Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Рассмакавалі беларускія прадукты: аб’ём закупак Прымор’я вырас у 16 разоў

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкТварог, архіўнае фота
Тварог, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 28.11.2022
Падпісацца
Далёкаўсходні рэгіён актыўна закупляе беларускія прадукты харчавання і тэхніку, а таксама забяспечвае марскі транзіт грузаў.
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. Агульны тавараабарот Беларусі і Прымор’я за тры гады вырас у 3,5 разы, паведаміў губернатар Прыморскага края РФ Алег Кажамяка на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"Добра пайшлі прадукты харчавання беларускія. Там рост у нас з 2019 па 2021 гады ў восем разоў. Гэта значыць, мы выйшлі на 1 млрд (расійскіх рублёў - Sputnik). І зараз выходзім у 2022 годзе на 2 млрд – гэта ў 16 разоў за тры гады. Прымарчане рассмакавалі беларускую прадукцыю", - сказаў губернатар.
Па агульным тавараабароце ў 2021 годзе сума была 4,5 млрд расійскіх рублёў (180 млн беларускіх), а па выніках гэтага года чакаецца 6 млрд (240 млн беларускіх).
Кажамяка дадаў, што Прымор’е актыўна купляе і беларускую тэхніку. З пачатку года набылі больш за сотню адзінак, у тым ліку больш за два дзесяткі машын БелАЗ. Ствараецца сервісны цэнтр, дзе можна будзе абслугоўваць тэхніку з Беларусі.
Таксама праз порт Уладзівастока ідуць грузы, у тым ліку, у інтарэсах беларускіх кампаній. Напрыклад, сярод заказчыкаў СЗАТ "БЕЛДЖЫ", якое вырабляе аўтамабілі Geely.
Губернатар Прымор’я Алег Кажамяка – адзін з самых актыўных кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў па супрацоўніцтве з Беларуссю. Сённяшні візіт у Беларусь ужо трэці па ліку ў 2022 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць праблемы ў эканоміцы Беларусі і Расіі
Санкт-Пецярбург разлічвае на пашырэнне прамысловай кааперацыі з Беларуссю
Лукашэнка аб супрацоўніцтве з РФ: будзе эканоміка – і не страшны ніякія войны
Чэлябінская вобласць хоча лакалізаваць выпуск трактароў у Беларусі
Беларусь атрымала $1,7 млрд крэдыту ад Расіі на імпартазамяшчэнне
Стужка навiн
0