыю і беспілотнікі. У сваю чаргу ў Баку заявілі, што армянскія вайскоўцы абстралялі пазіцыі азербайджанскіх войск на мяжы і абвінавацілі Ерэван у намеры сарваць мірны працэс.Абодва бакі паведамілі аб стратах сярод сваіх вайскоўцаў. Да раніцы бакі дамовіліся аб спыненні агню.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
арменія
азербайджан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/18/1069411262_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_e911e325d8a982221cf31507880ae78e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адкб, нікол пашынян, арменія, у свеце, бяспека, палітыка, азербайджан
адкб, нікол пашынян, арменія, у свеце, бяспека, палітыка, азербайджан
Пашынян адмовіўся падпісаць дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі АДКБ
Армянскі прэм’ер звярнуў увагу на тое, што адсутнасць дакладнай палітычнай ацэнкі сітуацыі Азербайджан можа інтэрпрэтаваць як зялёнае святло з боку АДКБ для далейшай агрэсіі супраць Арменіі.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што адмовіўся падпісаць дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Саміт АДКБ прайшоў у сераду, 23 лістапада. Пасля ў Пашыняна адбыліся двухбаковыя перагаворы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Як растлумачыў Пашынян, Арменія прапануе рашэннем савета АДКБ паскорыць правядзенне неабходнай палітыка-дыпламатычнай работы з азербайджанскім бокам, каб забяспечыць "неадкладны і безумоўны" вывад азербайджанскіх войск на зыходныя пазіцыі па стане на 11 мая 2021 года.
Паводле яго слоў, гэта важна, каб аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Арменіі, а таксама не дапусціць далейшых агрэсіўных дзеянняў Азербайджана. Пры гэтым Пашынян нагадаў, што аб захаванні рызыкі новай агрэсіі з боку Азербайджана ў кастрычніку гэтага года дакладваў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.
Армянскі прэм’ер звярнуў увагу на тое, што адсутнасць дакладнай палітычнай ацэнкі сітуацыі Азербайджан можа інтэрпрэтаваць як зялёнае святло з боку АДКБ для далейшай агрэсіі супраць Арменіі. Што, паводле слоў Пашыняна, "супярэчыць не толькі літары, але і духу і сэнсу асноўных дакументаў АДКБ".
У сувязі з чым Пашынян палічыў праект "Дэкларацыі СКБ АДКБ і аб сумесных мерах па аказанні дапамогі Рэспубліцы Арменія" недастаткова дапрацаваным і адмовіўся яго падпісваць у такім выглядзе.
На мяжы Арменіі і Азербайджана перыядычна адбываюцца перастрэлкі. Апошняе сур’ёзнае абвастрэнне адбылося ў ноч на 13 верасня. У Ерэване заявілі, што азербайджанскія вайскоўцы абстралялі прыгранічныя тэрыторыі Арменіі, выкарыстаўшы пры гэтым артылерыю і беспілотнікі. У сваю чаргу ў Баку заявілі, што армянскія вайскоўцы абстралялі пазіцыі азербайджанскіх войск на мяжы і абвінавацілі Ерэван у намеры сарваць мірны працэс.
Абодва бакі паведамілі аб стратах сярод сваіх вайскоўцаў. Да раніцы бакі дамовіліся аб спыненні агню.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь