https://bel.sputnik.by/20221125/chs-u-katary-ran-abygra-uels-na-aposhnkh-khvlnakh-1069499614.html
ЧС у Катары: Іран абыграў Уэльс на апошніх хвілінах
ЧС у Катары: Іран абыграў Уэльс на апошніх хвілінах
Sputnik Беларусь
Іранцы пасля разгрому ад англічан сенсацыйна абгулялі валійцаў, якія пасля 85-й хвіліны засталіся ўдзесяцёх. 25.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-25T17:04+0300
2022-11-25T17:04+0300
2022-11-25T17:06+0300
спорт
футбол
катар
чэмпіянат свету па футболе ў катары - 2022
у свеце
іран
уэльс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/19/1069483381_0:0:3046:1714_1920x0_80_0_0_099a0f251e4e72395629de19fe542728.jpg
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Зборная Ірана абыграла каманду Ірана на чэмпіянаце свету па футболе 2022 года ў Катары, паведамляе Sputnik.Сустрэча групы В Уэльс – Іран адбылася ў пятніцу на стадыёне "Ахмед бін Алі". Матч завяршыўся з лікам 2:0 на карысць іранцаў.Варта адзначыць, што на 16-й хвіліне іранцы забілі гол – адзначыўся Алі Галізадэ. Але галоўны суддзя Марыё Эскабар пасля прагляду VAR адмяніў узяцце варот.На 85-й хвіліне валійцы засталіся ў меншасці: галкіпер Уэйн Хэнэсі атрымаў чырвоную картку за небяспечную гульню супраць іранскага форварда Мехдзі Тарэмі. Эскабар выдаліў варатара пасля прагляду відэапаўтору парушэння. Дарэчы, гэта першая чырвоная картка на турніры.Ужо ў дабаўлены час Роўзбеш Чэшмі забіў пераможны гол (90+9). Праз дзве хвіліны Рамін Рэзян падвоіў перавагу (90+11).Іранцы выйгралі трэці матч на чэмпіянаце свету за ўсю гісторыю свайго ўдзелу ў турніры. Раней зборная Ірана гуляла на сусветных першынствах у 1978, 1998, 2006, 2014, 2018 гадах, у 1998-м зборная Ірана перамагла каманду ЗША (2:1), у 2018-м – мараканцаў (1:0). Іранцы ні разу не выходзілі ў плэй-оф мундыялю.У наступным матчы іранцы згуляюць з камандай ЗША 29 лістапада, валійцы ў гэты ж дзень сустрэнуцца з англічанамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
катар
іран
уэльс
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/19/1069483381_315:0:3046:2048_1920x0_80_0_0_36f20e4cd7824f473b92ee28b01242fc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, футбол, катар, чэмпіянат свету па футболе ў катары - 2022, у свеце, іран, уэльс
спорт, футбол, катар, чэмпіянат свету па футболе ў катары - 2022, у свеце, іран, уэльс
ЧС у Катары: Іран абыграў Уэльс на апошніх хвілінах
17:04 25.11.2022 (абноўлена: 17:06 25.11.2022) Іранцы пасля разгрому ад англічан сенсацыйна абгулялі валійцаў, якія пасля 85-й хвіліны засталіся ўдзесяцёх.
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Зборная Ірана абыграла каманду Ірана на чэмпіянаце свету па футболе 2022 года ў Катары, паведамляе Sputnik.
Сустрэча групы В Уэльс – Іран адбылася ў пятніцу на стадыёне "Ахмед бін Алі". Матч завяршыўся з лікам 2:0 на карысць іранцаў.
Варта адзначыць, што на 16-й хвіліне іранцы забілі гол – адзначыўся Алі Галізадэ. Але галоўны суддзя Марыё Эскабар пасля прагляду VAR адмяніў узяцце варот.
На 85-й хвіліне валійцы засталіся ў меншасці: галкіпер Уэйн Хэнэсі атрымаў чырвоную картку за небяспечную гульню супраць іранскага форварда Мехдзі Тарэмі. Эскабар выдаліў варатара пасля прагляду відэапаўтору парушэння. Дарэчы, гэта першая чырвоная картка на турніры.
Ужо ў дабаўлены час Роўзбеш Чэшмі забіў пераможны гол (90+9). Праз дзве хвіліны Рамін Рэзян падвоіў перавагу (90+11).
Іранцы выйгралі трэці матч на чэмпіянаце свету за ўсю гісторыю свайго ўдзелу ў турніры. Раней зборная Ірана гуляла на сусветных першынствах у 1978, 1998, 2006, 2014, 2018 гадах, у 1998-м зборная Ірана перамагла каманду ЗША (2:1), у 2018-м – мараканцаў (1:0). Іранцы ні разу не выходзілі ў плэй-оф мундыялю.
У наступным матчы іранцы згуляюць з камандай ЗША 29 лістапада, валійцы ў гэты ж дзень сустрэнуцца з англічанамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь