Памёр кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь, 1920, 26.11.2022
Падпісацца
Уладзімір Макей памёр на 65-м годзе жыцця, апошнія 10 гадоў ён займаў пасаду міністра замежных спраў рэспублікі.
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. рраптоўна памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, інфармацыю Sputnik у суботу пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
"Некалькі гадзін таму раптоўна памёр... Нічога не прадвяшчала. Яшчэ ўчора абмяркоўвалі планы на тыдзень... Вялікая страта для ўсіх нас...", - сказаў Глаз.
Уладзіміру Макею было 64 гады, пасаду міністра замежных справаў рэспублікі ён займаў з 20 жніўня 2012 года.
Прычына смерці Макея пакуль невядома.
Апошняя рабочая сустрэча Макея была напярэдадні - з апостальскім нунцыем, арцыбіскупам Антэ Йозічам. Абмяркоўвалася ўзаемадзеянне афіцыйнага Мінск са Святым прастолам і становішча Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Ва Уладзіміра Макея засталіся жонка, актрыса і кіраўнік Тэатра юнага гледача Вера Палякова, двое сыноў і дачка.
Спачуванні ў сувязі са смерцю Уладзіміра Макея выказала афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
"Узрушаны паведамленнямі аб смерці кіраўніка МЗС Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея", - сказала Захарава.

Моцны палітык і прафесіянал

Рэдакцыя Sputnik Беларусь выказвае спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Макея і падзяляе боль ад незаменнай страты для ўсёй Беларусі. Калектыў рэдакцыі запомніць Уладзіміра Уладзіміравіча як светлага чалавека, моцнага палітыка і прафесіянала.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Макей прапанаваў распрацаваць дакумент аб узаемаадносінах краін праз ААН
Беларусь гатова стварыць умовы для перагавораў РФ і Украіны – Макей
Макей адкрыў выставу аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ – відэа
Макей: Саюз Беларусі і РФ - гэта арыенцір для іншых аб'яднанняў
Макей распавёў аб мігрантах, санкцыях і інцыдэнце з Ryanair
Стужка навiн
0